Ґерля́нт ’жаночы галаўны ўбор’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. гірля́нда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нахлабу́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Насунуць галаўны ўбор на лоб, вушы і пад. Васіль нахлабучыў вушанку на самыя вочы і пайшоў з канторы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Летні ваенны форменны галаўны ўбор, які першапачаткова насілі толькі пілоты. Быў гэты чалавек у выцвілай гімнасцёрцы і пілотцы.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
берэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
Круглы, звычайна мяккі без казырка мужчынскі і жаночы галаўны ўбор. На чалавеку быў матроскі нацельнік, з-пад сіняга берэта выбіваліся чорныя кучаравыя валасы.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фата́, ‑ы, ДМ фаце, ж.
Галаўны ўбор нявесты: лёгкае белае пакрывала з кісяі або карунак. Надзявала [Манька] белую баціставую сукенку з ружоваю стужкаю ў поясе, вянок з фатою.Крапіва.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
больж. боль, род. бо́лю м.;
с бо́лью в душе́ з бо́лем у душы́;
головна́я больгалаўны́ боль.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
боль (род. бо́лю) м. боль ж.;
галаўны́ б. — головна́я боль;
◊ з бо́лем у душы́ — с бо́лью в душе́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
headache
[ˈhedeɪk]
n.
1) галаўны́ боль
2) informal вялі́кі кло́пат, згрызо́та, непрые́мнасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
род вымерлых гіганцкіх паўзуноў атр. яшчаратазавых дыназаўраў. Каля 5 відаў. Рэшткі вядомы з юрскіх адкладаў. Насялялі Паўн. Амерыку, Мадагаскар, Усх. Афрыку, Англію, Францыю, Партугалію. Шкілет дыназаўра, блізкага да брантазаўра, знойдзены ў Фергане.
Самая вял. наземная жывёла (даўж. да 25 м, маса каля 30 т) з высокім чэрапам, доўгай масіўнай шыяй і параўнальна невял. галавой. Галаўны мозг вельмі маленькі (маса не больш як 400 г), спінны мозг значна большы за галаўны і кіраваў мускулатурай задніх канечнасцей і хваста. Чатырохногі брантазаўр паводле спосабу жыцця наземна-водная жывёла, вандраваў па мелкаводдзі, карміўся раслінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ВАЧКА,
даўні галаўны ўбор замужніх жанчын у давыд-гарадоцка-тураўскім строі. Бытавала да сярэдзіны 20 ст. Складалася з уласна галовачкі (цвёрды каркас-аснова ў выглядзе шапкі без верху, надлобная частка якой пераходзіла ў трапецападобны грэбень), своеасаблівага чапца з паркалю ці кужэльнага палатна, што надзяваўся на грэбень, рабушкі (пасак з тых жа матэрыялаў для ахінання каркаса) і сярпанкі (складзеная ў некалькі столак, яна абвівала грэбень, праходзіла пад падбародкам і свабоднымі канцамі драпіравалася на спіне). Святочную галовачку аздаблялі вышыўкай, нашыўкамі залацістай тасьмы, набіванага пярэстага паркалю. Блізкі да галовачкі галаўны ўбор жанчын Давыд-Гарадка і Століна — падушачка.