дзе́ляпредлог срод. ра́ди, для; (с целью чего-л. — ещё) из-за;
я зраблю́ гэ́та дз. вас — я сде́лаю э́то ра́ди (для) вас;
дз. кава́лка хле́ба — из-за (ра́ди) куска́ хле́ба;
◊ дз. сме́ху — сме́ха ра́ди
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дакрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак., каго.
Разм.
1. Голасна завучы каго‑н., прымусіць адклікнуцца, прыйсці; дазвацца. — А я да вас сюды яшчэ ўчора вечарам прыйшоў. Крычаў, крычаў. Так і не дакрычаўся вас.Няхай.
2. Крыкам давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дакрычацца да хрыпаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паздараве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў, зрабіўся здаравейшым. [Каваль:] — Рады, дарагі Уладзімір Іванавіч, што бачу вас паздаравелым.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Міхаіл Фёдаравіч) (16.5.1921, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 30.6.1993),
бел. краязнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Вучыўся ў БДУ. У 1939 настаўнік у г. Гудаута (Абхазія), беспадстаўна рэпрэсіраваны. У 1950 вярнуўся на радзіму, працаваў у вясковай б-цы, дырэктарам Дома культуры ў Крычаве. Ў 1961—82 дырэктар Крычаўскага краязнаўчага музея (з 1982 навук. супрацоўнік). Аўтар кніг «З сям’і сакалінай» (1973), «Атакуючае юнацтва» (1980), «Ішоў край наш шляхам стагоддзяў» (1987), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Барацьба і творчасць» (1967), «Песню вялі на расстрэл» (1968), артыкулаў пра выдатных дзеячаў, герояў бел. народа ў зб. «У рэдакцыю не вярнуўся...» (1964), «Мы не забылі вас, хлопцы» (1968), «Пабрацімы Матросава» (1984). Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі» (1968).