рус. жывапісец. Нар. мастак Расіі (1953), правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў АМ у Пецярбургу (1904—13). З 1923 чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў батальным жанры: «Сібірскія партызаны», «Прарыў польскага фронту Першай коннай арміяй у 1920 годзе», «Паядынак Перасвета з Чалубеем» (Дзярж. прэмія СССР 1946) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАВІВА́ННЕ БАРАДЫ́»,
старадаўні земляробчы абрад у беларусаў і інш. славянскіх народаў. Жнеі пакідалі некалькі нязжатых каласоў, выполвалі ў гэтым месцы траву, надломлівалі сцябліны, скручвалі іх з кавалачкам хлеба з соллю і прыціскалі да зямлі. Паводле павер’я, заставаліся зімаваць у гэтых каласках жыцень і інш. збожжавыя духі, якія давалі жыццё сцяблінам, напаўнялі каласы зернем. Лічылася, што сіла з «барады» перадасца зямлі і забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІ́МЕНС»
(Siemens),
буйная транснацыянальная карпарацыя Германіі па вырабе электроннага, энергасілавога, электратэхнічнага, мед., вайск і інш. абсталявання. Засн. Э.В.Сіменсам у Берліне ў 1847. На 1.1.2001 на прадпрыемствах «С.», якія знаходзяцца ў 190 краінах свету, працавала больш за 440 тыс.чал. У 1999/2000 фін.годзе грашовае абарачэнне карпарацыі склала 78,4 млрд. еўра, прыбытак — 3,4 млрд. Каля 70% даходу атрымана ад аперацый, якія вядуцца за межамі Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дамо́ўленасць, ‑і, ж.
Пагадненне, дасягнутае ў выніку перагавораў. У гэтым годзе, па дамоўленасці праўлення калгаса з прамкамбінатам, цагельны завод пачаў працаваць раней звычайнага.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТЭРЫ́НЫ (Atherina),
род марскіх рыб атр. атэрынападобных. 5 відаў і 1 падвід. Жывуць у Чорным, Азоўскім, Каспійскім, Міжземным м. Вядомы з эацэну. Лайб. пашыраны атэрына паўднёваеўрапейская (Atherina boyeri) і яе падвід — атэрына каспійская (Atherina var caspia).
Даўж. да 15 см. Трымаюцца ў пелагіялі. Заходзяць у прэсныя і салёныя (да 45‰) воды. Палавой спеласці дасягаюць на 2-м годзе жыцця. Нерастуюць з сак. да верасня. Кормяцца зоапланктонам. Маюць прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ánno, ánno у… го́дзе;
~ Dómini… …го́да на́шай э́ры;
Ánno Tóbakразм. дапато́пны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
багамо́льня, ‑і, ж.
Уст. Памяшканне для малення. Аднакурснік пачаў шаптаць, што касцёл гэты пабудавалі ў 1395 годзе на месцы языч[ніц]кай багамольні жонкі князя Вітаўта.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фельд’е́гер, ‑а, м.
Ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі вельмі важных, сакрэтных папер, дакументаў. Праз год, у 1826 годзе, Пушкіна з фельд’егерам даставілі да цара...Шырма.
[Ням. Feldjäger.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шальмо́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да шэльмы; уласцівы яму (ёй); махлярскі, хітры. Шальмоўскі выгляд. □ [Ліндэ] крычыць пагрозна: — Хопіць! Годзе! Што за шальмоўскія, разбойніцкія вочы!Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сёлета, сяголета, у гэтым годзе
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)