Які мае адносіны да калектара. Калектарныя супрацоўнікі. Калектарны канал. Калектарны генератар. Калектарная ўкладка труб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматфа́зны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які праходзіць некалькі або многа фаз. Шматфазны генератар пераменнага току. Шматфазны пераменны ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магне́та, нескл., н.
Спец. Невялікая электрамагнітная прылада, якая ўтварае іскру для запальвання гаручай сумесі ў цыліндрах рухавіка ўнутранага згарання; магнітаэлектрычны генератар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́зер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Аптычны квантавы генератар для атрымання вузкага інтэнсіўнага, вельмі моцнага пучка святла.
Імпульсны л.
2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара.
Зварка лазерам.
Лячэнне лазерам.
|| прым.ла́зерны, -ая, -ае.
Лазерная ўстаноўка.
Л. прамень.
Лазерная хірургія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Súmmerm -s, - тэх.генера́тар гукавы́х вага́нняў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
электрастаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да з’яў электрастатыкі. Электрастатычнае поле. Электрастатычныя сілы.// Які выкарыстоўвае з’явы электрастатыкі для чаго‑н. Электрастатычны генератар. Электрастатычныя машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідрагенера́тар
(ад гідра- + генератар)
генератар, які ператварае атрыманую ад гідратурбіны энергію руху вады ў электрычную энергію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трохфа́зны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які складаецца з трох фаз, этапаў. Трохфазнае разгортванне паняццяў.
2. Звязаны з трохфазным пераменным токам. Трохфазны генератар.
•••
Трохфазны токгл. ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбагенера́тар
(ад турба- + генератар)
генератар пераменнага ці пастаяннага току, які прыводзіцца ў дзеянне паравой ці газавай турбінай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАЗАТУРБАВО́З,
лакаматыў з газатурбінным рухавіком. Рух ад яго перадаецца на вядучыя колы праз эл., мех. і гідраўл. перадачу. Асн. часткі сілавой устаноўкі газатурбавоза з эл. перадачай (акрамя аднавальнага рухавіка): генератар пастаяннага току (спалучаны з валам турбіны), цягавыя электрарухавікі (сілкуюцца ад генератара, прыводзяць у рух вядучыя колы).
Больш дасканалыя газатурбавозы з двухвальнымі газатурбіннымі рухавікамі, у якіх рух вядучым колам (праз мех. або гідраўл. перадачу) надае незалежная газавая турбіна. Магутнасць такіх газатурбавозаў да 5 МВт, ккдз 0,16—0,22. Ёсць газатурбавозы, у якіх замест кампрэсара і камеры згарання газатурбіннага рухавіка ўстаноўлены свабоднапоршневы генератар газу. Ккдз такіх газатурбавозаў да 0,35—0,4. Газатурбавозы з’явіліся ў сярэдзіне 20 ст. У параўнанні з цеплавозамі маюць большую ўдз. магутнасць, кампактнасць, магчымасць выкарыстання нізкагатунковага паліва. Выкарыстоўваюцца на чыгунках з невял. грузаабаротам.