Супо́л ’вузел на нітцы, вяроўцы і інш.’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. supeł ’вузел’, форма з мазурэннем; у гаворках таксама szupeł, szypuł/sypuł, каш. šipeł ’тс’ і г. д. Борысь (587) мяркуе аб сувязі з szypułka ’сцябло, на якім знаходзіцца кветка або плод’ і прапаноўвае як пераходнае звяно значэнне ’завязь (кветкі або садавіны), якая мае форму звітага шарыка, вузла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лізма́ць ’(аб гадзюцы) ліняць’ (петрык., Шатал.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем: знімаць і ліняць або лезці і ліняць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вя́ска ’сена, салома, канюшына, увязаныя ў рэзгіні ці ў вяроўку або лейцы’ (докш., Янк. Мат.). Да вя́зка, вяза́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Павяндлі́ца ’кумпяк, шынка’ (Нар. сл., дзярж.), павяндліцы ’паляндвіца’ (Сл. ПЗБ). Метатэза з паляндвіца, або вынік кантамінацыі паляндвіца і вяндліна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магнолія ’субтрапічнае дрэва, Magnolia’ (ТСБМ). З польск. або рус. мовы. Назва ўзыходзіць да прозвішча франц. батаніка Magnol (XVII ст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кы́чма ’бязрогая або з кароткімі рагамі карова’ (Клім.). Да *кык‑ьма < прасл. kyką. Параўн. чэш. kikaty ’тупы’. Гл. кіч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паза́ддзе ’адыходы, астаткі пры малацьбе або веянні’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), поза́дзье ’тс’ (ТС). Укр. поза́дь ’тс’. Да зад (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́раснік ’маладыя парасткі дрэў або іншых раслін’ (ТСБМ), ’малады лес, звычайна хваёвы’ (Сл. ПЗБ). Ад парасці́ з суф. ‑нік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустадо́лле ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858). Да пусты́ (гл.) ’незаняты, незасеяны’ і дол ’нізіна’, або, хутчэй, да до́ля ’частка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піна́ць ’ставіць лавушку на птушак або звера’ (ТС). Відаць, да пяць, пну > на‑пінаць (гл.) < прасл. *pąti, *рыщ ’нацягваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)