Разм. Плітка шакаладу. Пасля сказала [дзяўчынка]: — А мне баба Каця прыносіла, як ехала да Генькі, вафлі і дзве шакаладкі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бабчыха ’бабка-знахарка, што лечыць травамі’, ’адзінокая беззямельная жанчына, што жыве ў чужых людзей’ (Бяльк.). Вытворнае (суф. ‑іха) ад дзеяслова (параўн. рус.дыял.ба́бчить ’займацца знахарствам’) або непасрэдна ад ба́ба, ба́бка ’баба-знахарка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабзды́р ’бабнік’ (Нас., Бяльк.). Сувязь з ба́ба ’жайчына’ бясспрэчная, але ўтварэнне не вельмі зразумелае. Параўн. бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ і ўкр.бабзде́ля ’старая, смярдзючая баба’. Аснова бабзд‑, да якой далучыўся суф. ‑ыр, магла ўтварыцца гаплалогіяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Mémmef -, -n баязлі́вец, баязлі́ўка;
féige ~пагардл.ба́ба, ану́ча, мя́мля
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сербскі жывапісец. Вучыўся ў Мюнхене ў Школе прыкладнога мастацтва і АМ (1873—83). Працаваў у рэаліст. манеры, якой былі ўласцівы рысы рамантызму, часам драматычнасць, напружанасць змрочнай колеравай гамы («Анатам», 1880). Пісаў сцэны нар. жыцця, пейзажы (у т. л. пленэрныя эцюды), абразы, гіст. кампазіцыі, партрэты. Сярод твораў: «Каля крыніцы» (1883), «Дзверы рыбацкай хаціны», «Гарадок Чачак» (абодва 1884), партрэт І.Паніча (каля 1885), «Мястэчка Баба-Кай» (1907) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБУ́Л,
рака ў Афганістане і Пакістане, правы прыток р.Інд.Даўж. 460 км, пл.бас. каля 75 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Гіндукуша (хр.Баба), цячэ пераважна ў яго адгор’ях, перасякае Джэлалабадскую міжгорную ўпадзіну, ад г. Пешавар — па ўзгорыстай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады каля 700 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння Кабульскага, Джэлалабадскага, Пешаварскага аазісаў. На К. ГЭС Наглу (Афганістан), вадасховішча. Суднаходная летам на 120 км. На К. — гарады Кабул, Джэлалабад (Афганістан), у даліне — Пешавар (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ДРАМАТЫ́ЧНАЯ ДРУЖЫ́НА,
тэатральны калектыў пры Беларускім клубе ў Вільні. Існавала ў 1916—18. Кіраўнік Ф.Аляхновіч. Наладжвала муз.-вак. вечары, паказы тыпу кабарэ, дзе выконвалі куплеты, песні, эстрадны жарт «Пятрук і Петрунэла». Пастаўлены драм. спектаклі: «На Антокалі», «На вёсцы», «Дзед і баба» (з муз. С.Манюшкі) Аляхновіча, «Міхалка» Далецкіх, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, сцэнічная фантазія «У купальскую ноч» і інш. Спектаклі адбываліся 1—2 разы на тыдзень. Калектыў садзейнічаў станаўленню і развіццю бел.тэатр. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́СКІН (Веньямін Львовіч) (28.4.1899, г. Панявежыс, Літва — 12.8.1952),
яўрэйскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1939). З 1921 у Дзярж. яўрэйскім т-ры (Масква). Выключная музыкальнасць, пластычнасць, арганічны дар пераўвасаблення, лірычная трактоўка вобразаў пры вострым сцэн. малюнку: Сендэрл-Баба («Падарожжа Веньяміна III» паводле Мендэле Мойхер-Сфорыма), Шут («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Гоцмах («Блукаючыя зоркі» паводле Шолам-Алейхема), Бадхен («Фрэйлехс» З.Шнеера) і інш. Здымаўся ў фільмах «Шукальнікі шчасця» (1936), «Непакораныя» (1945) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1946Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948. Рэпрэсіраваны ў 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ДЗЬКА»,
дзіцячая гульня, шырока вядомая ўсх. славянам. Варыянты вылучаюцца сюжэтнай і тэатралізаванай разнастайнасцю, персанажамі і тэкстамі (паэтычнымі, дыялагічнымі). У цэнтры гульні — дзеці «Р.», якія сядзяць у радзе, трымаючы рукамі і каленямі адзін аднаго. Інш. персанажы («дзед», «баба», «матка», «пані» і інш.) удзельнічаюць у пасадцы, доглядзе і вырыванні «Р.» (па чарзе «выцягваюць» дзяцей, якія моцна трымаюцца). Звычайна «Р» патрэбна «пані», якая «ўпала з печы, пабіла плечы». Апісанні гульні ў зб-ках П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бабі́ны ’вячэра на хрэсьбінах, на якой ядуць кашу бабіну курыцу’ (Нас., Бяльк.), бабі́нкі ’пачастунак, гулянка, якая спраўляецца бацькамі з выпадку нараджэння дзіцяці’ (Шат., Янк. Мат.). Утварэнне ад ба́ба ’баба-павітуха’. Параўн. рус.баби́ны ’тс’, укр.баби́ни ’другі дзень каляд’. Этнаграфічны каментарый гл. СРНГ, 2, 20, і Даль.