Галамо́ўза ’бязрогая скаціна’, ’плюгавы чалавек’ (БРС), ’нікчэмны чалавек’ (Сцяшк. МГ). Сюды і галамоўзы ’бязвусы, без барады’ (Шатал.). Гэта слова дакладна адпавядае рус. дыял. голомо́лза ’балбатун, пустамеля; нерастаропны чалавек, разіня.’ Фасмер (1, 430) мяркуе, што першапачатковае значэнне ’даіць упустую’, і лічыць, што слова складаецца з гол (’голы’) і молз‑, якое адпавядае ст.-слав. мльзѫ млѣсти ’даіць’ (параўн. і molozivo). Магчыма, што гэта так. Заўважым, што на ўсх.-слав. тэрыторыі ёсць сляды дзеяслова *mьlz‑ ’даіць’. Параўн. палес. мо́ўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі (пра дзіця, сысуна)’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Але галамо́ўзы ’бязвусы, без барады’, здаецца, не сюды. Параўн. рус. дыял. голомо́зый ’лысы’, голомы́сый ’тс’, голомы́зый ’безбароды; без лісцяў (аб дрэвах)’, укр. голомо́зий ’лысы’, ми́дза, бел. мы́са ’морда’. Тут адбылася кантамінацыя слоў моўза і мы́са.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суддзя́, ‑і; мн. суддзі, ‑яў; м.

1. Службовая асоба ў органах суда, якая выносіць прыгавор па судовай справе. Народны суддзя. Міравы суддзя. □ Чыкілевіч успомніў адно здарэнне па судзе, паставіў сябе на месца таго падсуднага, якога асудзіў суддзя. Колас. Джыавані не ведаў, што дні праз тры пасля яго суда тую дзяўчыну таксама прывялі ў суд, праўда, не да таго суддзі, які судзіў Джыавані. Лынькоў.

2. У спорце — той, хто судзіць якое‑н. спаборніцтва, гульню. Сам суддзя аслупянеў — Вырашыць не можа: Гол ці не? Гілевіч.

3. Чалавек, які выказвае якое‑н. суджэнне, думку, вывад пра што‑н. або дае ацэнку каму‑, чаму‑н. Лёдзя не раз заўважала, як людзі чамусьці тушуюцца перад бацькам і, калі спрачаюцца між сабою, звычайна бяруць яго за суддзю. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaliczyć

зак.

1. прылічыць; залічыць;

zaliczyć do swoich przyjaciół — прылічыць да ліку сваіх сяброў;

zaliczyć bramkę — спарт.. залічыць гол;

2. здаць залік;

zaliczyć matematykę — здаць залік па матэматыцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

забі́ць¹, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі; -бі́ты; зак.

1. каго (што). Пазбавіць жыцця або змучыць пабоямі.

З. з ружжа.

Пагражаць з.

З. да паўсмерці.

2. перан., каго (што). Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца.

З. чалавека маральна.

3. каго (што). Зарэзаць, закалоць на бойні ці на прамысловым паляванні (спец.).

З. свінню на сала.

З. звера.

4. што. Убіць глыбока, да канца; увагнаць.

З. цвік у сцяну.

5. што. Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць куды-н.

З. гол (загнаць мяч у вароты). З. шар у лузу (на більярдзе).

6. што. Закрыць наглуха, прыбіўшы дошкі і пад.

З. вокны дошкамі.

7. што. Напоўніць да канца чым-н.; закупорыць.

Пясок забіў трубу.

8. зак. да забіваць (у 3 знач.).

Забіць галаву каму чым (разм.) — абцяжарыць памяць чым-н. непатрэбным.

Хоць забі (разм.) — пра немагчымасць што-н. зрабіць.

|| незак. забіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. забо́й, -ю, м. (да 3 знач.).

З. жывёлы.

|| прым. забо́йны, -ая, -ае (паводле 3 знач.; спец.).

З. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zdobyć

зак.

1. заваяваць, захапіць, узяць, здабыць;

zdobyć twierdzę — узяць крэпасць;

zdobyć co z marszu — захапіць што з паходу;

2. атрымаць; здабыць;

zdobyć pierwsze miejsce — заняць першае месца;

zdobyć bramkę спарт. забіць гол

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

kick

[kɪk]

1.

v.

1) дава́ць вы́сьпятка наго́й; брыка́цца

2) аддава́ць (пра стрэ́льбу)

3) Sport забіва́ць гол

4) informal пярэ́чыць; не згаджа́цца; супраціўля́цца

to kick about (around) informal

а) валя́цца, ляжа́ць не на ме́сцы

б) абіва́цца бяз спра́вы

2.

n.

1) уда́р наго́ю, брыка́ньне

2)

а) адда́ча f. (стрэ́льбы)

б) рапто́ўны во́стры штуршо́к

3) informal пратэ́ст -у m.

a kick against authority — пратэ́ст супро́ць нача́льства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЖУ́КАЎ (Георгій Канстанцінавіч) (1.12.1896, в. Стралкоўка Калужскай вобл., Расія — 18.6.1974),

савецкі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1943), чатыры разы Герой Сав. Саюза (1939, 1944, 1945, 1956), Герой Манголіі (1969). У арміі з 1915, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1930 камандзір 2-й кав. брыгады 7-й дывізіі (штаб у Мінску), у 1933—37—4-й кав. дывізіі імя К.​Варашылава (базіравалася ў Слуцку), 3-га кав. корпуса (штаб у Мінску). У 1938—39 нам. па кавалерыі каманд. войскамі Бел. асобай ваен. акругі. У 1939 камандаваў сав.-манг. групоўкай у час канфлікту з Японіяй на р. Халхін-Гол. З 1940 каманд. войскамі Кіеўскай асобай ваен. акругі. У студз.ліп. 1941 нач. Генштаба, нам. наркома абароны СССР. З 23.6.1941 чл. Стаўкі Вярх. Галоўнакаманд., са жн. 1942 1-ы нам. наркома абароны СССР і нам. Вярх. Галоўнакамандуючага; камандаваў Рэзервовым, Ленінградскім, Зах., 1-м Укр., 1-м Бел. франтамі. Адзін з кіраўнікоў абароны Ленінграда, Масквы і разгрому ням.-фаш. войск пад Масквой. Каардынаваў дзеянні франтоў у Сталінградскай бітве 1942—43, у час прарыву блакады Ленінграда, Курскай бітве 1943 і бітве за Дняпро 1943, у Беларускай аперацыі 1944. Камандаваў 1-м Бел. фронтам у Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 і Берлінскай аперацыі 1945, падпісаў за сав. бок акт аб капітуляцыі Германіі 8.5.1945 у Карлсхорсце (каля Берліна). 24.6.1945 прымаў Парад Перамогі ў Маскве. У 1945—46 каманд. сав. акупац. войскамі і гал. нач. Сав. ваен. адміністрацыі ў Германіі, адначасова (сак.чэрв. 1946) галоўнакаманд. сухап. войскамі і нам. міністра Узбр. Сіл СССР. З 1946 каманд. войскамі Адэскай, з 1948 Уральскай ваен. акруг. З 1953 1-ы нам., у 1955—57 міністр абароны СССР. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1941—58. У 1958 зняты з усіх пасад і адпраўлены ў адстаўку. Аўтар кн. «Успаміны і роздум» (т. 1—3, 10-е выд., 1990). Імем Ж. названа малая планета.

Г.К.Жукаў.

т. 6, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

score2 [skɔ:] v.

1. ве́сці лік (у гульні); набіра́ць ачкі́, ба́лы;

score a goal забі́ць гол;

She scored 100 in the test. Яна набрала 100 балаў за тэст.

2. залі́чваць ( ачкі)

3. дабіва́цца по́спеху;

The programme scored a real hit with the public. Праграма мела вялікі поспех у публікі.

4. дра́паць, рабі́ць зару́бкі

score off [ˌskɔ:rˈɒf] phr. v. атрыма́ць верх (над кім-н.);

It’s easy to score off that poor silly woman. Вельмі лёгка збіць з панталыку гэтую дурніцу.

score out [ˌskɔ:rˈaʊt] phr. v. выкрэ́сліваць

score through [ˌskɔ:ˈθru:] phr. v. = score out

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

забіва́цьII

1. (цвік у сцяну і г. д.) schlgen* vt; znageln vt, verngeln vt (цвікамі); zstopfen vt, verstpfen vt (заткнуць);

2. спарт.:

забіва́ць гол ein Tor scheßen*;

3. (на смерць) ttschlagen* аддз. vt, erschlgen* vt; ermrden vt (наўмысна);

забіва́ць каму-н галаву́ драбязо́й [глу́пствамі] j-m die hren breden [voll schwätzen]; j-n mit sinem Geschwätz nrven [-fn];

забіва́ць сабе́ чым-н. галаву́ sich (D) etw. steif und fest inbilden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

strzał, ~u

м.

1. стрэл;

celny strzał — трапны стрэл;

strzał długi (krótki) — пералёт (недалёт);

2. горн. выбух;

3. спарт. удар; кідок;

oddać strzał — ударыць па варотах;

strzał samobójczy — аўтагол; гол у свае вароты;

4. шахм. зняцце фігуры праціўніка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)