Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
павыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1.Выцягнуць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Павыцягваць калы з плота. Павыцягваць шуфляды са стала. □ У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножан шашкі і памкнуліся на кулямёт.Лобан.Пахілка сам ледзь не згарэў, а дзяцей з полымя павыцягваў...Савіцкі.
2.Выцягнуць уперад, працягнуць — пра ўсіх, многіх. Многія мужчыны павыцягвалі шыі, баючыся што-небудзь прапусціць.Броўка.
3.перан.Разм. Выбавіць, дапамагчы выйсці з цяжкага становішча ўсім, многім. Павыцягваць людзей з бяды.
4.Разм. Выкрасці ўсё, многае. [Пранцісь:] Злодзей, злодзей! Вузлы з хаты праз акно павыцягваў.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́тарачыць ’вытарашчыць вочы’ (З нар. сл., навагр.). Рус.дыял.вы́торочить ’абшыць, аблямаваць’ і ’высунуць, вытарашчыць вочы’; ’выстраіцца, убрацца’, вы́торочки ’вочы, зрэнкі’. У бел. запазычанне з рус., таму што слова цалкам ізаляванае. Не зусім ясна, ці звязана рус.выторочить ’тарашчыць вочы’ з вы́торочить, торочи́ть, торока (гл. таро́кі). Магчыма семантычнае развіццё: выторочить ’звольніць з тарокаў’ → ’выцягнуць, высунуць вонкі’ → ’вытарашчыць вочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́рак, ‑рку і ‑рка, м.
1.‑рку. Вонкавы адмерлы слой кары некаторых драўняных раслін, асабліва развітай у коркавага дуба.
2.‑рка. Затычка для бутэлек і іншай падобнай пасуды. Выцягнуць корак з бутэлькі. □ Стрэліў у столь корак, з шыпеннем ударыў пенны фантан нагрэтага віна.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)