Рэ́готы ’драўляная пасудзіна ў выглядзе карыта, у якой мялі сукно’ (З нар. сл., Сл. Брэс.). Няясна. Магчыма, звязана з польск. rechot ’роў, напоўнены вадой’, бо першапачаткова для апрацоўкі сукна маглі выкарыстоўваць роў з вадой, а пазней ужо пасудзіну. Польскае слова Ліндэ выводзіць з франц. Rechaud de rempart ’абарончы вал; роў’ (Ліндэ, 5, 34). Магчымая семантычная паралель: польск., чэш. koryto ’рэчышча’ — карыта ’пасудзіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́плекс-працэ́с

(ад дуплекс + працэс)

вытворчасць сталі паслядоўна ў двух сталеплавільных агрэгатах (напр. канвертар—дугавая печ), што дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці кожнага з іх.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

opportunity [ˌɒpəˈtju:nəti] n. (for, of) магчы́масць, зру́чны вы́падак;

equal opportunities ро́ўныя ша́нсы/магчы́масці;

at the earliest opportunity пры пе́ршай (жа) магчы́масці;

take the opportunity (of) выкарысто́ўваць вы́падак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АМЯЛЯ́НСКІ Васіль Леанідавіч (10.3.1867, Палтава — 21.4.1928),

мікрабіёлаг. Акад. АН СССР (1923). Скончыў Пецярб. ун-т (1890). Вучань С.М.Вінаградскага. З 1893 у Ін-це эксперым. медыцыны ў Пецярбургу. Навук. працы аб ролі мікраарганізмаў у кругавароце рэчываў (азоту і вугляроду), яе комплексным даследаванні марфал. і фізіял. метадамі. У 1904 вылучыў культуру бактэрый, якія выклікаюць метанавае і вадароднае браджэнне цэлюлозы. Першы адзначыў, што мікраарганізмы можна выкарыстоўваць як хім. індыкатары. Аўтар першага ў Расіі падручніка «Асновы мікрабіялогіі» (1909).

т. 1, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІГНА́Л БЕ́ДСТВА «SOS» на моры, падаецца караблямі (суднамі), гідрасамалётамі, што церпяць бедства, з мэтай прыцягнуць да сябе ўвагу і атрымаць дапамогу. Бесперапынны паўтор сігналаў па азбуцы Морзе (3 кароткія, 3 доўгія, 3 кароткія) пераасэнсаваны ў англ. выраз «Save Our Souls» — ратуйце нашы душы. Устаноўлены згодна з Міжнар. канвенцыяй 1908. Для экстраннай перадачы і прыёму С.б. судны маюць аўтам. радыётэхн. прыстасаванні, якія працуюць на аварыйнай хвалі. Выкарыстоўваць С.б. «SOS» у інш. мэтах забараняецца.

т. 14, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ада́птэр

(англ. adapter, ад лац. adaptare = прыстасоўваць)

устройства для ўзнаўлення гукавога запісу праз узмацняльнік;

2) дадатковая касета да фотаапарата, якая дае мажлівасць выкарыстоўваць нестандартныя святлоадчувальныя матэрыялы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

exploit

1. [ˈeksplɔɪt]

n.

адва́жны або́ гераі́чны ўчы́нак, чын -у m.

2. [ɪkˈsplɔɪt]

v.t.

1) здабыва́ць (мінэра́лы з капа́льні)

2) выкарысто́ўваць, эксплюатава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

арэ́ка

(парт. areka, ад малайск. areca)

пальма з буйным перыстым лісцем, пашыраная ў тропіках Азіі; змяшчае ў насенні алкалоіды, што дазваляе выкарыстоўваць яго як дамешку да бетэлю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ада́птэр

(англ. adapter, ад лац. adaptare = прыстасоўваць)

1) прылада для электраакустычнага ўзнаўлення механічных запісаў гуку;

2) дадатковая касета да фотаапарата, якая дае мажлівасць выкарыстоўваць нестандартныя святлоадчувальныя матэрыялы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., чым.

1. Выкарыстоўваць для сваіх патрэб. Каля дому быў яшчэ невялікі кавалак зямлі, якім, за адсутнасцю гаспадароў сядзібы, карыстаўся адзін з суседзяў. Самуйлёнак. Кнігамі асокінскай бібліятэкі Карніцкі карыстаўся даволі часта. Паслядовіч. // Прымяняць што‑н. як прыладу, сродак. Карыстацца новым абсталяваннем. Карыстацца прагрэсіўнымі метадамі. □ У гутарцы [Казімір] любіў карыстацца мясцовымі народнымі прымаўкамі. Пестрак.

2. Выкарыстоўваць што‑н. у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду, карысць з чаго‑н. Карыстацца момантам. Карыстацца людской дабратой. □ Рыначнай мітуснёй часта карысталіся і падпольшчыкі. Новікаў.

3. Мець што‑н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.). Карыстацца папулярнасцю. □ Насця Рагіна карысталася славай прыгажуні на ўвесь сельсавет. Шамякін. Нягледзячы на тое, што Макар быў прыгожы хлопец, ён поспехам не карыстаўся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)