Андына́рыя ’пачасавая плата за працу прадуктамі’ (БРС, Мядзв.), андынара ’тс’ (Жд., Сцяшк.), ондынарія, ондынарійный ’звычайны’, ’атрымліваемы ў якасці андынарыі’ (Нас.). З ардынарыя (гл.) у выніку асіміляцыі першага зычнага з наступным, а таксама для андылярыя, андыралія ў выніку дысіміляцый іншых зычных. Літ. andinárija, andinárčikas < бел. (LKŽ, 1, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асо́н ’востры кій, якім падганяюць валоў’ (Кароцічы Столінск., вусн. паведамл. Г. А. Цыхуна). З остьнъ > остн > осн з «узноўленым» беглым галосным о паміж c і н. Параўн. таксама асно ’тс’ (Сержп., Земл., 61), осниско (Шн.), асновік вяроўка’ (Арх. ГУ), осён, осны (Маслен.). Гл. асцень і восці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асто́яцца ’ўтрымацца на нагах; адстаяцца (пра вадкасць)’ (БРС, Сцяц.). Укр. стар. остоятися ’тс’. Магчыма, з ст.-рус. отстоятися; націск указвае на пазнейшы, хутчэй польскі ўплыў (параўн. польск. ostoja ’аснова’, а таксама астоя ’база’, Шакун, Гісторыя, 313). Сувязь з стаяць (гл.) безумоўная, але гісторыя гэтага ўтварэння няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бець ’маршчыніцца, карабаціцца (пра грушы, бульбу)’ (Сцяц.), ба́біцца ’старыцца, маршчыніцца (пра твар)’ (Гарэц.). Вытворнае ад ба́ба1 (гл.). Параўн. таксама бабчыцца (< бабка). Параўн. укр. бабі́ти ’зморшчвацца’, чэш. babčeti ’зморшчвацца (пра яблыкі)’. Попавіч (ЈФ, 19, 168) бачыць тут утварэнне ад прасл. bab‑ (bob‑|bob‑; гл. пад баб-).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байра́м ’магаметанскае свята — Новы год’ (ужо ст.-бел.; Нас. гіст., Гіст. лекс., 140; Булыка, Запазыч.), рус. байра́м (ст.-рус. баграмъ, багримъ, байрамъ), укр. байра́м. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. тур. bayram ’тс’ і г. д. Фасмер, 1, 108; Локач, 16; параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 13.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бака́с (БРС, Сцяшк. МГ, Маш., Інстр. II). Рус. бека́с, укр. бе́кас (Грынч.). Першакрыніца — франц. bécasse (ад bec дзюба’). Фасмер, 1, 146, параўн. Шанскі, 1, Б, 83. Бел. форма адлюстроўвае польскае пасрэдніцтва (іначай было б бяка́с). Укр. націск таксама сведчыць аб запазычанні праз польскую мову. Параўн. бэ́кас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́мбала ’марская рыба з сямейства Pleuronectidae’ (ТСБМ), чачэр., камбала́ ’блізарукі чалавек’ (Мат. Гом.). З рус. ка́мбала, якое запазычана з фін. kampala, kampela, kampelo ’тс’ у канцы XVII ст. (Фасмер, 2, 173). Параўн. таксама рус. курск., смал. ка́мбал ’аднавокі, касавокі чалавек’, пск., кубан. ка́мбала́ ’тс’, смал. ’блізарукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́мза ’плакса’, ру́мзаць ’перарывіста і надакучліва плакаць’ (ТСБМ); ру́мзы ’вочы заплаканыя’, румзы распускаць ’плакаць беспрычынна’ (мсцісл., Юрч. Сін.), ру́мза, рю́мза ’плакса’ (Бяльк.), ру́мало ’тс’ (ТС), ру́маць ’румзаць’ (ТС). Параўн. таксама рю́мать ’плакаць, хныкаць’ (Растарг.), укр. рю́мати ’няўцешна плакаць’. Гл. рум1; нарашчэнне ‑з‑ (‑с‑) характарызуе інтэнсіўнасць дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сасо́нка, со́сонка ’хвошч палявы, Equisetum arwense L.’ (Бейл.). Укр. со́сонка ’тс’. Вытворнае ад сасна (гл.), расліна названа па знешняму падабенству. Параўн. рус. со́сенник ’Equisetum pratense Ehrh.’ (Аненкаў, 58), а таксама назвы для Hippuris vulgaris L.: рус. со́сенка, польск. sosnoweczka (гл. Махэк, Jména rostl., 151 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́рка ‘сера, sulfur’ (Шат., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Янк. 1, Бес., Мат. Маг.), ‘малодзіва’ (Вешт.), ‘частка запалкі з серай’ (Шат., Мат. Маг.). Гл. сера. У гэтай форме, напэўна, таксама як і ўкр. сі́рка, акамадацыя польск. siarka; аб украінскім слове гл. Трубачоў, Этимология–1968, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)