супрацьстая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; незак., звычайна каму-чаму.

1. Быць супрацьпастаўленым, супрацьлеглым у адносінах да каго‑, чаго‑н. Станоўчы герой Змітрака Бядулі супрацьстаіць існуючаму ладу ў асноўным сваімі маральнымі і сацыяльнымі запатрабаваннямі. Каваленка. Лявону супрацьстаіць у п’есе дружны калектыў калгаснікаў, у тым ліку і жонка з дачкою. Гіст. бел. сав. літ.

2. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго‑н. Супрацьстаяць парывам ветру. // Супраціўляцца, аказваць супрацьдзеянне. Супрацьстаяць знешнім уплывам. / Пра ўзброеныя сілы. войска ў вайне, бітве і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

darzyć

незак. kogo czym1. кніжн. дарыць каму што;

2. адчуваць што да каго; аказваць што каму;

kogo szacunkiem ~ć — паважаць каго; выказваць шанаванне;

~ć zaufaniem — аказваць давер; давяраць;

kogo sympatią — сімпатызаваць каму; выказваць сімпатыю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спружы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак. і (рэдка) зак.

1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой‑н. сілы і вяртацца (вярнуцца) у ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску. Падводная гаць з жэрдак спружыніць пад нагамі. В. Вольскі. — Эх! — уздыхнуў я і зараз жа вылаяўся, бо галінка, якую адпусціў [той, хто ішоў] наперадзе, спружыніла і балюча сцебанула мяне па твары. Карпюк.

2. Разм. Напружваючы, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім. Спружыніць мускулы. // Напружыўшыся, адштурхоўвацца (адштурхнуцца). Сашка спружыніў абедзвюма нагамі аб дно і крута пайшоў уверх. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

entggenbringen* vt (D) ста́віцца, адно́сіцца (да каго-н. з якім-н. пачуццём);

j-m Vertruen ~ ака́зваць каму́-н. даве́р’е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Трактава́ць1 ’разглядаць, абгаворваць’, ’даваць тлумачэнне’, ’разумець, тлумачыць’ (ТСБМ), ’меркаваць, разважаць, ацэньваць’ (Цых.), ст.-бел. трактовати ’весці перагаворы’, ’тлумачыць, разважаць’ (1595 г.). Са ст.-польск. traktować ’трактаваць’, ’адносіцца да каго-небудзь, абыходзіцца з ім’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāre ’весці перагаворы, абмяркоўваць, дамаўляцца’, ’трактаваць’, ’ведаць і ўмець’.

Трактаваць2 ’частаваць’, ’абдорваць’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Гарэц., Шат., Байк. і Некр., Нар. Гом., Янк. БП), трахтава́ць ’тс’ (Бяльк., Федар. 5, Сцяшк. Сл.), ст.-бел. трактова́ти ’частаваць’ запазычана са ст.-польск. traktować ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якое з лац. tractāreаказваць гасціннасць, частаваць’. Параўн. таксама ст.-бел. трактамент ’пачастунак’ (1711 г.), якое са ст.-польск. traktament ’пачастунак’, ’прыём’ < лац. tractamentum ’тс’ (Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; Голуб-Копечны, 106, 388; ЕСУМ, 5, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verfngen*

1. vi (bei D) ака́зваць уздзе́янне [ура́жанне], (уз)дзе́йнічаць (на каго-н.; пра сродкі, абяцанні)

2. ~, sich заблы́тацца (тс. у супярэчнасцях)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЗЯРЖА́ЎНАСЦЬ,

1) асаблівая прыкмета гіст. развіцця краін (нацый, саюзаў плямён і інш. утварэнняў), якія змаглі стварыць уласную дзяржаву. Існуе шэраг сімвалічных прыкмет аўтаномнай Дз. — выкарыстанне афіц. дзярж. мовы, дзярж. сімволікі (герб, гімн, сцяг), наяўнасць пэўнай сістэмы органаў улады (дзярж. апарату), формы праўлення (манархія, парламенцкая рэспубліка, прэзідэнцкая рэспубліка), формы тэр. ўладкавання (унітарная дзяржава, федэрацыя, канфедэрацыя), формы паліт. рэжыму (дэмакр., аўтарытарны, ваенны, грамадзянскі, тэакратычны і інш.). Нац. Дз. выражае рэальную здольнасць увасабляць і абараняць суверэнітэт нацыі або іншага этнасу, выкарыстоўваць паліт. ўладу для ўмацавання дэмакратыі і росту дабрабыту народа, развіцця яго культуры і мовы, абароны правоў і свабод чалавека, законных інтарэсаў прадстаўнікоў нац. меншасцей і ўсіх жыхароў дадзенага нац.-тэр. ўтварэння. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з неад’емнага права народа на самавызначэнне і абапіраючыся на шматлікую шматвяковую гісторыю развіцця бел. дзяржаўнасці, замацоўвае статус краіны як унітарнай дэмакр. сац. прававой дзяржавы, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самаст. ажыццяўляе ўнутр. і знешнюю палітыку, абараняе сваю незалежнасць і тэр. цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак (гл. таксама Дзяржава).

2) Уласцівасць улады, яе палітыкі, якая выражае іх сілу, незалежнасць, магутнасць і здольнасць аказваць уплыў на развіццё падзей у свеце. Вызначаецца паліт., эканам. і духоўна-ідэалаг. аўтарытэтам краіны ў свеце або рэгіёне, яе маштабам і колькасцю насельніцтва, характарам і ўздзеяннем яе палітыкі і інш. фактарамі. Абсалютызацыя гэтых прынцыпаў і ўяўленні аб выключнасці і асаблівай ролі сваёй краіны, нацыі на практыцы прыводзяць да вялікадзяржаўнасці, ігнаравання волі і інтарэсаў іншых краін і народаў, знешняй экспансіі (гл. Нацыяналізм, Шавінізм).

С.​Ф.​Дубянецкі.

т. 6, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ntun* vt

1) надзява́ць; апрана́ць

2) учыня́ць, рабі́ць;

j-m etw. ~ рабі́ць каму́-н. лі́ха;

j-m hre ~ ака́зваць го́нар каму́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

relieve [rɪˈli:v] v.

1. аблягча́ць, палягча́ць, аслабля́ць;

Drugs helped to relieve the pain. Лекі дапамаглі суцішыць боль.

2. ака́зваць дапамо́гу, выруча́ць;

relieve from poverty вы́зваліць з гале́чы

3. змяня́ць, забяспе́чваць зме́ну (на працы)

4. : relieve smb. of smth. вы́зваліць каго́-н. ад чаго́-н. infml абакра́сці (каго-н.);

The thief relieved him of his watch. Злодзей украў у яго гадзіннік.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Gstrecht n -(e)s зако́н гасці́ннасці;

das ~ geneßen* карыста́цца гасці́ннасцю;

das ~ gewähren ака́зваць гасці́ннасць;

das ~ ufheben* адмо́віць у гасці́ннасці;

das ~ schänden пару́шыць зако́н гасці́ннасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)