ТЭХНАПО́ЛІС (ад грэч. technē майстэрства + polis горад),

форма тэрытарыяльнай інтэграцыі навукі і вытв-сці; адна з форм свабодных эканамічных зон. Ствараецца для актывізацыі інавацыйных працэсаў, садзейнічання хуткаму і эфектыўнаму выкарыстанню тэхніка-тэхнал. навін. Уяўляе сабою міжгаліновы навук.-тэхнал. комплекс, што складаецца з даследчых лабараторый, інвестыцыйных, укараняльных і буйных прамысл. кампаній, пасрэдніцкіх фірм і інш., якія групуюцца вакол буйнога ун-та ці даследчага цэнтра. Прыкладам Т. з’яўляецца Акадэмгарадок Сіб. аддзялення Рас. АН.

т. 16, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)