Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
give in
а) саступа́ць, паддава́цца
б) уруча́ць
give or take — прыблі́зна
give off — вылуча́ць, выдзяля́ць(пах, газ)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
emphasis[ˈemfəsɪs]n. (pl.emphases)
1. падкрэ́сліванне, выдзяле́нне; выра́знасць;
place/lay/put special emрhasis on smth. асаблі́ва падкрэ́сліваць/выдзяля́ць што-н., надава́ць асаблі́вае значэ́нне чаму́-н.
2.ling. эмфа́за, на́ціск
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ОСМАРЭГУЛЯ́ЦЫЯ (ад осмас + лат. regulo накіроўваю),
сукупнасць фіз.-хім. працэсаў, якія забяспечваюць адноснае пастаянства асматычна актыўных рэчываў ва ўнутр. асяроддзі арганізма жывёл. Уласціва большасці жывёл. Існуюць 2 крайнія тыпы рэакцыі на асматычны стрэс. Пойкіласматычныя жывёлы асматычна лабільныя, асматычная канцэнтрацыя вадкасцей іх цела залежыць ад асяроддзя. Гамойасматычныя жывёлы асматычна стабільныя, пры змене навакольнага асяроддзя асматычны ціск іх унутр. вадкасцей застаецца адносна пастаянным. Адрозніваюць таксама гіперасматычных жывёл (прэснаводныя жывёлы, марскія храстковыя рыбы), якія падтрымліваюць больш высокую канцэнтрацыю асматычна актыўных рэчываў ва ўнутр. вадкасцях, чым у навакольным асяроддзі, і гіпаасматычных жывёл (марскія касцістыя рыбы, марскія паўзуны і некат. ракападобныя), што маюць ніжэйшую за асяроддзе канцэнтрацыю рэчываў. У млекакормячых асн. орган О. — ныркі, здольныя выдзяляць гіпатанічную мачу пры лішку вады і асматычна канцэнтраваную — пры яе недахопе. Прыстасаванне сістэм О. да ўмоў арыднай зоны ўключае шэраг механізмаў — павелічэнне канцэнтрацыйнай здольнасці нырак, што дазваляе абыходзіцца без пітной вады (кенгуровы пацук), павелічэнне трываласці да абязводжвання (асёл), выкарыстанне мачавой к-ты як канчатковага прадукту азоцістага абмену (паўзуны, птушкі), наяўнасць насавых залоз, якія выдзяляюць соль (некат. яшчаркі) і інш. У О. прымаюць удзел гіпаталамус, гіпофіз, наднырачнікі, шчытападобная і падстраўнікавая залозы, а таксама сенсорныя органы і рухальныя сістэмы. Эвалюцыя О. спрыяла асваенню разнастайных умоў існавання.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
secrete
[sɪˈkri:t]
v.t.
1) трыма́ць у сакрэ́це; уто́йваць, хава́ць
2) выдзяля́ць, вырабля́ць
Glands in the mouth secrete saliva — Зало́зы ў ро́це выдзяля́юць сьлі́ну
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
капці́ць, капчу, копціш, копціць; незак.
1.Выдзяляць копаць, сажу пры гарэнні; куродымець. Дзве вісячыя лямпы задыхаліся ўгары ад сціснутага паветра, міргалі і капцілі.Васілевіч.
2.што. Пакрываць копаццю, сажай. Хутка газавыя лямпы пакінуць капціць столі калгасных дамоў.Шахавец.
3.што. Разм. Абкурваць дымам, вэндзіць (мяса, рыбу і інш.). [Шышак] хапае будачніку, каб па вясне капціць кумпякі, а ў чэрвеньскія вечары бараніцца ад камароў, заедзі куродымам.Навуменка.
•••
Капціць неба — жыць без мэты, без справы, не прыносячы карысці грамадству.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)