Ла́ўма, лэ́ўме ’ведзьма’ (Вяржб.), рус. смал. лаума ’тс’, польск. паўн.-усх. lawma ’русалка’. Балтызм. Параўн. лат. lauma ’ведзьма’, літ. laũmė ’русалка’ (Фасмер, 2, 467; Урбуціс, Baltistica, 5, 64, 156 і 160; Відугірыс, LKK, 1960, 3, 237; Лаўчутэ, Балтизмы, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буго́р ’узгорак, пагорак, невялікая гара, высокае месца’ (Яшкін, Бір. Дзярж.), ’пясчаны ўзгорак’ (Сцяшк. МГ), ’узгорак’ (Касп.), буго́рынне ’нагрувашчванне’ (Нас.). Рус. буго́р, укр. буго́р. Лічыцца роднасным з лат. baũgurs ’узвышша, узгорак’. Гл. Фасмер, 1, 228 (там агляд і іншых версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́блія. Рус. би́блия, укр. бі́блія, би́блія. Старое запазычанне з лац. biblia ’тс’ < грэч. βιβλία (мн. ад βιβλίον ’кніга’, па назве. г. Біблос, адкуль грэкі імпартавалі папірус). Фасмер, 1, 164; Шанскі, 1, Б, 116. Ст.-бел. библия, библея (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валды́р ’пухір, гуз’ (Касп.). Фасмер (1, 338) лічыць слова няясным. Бел. валдыр, магчыма, з’яўляецца русізмам (рэгіянальным запазычаннем). Не выключана бел. валдыр < вадыр ’пухір, гуз, нарыў’; параўн. рус. волдырь ’вадзяны пухір’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 91; Шанскі, 1, В, 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варажба́ ’гаданне’ (Гарэц.); ’чараўніцтва’ (Яруш., 118). Рус. ворожба, укр. ворожба, польск. wróżba ’гаданне, прадказанне’, балг. дыял. вра́жба́ ’лячэнне, дзеянне ўрача’, макед. вражба ’варажба’, серб.-харв. вра́жбина ’чараўніцтва’. Прасл. *voržьba < *voržiti (гл. варажыць). Аб суфіксацыі гл. SP, 1, 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вато́ ’нядаўна, зусім нядаўна’ (Янк. II); ’хутка’ (Жд.: «Вато́ я вы́йду, пачака́й»). Здаецца, адпавядае рус. вот ’вось’ у розных дыял. формах: во́та, во́то. Не выключаецца і паходжанне ад *въ то (параўн. чэш. vtom ’у гэты момант; але вось; раптам’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Веслано́гія мн. л. ’атрад вадаплаўных птушак, пальцы ў якіх злучаны перапонкамі; атрад ніжэйшых ракападобных’ (БРС, БелСЭ). Запазычана з рус. веслоногие або з польск. wiosłonogie ’тс’. З’яўляецца калькай з лац. навуковага тэрміна Steganopodes < грэч. στεγᾰνόπους, ‑ποδος ’з перапонкамі на лапах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весні ’вясновы, вясенні’ (КТС, Сцяшк. МГ), ст.-рус. весьнии (мн.), чэш. vesní ’тс’. Старажытнае ўтварэнне ад vesn‑a і суф. ‑jь. У сучаснай бел. мове весні мае народнапаэтычнае адценне; літаратурным лічыцца веснавы́, дыял. вясе́нні узнікла па аналогіі да асенні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вестыбюль ’пярэдні пакой, пярэдняя пры парадным уваходзе ў памяшканне’ (КТС, БРС). Сюды ж вестыбюльны. Нядаўняе запазычанне з рус. вестибюль < франц. vestibule ’сенцы, пярэдняя’ < лац. *ver‑stibulum ’ахоўваемы ўваход, сенцы’ (Шанскі, 1, В, 75; БЕР, 1, 137; Голуб-Ліер, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вешч ’рэч’ (КТС), укр. вещ ’тс’ запазычана з рус. мовы, дзе вещь ’тс’ < ц.-слав., ст.-слав. вѣщь, вешть < прасл. vektь або věktь (Праабражэнскі, 1, 82; Міклашыч, 386; Фасмер, 1, 309–310; Шанскі, 1, В, 83–84; КЭСРЯ, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)