ЛЯСКО́ЎСКІ Іосіф Тарасавіч (1.4.1901, в. Прудок Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.12.1946),
поўны кавалер ордэна. Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Украіны, Малдовы, Берлінскай аперацыі. Камандзір аддзялення мінамётнай батарэі ст. сяржант Л. вызначыўся: 25.8.1944 у баі за с. Бозіены Катоўскага р-на Малдовы; на тэр. Германіі 4.2.1945 у баі за г. Кюстрын; 28.4—1.5.1945 у баях за Берлін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТКЕ́ВІЧ Рыгор Мікалаевіч (6.5.1923, в. Дваранінавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.10.1959),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір стралк.аддзялення сяржант М. вызначыўся на тэр. Польшчы ў жн. 1944 у баях за плацдарм на левым беразе р. Вісла, на тэр. Германіі ў 1945 у лютым пры фарсіраванні р. Одэр і сак. ў баі за населены пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА СТАРЫ́Х БАЛЬШАВІКО́Ў.
Існавала ў 1922—35 пры Гістпарце, потым Ін-це Маркса—Энгельса—Леніна пры ЦКВКП(б). Старшыні М.С.Альмінскі (да 1931), Е.М.Яраслаўскі. Гал. мэта — дапамога ВКП(б) у выхаванні моладзі на рэв. і парт. традыцыях. Т-ва арганізоўвала вечары ўспамінаў і сустрэч старых бальшавікоў з моладдзю, збірала матэрыялы і ўспаміны па гісторыі партыі і рэв. руху, якія друкавала ў «Бюллетене Общества старых большевиков» (1931—33) і гіст.-рэв.зб. «Стары бальшавік» (1930—34). З 1931 існавала Бел. аддзяленне Усесаюзнага т-ва (старшыня прэзідыума А.Я.Балцін, чл. М.П.Гнілякевіч, Л.М.Спалінскі, Кеніг, Дамброўскі і інш.). З 1933 філіялы Бел.аддзялення дзейнічалі ў Віцебску, Гомелі, Магілёве. Члены Бел.аддзялення выступалі з дакладамі і ўспамінамі па гісторыі рэвалюцыі 1905—07, Лют. і Кастр. рэвалюцый 1917, пытаннях нац. палітыкі, збіралі матэрыялы і дакументы, запісвалі ўспаміны пра грамадз. вайну і ваен. інтэрвенцыю. Т-ва каардынавала сваю працу з Таварыствам былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў, Ін-там гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б. Паводле пастановы ЦКВКП(б) у жн. 1935 Т.с.б. скасавана. Бел. аддзяленне самаліквідавалася ў маі 1935.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сепараты́зм
(фр. separatisme, ад лац. separatus = аддзелены)
1) імкненне да аддзялення, адасаблення, да самастойных ад грамадства дзеянняў;
2) рух нацыянальных меншасцей за ўтварэнне самастойных дзяржаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЯЧЭ́ВІЧ (Гечан-Гячэвіч) Вінцэнт
(Вікенцій Іванавіч; 5.4.1770—19.3.1840),
дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі. З 1788 крайчы Вілейскага ваяводства, з 1791 член цывільна-вайск. парадкавай камісіі ваяводства (з 1792 старшыня яго аддзялення). З 1795 на царскай службе: засядацель земскіх судоў, падкаморы Вілейскага пав. і інш. Займаўся размежаваннем Мінскай і Віленскай губ. З 25.10.1816 мінскі віцэ-губернатар, з 31.12.1818 мінскі цывільны губернатар. Тайны саветнік (1831). 26.2.1831 прызначаны сенатарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРА́МКАЎ Пракоп Іванавіч (16.10.1923, в. Пакроўка Родзінскага р-на Алтайскага краю, Расія — 23.1.1944, Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. На пач.Вял.Айч. вайны добраахвотнікам пайшоў у армію. На фронце з ліст. 1941, удзельнік абароны Масквы, ваяваў на Паўн.-Зах. фронце. 22.1.1944 камандзір стралк.аддзялення сяржант Аўрамкаў у баі каля в. Амшары Новасакольніцкага р-на Пскоўскай вобласці закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На яго радзіме пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГУЦЕ́НКА Аляксандр Гаўрылавіч (н. 11.2.1924, в. Акцябрына Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1954). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўд.-Зах., 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення аўтаматчыкаў ст. сяржант К. вызначыўся на тэр. Польшчы пры фарсіраванні Віслы, у баі каля в. Ліпскія Буды і ў баях на вуліцах Берліна. Да 1994 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ Сцяпан Апанасавіч (н. 27.3.1921, г. Полацк Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў 1943, вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. Камандзір аддзялення асобнага матарыз. пантонна-маставога батальёна сяржант П. вызначыўся ў снеж. 1944 пры пераправе цераз Дунай (на тэр. Венгрыі) некалькіх падраздзяленняў з тэхнікай. Да 1993 у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯКО́Ў Павел Міхайлавіч (27.12.1832, Масква — 16.12.1898),
рускі прадпрымальнік, мецэнат, маст. дзеяч. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1893). Чл. маскоўскага аддзялення Савета гандлю і мануфактур (1868—89), выбарны Маскоўскага біржавога т-ва (з 1870), Рус.муз.т-ва (1860—98), савета Маскоўскага маст.т-ва (1872—94). З 1854 пачаў збіраць маст. калекцыю, з 1856 творы рус. мастацтва, якія паклалі пачатак заснаванню Траццякоўскай галерэі. У 1892 перадаў свой збор у дар Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНАПО́ЛІС (ад грэч. technē майстэрства + polis горад),
форма тэрытарыяльнай інтэграцыі навукі і вытв-сці; адна з форм свабодных эканамічных зон. Ствараецца для актывізацыі інавацыйных працэсаў, садзейнічання хуткаму і эфектыўнаму выкарыстанню тэхніка-тэхнал. навін. Уяўляе сабою міжгаліновы навук.-тэхнал. комплекс, што складаецца з даследчых лабараторый, інвестыцыйных, укараняльных і буйных прамысл. кампаній, пасрэдніцкіх фірм і інш., якія групуюцца вакол буйнога ун-та ці даследчага цэнтра. Прыкладам Т. з’яўляецца Акадэмгарадок Сіб.аддзяленняРас.АН.