гамеры́чны

(фр. homérique, ад гр. Homer = імя старажытнагрэчаскага паэта)

вялізны, незвычайных памераў або сілы;

г. смех — нястрымны, грамавы смех, падобны на той, якім, паводле «Іліяды» Гамера, смяяліся на сваіх гулянках алімпійскія багі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дашча́ты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і дашчаны. Амаль вобмацкам ішоў Андрэй па дашчатаму тратуарчыку галоўнай вуліцы мястэчка. Пестрак. На процілеглай сцяне кузні і нават на дашчатай страсе ў такт рухам каваля хістаўся вялізны, перагнуты ў поясе цень. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бельведэ́р, ‑а, м.

Невялікая вежа над будынкам або асобная невялікая пабудова на ўзвышаным месцы, адкуль можна даглядаць за наваколлем. [Алесь і князь] выйшлі з тунеля, і тут вачам адкрыўся партэрны фасад палаца, вялізны, трохпавярховы, з круглым бельведэрам, што быў укрыты золатам. Караткевіч.

[Іт. belvedere — прыгожы від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які заціх, перастаў гучаць або чуцца. Вечарам у Дзень перамогі на ўзлессі за мястэчкам успыхнуў вялізны касцёр і пошчакам панесліся па заціхлым лесе гукі піянерскага горна. Нядзведскі. Заціхлы матыў песні аб запаветнай кветцы ўзнікае зноў. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́жаг, ‑а, м.

Абл. Ражон. Дзед пачаў даставаць торбачку. Паволі развязаў, выняў кавалак сала, адрэзаў нажом-цыганком скібачку, нанізаў на пожаг і пачаў падсмажваць. Скрыган. Палаў вялізны камін. Круціліся ў ім на пожагу, шыпелі ў агні кроплямі тлушчу куры. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sążnisty

сажнёвы;

sążnisty nos — вялізны нос;

sążnisty krok — сажнёвы крок;

sążnisty rachunek — вялікі рахунак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

буксі́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да буксіра. Буксірны трос, крук.

2. Які цягне што‑н. за сабой на буксіры (у 1 знач.). Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны кацер і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палаві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш.-ласк. да палавіна (у 1 знач.).

2. Рухомая, прымацаваная частка якога‑н. прадмета. Дзверы, што вялі ў сярэдзіну клубнага памяшкання, былі прыадчынены, і на адной з карычневых палавінак матляўся.. вялізны замок. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разло́гі, ‑ая, ‑ае.

Шырокі, пакаты. На ўзбярэжжах, на разлогіх, чараты — куды ні глянь. Машара. Сэрца апалена болем, гатова даўно Выйсці насустрач вятрам на палетках разлогіх. Тарас. // Раскідзісты, разложысты. Разлогі дуб. □ Вось вялізны конь, запрэжаны ў разлогія санкі, паволі плыве па небе. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вялі́кі (БРС, Касп., Бяльк.). Шмат вытворных з рознымі суфіксамі: вялі́зны, вялі́зазны (Шат.), вялі́зарны ’тс’ (Шат.). Ст.-рус., ст.-слав. великъ, рус. вели́кий, укр. вели́кий, чэш. veliký, velký, польск. wielki, балг. вели́к, серб.-харв. ве̏лак і г. д. Прасл. *velikъ, а гэта ад прасл. *velьjь ’тс’. Этымалогія ўсёй групы слоў не вельмі ясная, ёсць многа версій. Агляд гл. Фасмер, 1, 289.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)