ТА́НАІ́С,
старажытнагрэчаская назва р. Дон, у вусці якога знаходзіўся аднайм. грэч. горад Баспорскай дзяржавы. З 7 ст. да н.э. Т. — гандл. шлях паміж аддаленымі раёнамі Скіфіі і грэч. гарадамі Прычарнамор’я. У старажытнасці Т. лічыўся мяжой паміж Еўропай і Азіяй, падзяляў тэрыторыі скіфаў і сарматаў. Паводле Плутарха больш стараж. назва Т. — «Амазонская рака», бо лічылася, што на яе берагах жылі амазонкі.
т. 15, с. 416
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ponieważ
таму што; бо;
nie przyjdę, ponieważ nie mam czasu — не прыйду, бо не маю часу;
ponieważ było późno, pojechaliśmy taksówką — паколькі было позна, мы паехалі на таксі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зані́зкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Нізкаваты, ніжэйшы, чым трэба. [Данута:] — Аж трыццаць два касцёлы і цэрквы ў нашай Вільні. Бо-ожа! — Няпраўда. Я палічыў сорак. Адсюль усіх не відаць, бо гэтая гара занізкая. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэлураза́ўры
(ад гр. koilos = полы + ura = хвост + -заўр)
група драпежных дыназаўраў, якія жылі ў мезазоі і характарызаваліся канструктыўнай лёгкасцю шкілета, бо большасць касцей у іх мела поласці ўнутры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
inasmuch as [ˌɪnəzˈmʌtʃəz] conj. fml таму́ што, бо, пако́лькі;
He was a very unusual musician inasmuch as he was totally deaf. Ён быў вельмі незвычайны музыкант, паколькі быў зусім глухі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ГІ́ДРА,
у грэчаскай міфалогіі пачварная 9-галовая змяя, якая жыла ў Лернейскім балоце на п-ве Пелапанес, параджэнне пачвар Тыфона і Яхідны. Ядавітае дыханне гідры знішчала ўсё жывое. Лічылася непераможнай, бо на месцы адсечанай галавы ў яе вырасталі 2 новыя. Паводле міфа, Геракл з дапамогай пляменніка Іалая стаў прыпальваць абрубкі шыі і забіў гідру, а яе жоўць і кроў выкарыстоўваў як смяротны яд для стрэл.
т. 5, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬГАРЫ́ЗМ (ад лац. vulgaris просты, звычайны),
слова, што мае адценне грубаватасці і знаходзіцца па-за межамі літаратурнай лексікі. Вульгарызмы звычайна маюць адмоўнае значэнне, стылістычна зніжаныя, надзвычай экспрэсіўныя і сэнсава ёмістыя (напр., «абармот», «смаркач», «паскудны», «жэрці», «здохнуць»). Выкарыстоўваюцца ў маст. л-ры як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, для надання паведамленню гумарыст. або іранічнай афарбоўкі. Карыстацца вульгарызмамі трэба ўмела, бо захапленне імі засмечвае мову.
Л.І.Бурак.
т. 4, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́Ў СВЯТАПО́ЛЧЫЧ (? — 12.6.1099),
князь уладзіміра-валынскі. Сын вял. кн. кіеўскага Святаполка Ізяславіча. У «Аповесці мінулых гадоў» яго гібель датавана 1097 і 12.6.1099, калі кн. Давыд Ігаравіч аблажыў Уладзімір-Валынскі і М.С. быў смяротна паранены стралою на сценах горада (паводле В.М.Тацішчава, гэта падзея адбылася 12.7.1099). М.С., верагодна, валодаў Брэстам, Пінскам і Вышгарадам, бо дружыны з гэтых гарадоў таксама ўдзельнічалі ў абароне Уладзіміра-Валынскага.
А.В.Іоў.
т. 10, с. 537
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТРА́ЛАЎ Мікалай Васілевіч (псеўд. П.Сурмін; 1890—1938),
расійскі паліт. дзеяч, публіцыст; адзін з ідэолагаў «зменавехаўства». Юрыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). З 1916 прыват-дацэнт у Маскоўскім і Пермскім (з 1919 праф.) ун-тах. У грамадз. вайну ў 1918—20 старшыня Усх. аддзела ЦК партыі кадэтаў і «Рускага бюро друку», адначасова з 1919 кіраўнік прапагандысцкага апарата ва ўрадзе А.В.Калчака. З 1920 у эміграцыі. У 1920—34 праф. Харбінскага ун-та (Кітай). У 1935 вярнуўся ў СССР; праф. Маскоўскага ін-та інжынераў транспарту. У 1937 арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Японіі і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1989. У 1920-я г. выступіў у друку з праграмай т.зв. змены вех. Лічыў неабходным прымірэнне рас. эміграцыі з сав. уладай, бо, на яго думку, новая эканамічная палітыка непазбежна вяла да рэстаўрацыі капіталізму ў СССР; спадзяваўся, што з крахам надзей на сусв. рэвалюцыю маладое пакаленне камуністаў «загіне ад мікробаў уласнай спустошанасці», а на змену «утапічнаму камунізму прыйдзе буржуазна-індывідуалістычны эмпірызм». Увёў у навук. зварот тэрмін «нацыянал-бальшавізм», бо бальшавікоў лічыў прыхільнікамі рус. нац. інтарэсаў (спалучалі, на яго думку, марксізм са славянафільствам). Лічыў Пятра I і І.В.Сталіна гіст. постацямі, праз якія выяўлялася дзярж. веліч Расіі.
Э.А.Ліпецкі.
т. 16, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заво́з в разн. знач. заво́з, -зу м.;
заво́з това́ров заво́з тава́раў;
ме́льница стои́т, так как нет заво́за млын стаі́ць, бо́ няма́ заво́зу.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)