2. Тое, што і паглыбленасць. На твары.. [хлопца] напісалася абыякавасць і паглыбленне ва ўласныя думкі.Чорны.
3. Паглыбленае месца на якой‑н. паверхні. На паверхні скалы вада ў гарачай крыніцы ўтварыла паглыбленне, якое мае форму самага сапраўднага катла.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шок, ‑у, м.
Агульнае цяжкае парушэнне функцый арганізма ў выніку моцнага фізічнага пашкоджання ці псіхічнага ўзрушэння. Налівайка быў у стане шоку: з перабітай адною нагою і другой лёгка параненай, з акрываўленым тварам, акачанелы, ён нерухома ляжаў на перавязачным пункце.Гурскі.А потым настала другая фаза шоку: паўнейшая абыякавасць да ўсяго на свеце.Шамякін.
[Фр. choc.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і рамесны. Рамесніцкі промысел. Рамесніцкае вучылішча. □ Напярэдадні XVI стагоддзя Мінск ператвараецца ў важны гандлёвы і рамесніцкі горад.«Полымя».
2. Які мае адносіны да рамесніцтва (у 2 знач.), рамесніка (у 2 знач.), уласцівы ім. Рамесніцкі падыход да мастацтва. □ А. Ністаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць, напышлівую дэкламацыю.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
|| аднакр.плю́нуць, -ну, -неш, -не; плюнь (да 1 і 2 знач.).
П. няма куды (таксама перан.: вельмі цесна; разм.).
◊
Раз плюнуць (разм.) — нічога не значыць, вельмі лёгка зрабіць што-н.
Яму гэта раз п.
|| наз.плява́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
павуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.
Даваць павучальныя парады, настаўленні. — На паходзе, на вайне разведка і сувязь маюць дужа важнае значэнне, — павучаў.. [Букрэй] дзеда.Колас.Тапурыя ўсё яшчэ павучаў .. [Вано], як трэба сябе трымаць пры старэйшых.Самуйлёнак.// Гаварыць павучанні. — Што ж, рамантыка павінна ўступаць перад рэальнай неабходнасцю, — адчуваючы сваю перавагу, павучаў Беразінец.Броўка.— Абыякавасць — такая загана, якой я не дарую, — Булай і зараз не мог ўстрымацца, каб не навучаць.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)