ко́нкурс, ‑у, м.

1. Спаборніцтва, якое мае на мэце выявіць самых лепшых яго ўдзельнікаў. Аб’явіць конкурс. Конкурс на лепшую сучасную п’есу. Фестывальны конкурс. Вытрымаць конкурс.

2. Сход крэдытораў для разгляду спраў неплацежаздольных даўжнікоў у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах.

•••

Па-за конкурсам — а) тое, што і па-за канкурэнцыяй (гл. канкурэнцыя); б) не з’яўляючыся афіцыйным удзельнікам конкурсу.

[Ад лац. concursus — сутыкненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

1. У картачнай гульні — аб’явіць пас.

2. Адступіць перад цяжкасцямі; адмовіцца ад намаганняў зрабіць што‑н. Так я быццам і хлопец смелы, нічога не баяўся, а тут спасаваў. Сачанка. Якім не спасаваў, не напужаўся, а стаў адкрыта крытыкаваць Рыгора Карачонка за п’янства, за паблажлівасць да гультаёў, за дрэнныя парадкі ў брыгадзе. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марато́рый м. Moratórium n -s, -ri|еn;

марато́рый на я́дзерныя вы́бухі Moratórium für nukleáre Explosiónen;

аб’яві́ць марато́рый ein Moratórium erklären;

уве́сці марато́рый ein Moratórium éinführen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ша́хматы

(перс. śâh mat = шах памёр)

1) гульня двух партнёраў на раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі дошцы 16 белымі і 16 чорнымі фігурамі з мэтай аб’явіць мат каралю праціўніка;

2) набор фігур для такой гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Áusnahmezustand m -(e)s надзвыча́йнае стано́вішча;

den ~ (über A) verhängen аб’яві́ць надзвыча́йнае стано́вішча (дзе-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

níchtig a

1) мізэ́рны, нікчэ́мны, нязна́чны

2) несапра́ўдны, анулява́ны;

für (null und) ~ erklären аб’яві́ць несапра́ўдным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вымо́ва ж. Tádel m -s, -, Rüge f -, -n, Verwéis m -(e)s, -e;

стро́гая вымо́ва з папярэ́джаннем strénger Verwéis mit Verwárnung;

аб’яві́ць вымо́ву éinen Verwéis ertéilen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

almanach, ~u

м. альманах; штогоднік;

ogłosić co w ~u — аб’явіць аб чым у альманаху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прызна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Адкрыта аб’явіць, прызнаць што-н. адносна сябе.

П. ў сваіх памылках.

2. інф. прызна́цца (незак. не ўжыв.) і 1 ас. прызна́юся. Ужыв. як пабочнае слова ў знач.: кажучы шчыра, калі сказаць праўду (разм.).

П., я гэтага не чакаў.

Прызнаюся, я не глядзеў гэты фільм.

|| незак. прызнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца; -нава́йся (да 1 знач.; 1 ас. прызнаю́ся — таксама да 2 знач., пабочнае слова).

|| наз. прызна́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

objawić

зак.

1. аб’явіць, абвясціць;

2. выявіць, праявіць;

3. разгаласіць, адкрыць (тайну і да т.п.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)