няпра́ўда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня, мана. — Па-мойму, нічога няма добрага [у жыцці вясковага настаўніка], — скептычна адказвае Вольга Віктараўна. — Няпраўда, Вольга Віктараўна, — ёсць! Колас.

2. Ашуканства; падман. З нечым цяжкім на сэрцы выйшла я з касцёла, дзе ўбачыла столькі абману і няпраўды. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schwíndel m -s

1) галавакружэ́нне;

er ist von ~ befállen у яго́ галавакружэ́нне, у яго́ кру́жыцца галава́

2) ашука́нства;

ein áufgelegter [áusgemachter] ~ відаво́чнае ашука́нства;

láuter fáuler ~ там адно́ ашука́нства

3):

was kóstet der ganze ~? разм. ко́лькі кашту́е ўся гэ́тая дро́бязь?

4):

~ errégend галавакру́жны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

guile

[gaɪl]

n.

ашука́нства n.; хі́трасьць f., хі́трыкі pl.; падсту́пства n.; верало́мства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dishonesty

[dɪsˈɑ:nɪsti]

n., pl. -ties

несумле́ннасьць, нядо́брасумле́ннасьць f.; ашука́нства n., фальш -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

flam

[flæm]

n.

1) вы́думка, мана́; ілжа́ f.

2) ашука́нства n.; махля́рства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

artifice

[ˈɑ:rtɪfɪs]

n.

1) спры́тная вы́думка, хі́трыкі pl.

2) ашука́нства n., падма́н -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

trickery

[ˈtrɪkəri]

n., pl. -eries

хі́трыкі pl. only; падсту́пства n.; круце́льства, махля́рства, ашука́нства n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падло́г, ‑у, м.

Падробка з мэтай ашукаць каго‑н.; падман, ашуканства. [Вера:] Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва. [Левановіч:] Што? Пісьмо фальшывае? Крапіва. Ад смерці бог фашыстаў не ўбярог, Хоць позна, разгадаў усё ж падлог — Убачыў іклы пад авечай маскай. Жычка. Усё як ёсць табе відаць адразу — І кроў, і здрада, і падлог, і гнеў. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэсты́ж

(фр. prestige, ад лац. praestigium = ашуканства)

аўтарытэт, уплыў, якім карыстаецца хто-н., што-н. (напр. п. кіраўніка, падтрымліваць свой п.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

маскара́д

(фр. mascarade, ад ст.-іт. mascarata)

1) баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах (напр. навагодні м.);

2) перан. ашуканства, прытворства, якое скрывае сутнасць чаго-н. (напр. м. выбараў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)