размо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.
1. Слоўны абмен з кім-н. звесткамі, думкамі; гутарка.
Завесці размову з сябрам.
Р. па тэлефоне.
2. мн. Чуткі, абгаворы, плёткі.
Пра хлопца хадзіла многа размоў па вёсцы.
3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).
Па размове лёгка вызначыць, адкуль чалавек родам.
|| прым. размо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Размоўная інтанацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыпадабне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпадабняць — прыпадобніць і прыпадабняцца — прыпадобніцца.
2. У літаратуразнаўстве — рытарычная фігура параўнаная.
3. Вымаўленне якога‑н. гука ў слове так, што ён становіцца падобным на сумежны з ім, блізкім да яго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
произнесе́ние
1. (произношение) вымаўле́нне, -ння ср.;
2. (говорение) гаварэ́нне, -ння ср., каза́нне, -ння ср.;
3. (оглашение) абвяшчэ́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
hiperpoprawny
hiperpoprawn|y
звышправільны, гіперкарэктны;
wymowa ~a — звышправільнае (гіперкарэктнае) вымаўленне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Латарэ́я ’розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. лотерея ’тс’ (адлюстравана рус. вымаўленне [‑тэ], якое з італ. lotteria праз ням. Lotterie ці гал. loterij (Фасмер, 2, 522).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаво́рка ’размова’ (БРС, Гарэц., Мядзв., Касп., Бяльк.), ’гутарка, размова’ (Яруш., БРС, Нас.), ’гаворка, дыялект’ (БРС, Яруш., Гарэц., Нас., Касп., Шат.), ’пагалоскі, размовы’ (БРС, Бяльк.), ’манера гаварыць, акцэнт мовы’ (Гарэц., Мядзв., Бяльк.). Рус. дыял. (смал., пск.) ’гутарка, размова; погалас, чуткі; манера гаварыць, вымаўленне; гаворка, дыялект; настаўленне, славеснае павучанне’, укр. гові́рка ’вымаўленне, манера гаварыць; дыялект, гутарка, гаварэнне; погалас, плётка’. Усх.-слав. утварэнне ад *govoriti па прасл. мадэлі «дзеяслоўная аснова + суф. *‑ka», якая мела значэнне галоўным чынам nomen actionis (*govorъka). Параўн. балг. падобныя фармацыі (з прэфіксамі) погово́рка, угово́рка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раса́к ’конь рысак’ (лудз., Сл. ПЗБ). Варыянтнае да рыса́к ’тс’, параўн. рус. дыял. рыскливый ’прыткі, хуткі’. Вымаўленне з карнявым ‑а‑, імаверна, абумоўлена другаснай рэдкай вакалізацыяй рэдукаванага ў пераднаціскной пазіцыі *rъsak > *rasak. Гл. рысь 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́говор м.
1. (произношение) вымаўле́нне, -ння ср.;
2. (порицание) вымо́ва, -вы ж.;
стро́гий вы́говор с предупрежде́нием стро́гая (суро́вая) вымо́ва з папярэ́джаннем;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шапяля́вы, ‑ая, ‑ае.
Які вымаўляе мяккія с, з з шыпячым адценнем. Шапялявае дзіця. □ Прыбіўся нейкі матчын сваяк з Хвоенкі, барадаты, шапялявы. Мележ. // Няправільны, скажоны ў вымаўленні мяккіх с, з. Шапялявае вымаўленне. □ Бабка Кацярына спыніла працу і, разглядаючы .. [піянераў] з-пад далоні, адказала ціхім шапялявым голасам. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
utterance [ˈʌtərəns] n.
1. fml вымаўле́нне; выражэ́нне сло́вамі;
give utterance to one’s fee lings даць вы́хад пачу́ццям (у словах)
3. выка́званне;
a public utterance публі́чная зая́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)