вертыкальны крывашыпны прэс для чаканкі і інш. аперацый аб’ёмнай штампоўкі з малым рабочым ходам. Адметная асаблівасць Ч.п. — шасцізвённы крывашыпнакаленны механізм прывода паўзуна, верхняе звяно калена якога злучана са станінай, а ніжняе — з паўзуном. Такі механізм пры малым моманце сілы на прывадным вале развівае вял. намаганне ў канцы рабочага ходу паўзуна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
peculiarity[pɪˌkju:liˈærəti]n.
1. (свое)асаблі́васць;
The lack of a written constitution is a peculiarity of the British political system. Адсутнасць напісанай канстытуцыі з’яўляецца асаблівасцю брытанскай палітычнай сістэмы.
2. дзі́ўнасць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бана́льнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць, асаблівасць банальнага. А. Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць.«Маладосць».
2. Збіты выраз, штамп; хадульны вобраз; агульнавядомая думка. Пераможаны ў гэтым слоўным турніры змушаны будзе адысціся, а з .. [дзяўчынай] астанецца той, хто больш пагаварыць ёй прыемных банальнасцей.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стру́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк.да струна (у 1, 2 знач.).
•••
Слабая струнка (струна)каго,чыя — найбольш чуллівая, уразлівая рыса, асаблівасць характару, на якія лёгка ўздзейнічаць.
У струнку — прама, навыцяжку, трымаючы рукі на нівах (стаць, стаяць, выцягнуцца).
Хадзіць па струнцыгл. хадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чо́канне1, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чокаць 1 і чокацца, а таксама гукі гэтага дзеяння. Міхась прачнуўся ад шалёнага чокання скарастрэльных гармат і глухога гулу зенітак.Асіпенка.
чо́канне2, ‑я, н.
Спец.Асаблівасць вымаўлення, якому ўласціва неадрозненне гукаў «ц» і «ч» і супадзенне іх у гуку «ч».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАПАСАВА́ННЕў мовазнаўстве,
падпарадкавальная сувязь, пры якой форма залежнага слова (кампанента) прыпадабняецца да формы галоўнага ў родзе, ліку і склоне. Грамат. паказчык Д. — канчатак; характэрная асаблівасць — змяненне формы асн. кампанента патрабуе адпаведных змяненняў у форме дапасаванага (напр., рыжы ліс, рыжага ліса і г.д.). Адрозніваюць поўнае Д. (залежны кампанент цалкам дубліруе форму галоўнага і не мае самаст.грамат. значэння) і няпоўнае Д. (ахоплівае толькі асобныя формы галоўнага, напр., на станцыі «Маскоўская», з прафесарам Пятровай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Казёлкі ’расліна Delphinium consolida’ (Кіс ). Рус.козелки ’тс’, укр.козёлкі ’тс’. Палес. утварэнне ад козелок ’казляня’. У аснове метафары — перанос паводле падабенства формы: кветка расліны з яўнай зааморфиай прыкметай. Гэта асаблівасць характарызуецца такімі назвамі, як бел.рагулькі, тапары, укр.черевички, гострушки, гвоздики. комарові носики. сокирки і утварэннямі ад асновы koz‑ у гэтых мовах. Параўн. яшчэ козлікі ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДЫЯ́НТУМ (Adiantum),
род папарацяў сям. адыянтавых. Каля 200 відаў, пашыраных у цяністых вільготных лясах трапічных (найб. разнастайнасць відаў у Паўд. Амерыцы), субтрапічных, радзей умераных паясоў амаль усяго зямнога шара. Растуць на зямлі або на скалах. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях як дэкар. расліну адыянтум венерын волас (Adiantum capillus veneris).
Лісце звычайна бліскучае, цёмнае і пругкае, перыстае, на доўгіх цёмна-бурых чаранках, асаблівасць іх — воданепранікальнасць. Карэнішча тонкае, паўзучае, укрытае вузкімі карычняватымі лускавінкамі. Размнажаюцца спорамі і дзяленнем кустоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́РХІЯ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
стыхійнасць, хаатычнасць, бяспланавасць грамадскай вытв-сці; паводле марксісцкай тэорыі, характэрная асаблівасць капіталізму. Мела месца ў эпоху даманапаліст. капіталізму, калі дробныя прадпрымальнікі вялі паміж сабой жорсткую канкурэнтную барацьбу, а ў вытворча-гасп. дзейнасці ўлічвалі найперш стыхійны попыт і рыначныя цэны на тавары. У перыяд дзярж.-манапаліст. капіталізму ў развітых краінах пачалося вывучэнне попыту і прапановы, укараненне маркетынгу, дзярж. рэгуляванне эканомікі. У некат. развітых краінах дзейнічаюць дзярж. планавыя камітэты, а для абмежавання самавольства манаполій у іх канкурэнтнай барацьбе створана антыманапольнае заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВА́РСКАЯ МО́ВА,
адна з іберыйска-каўказскіх моў (авара-андацэзская падгрупа). Пашырана на ЗДагестана. Мае 2 групы дыялектаў: паўночную — зах. (салатаўскі), усх. і хунзахскі (цэнтр.) дыялекты; паўднёвую — андалальскі, гідскі, анцухскі, карахскі, батлухскі, закатальскі дыялекты. Аснова літ. мовы — т.зв. болмац («нар. мова»), сродак вусных зносін паміж носьбітамі розных дыялектаў.
Асаблівасцьграмат. ладу — складаная сістэма скланення (да 20 склонаў), адсутнасць катэгорыі асобы ў дзеясловах, эргатыўныя канструкцыі. Пісьменства на аснове араб., з 1928 лац., з 1938 рус. графікі.
Літ.:
Чикобава А., Церцвадзе И. Аварский язык. Тбилиси, 1962.