2. Насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы.
3. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама наматаны сам дрот, кабель і пад. (спец.).
Ш. кабелю.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апера́тар
(лац. operator = выканаўца)
1) спецыяліст, які кіруе работай якога-н. механізма або ўстаноўкі;
2) тое, што і кінааператар;
3) інф. каманда або група каманд праграмы 5, складзенай на якой-н. мове праграміравання.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бала́ст
(англ. ballast)
1) спецыяльны груз для забеспячэння правільнай асадкі і ўстойлівасці судна, для рэгулявання вышыні палёту аэрастата;
2) шчэбень або пясок, якім засыпаюць чыгуначнае палатно;
3) перан.тое, што з’яўляецца лішнім, непатрэбным.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ríchtigesubm, f -n, -n
1) той чалаве́к, які́ мне патрэ́бен;
du bist mir geráde der ~! цябе́ мне то́лькі не хапа́ла!
2) subnто́е, што патрэ́бна;
er hat das ~ getán ён дзе́йнічаў [зрабі́ў] пра́вільна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гушчыня́, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. □ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу.В. Вольскі.
2.Тое, што і гушчар. І рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной.Прыходзька.
3.Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́ба, ‑ы, ж.
Тое, што і злосць (у 1 знач.). Нянавісць і злоба заслала.. вочы.Колас.[Мікалай:] Гэтулькі ў ім злобы, гэтулькі неміласэрнасці, што, здаецца, гэта не чалавек. Ніякага спачування, ніякай ласкі.Чорны.
•••
Злоба дня — пра тое, што прыцягвае ўвагу, займае ўсіх у даны момант. Адбор сцэн дыктаваўся ідэйнай задачай, злобай дня.У. Калеснік.
На злобу дня — на актуальную, надзённую тэму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бліне́ц, ‑нца, м.
Тое, што і блін. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання Блінцы пякліся на сняданне.Колас.Пахла ў хаце гарачымі блінцамі і скваркамі.Чорны.На рог стала, засланы чыстым абрусам, лёг першы блінец.Брыль.//Разм.Тое, што сваёй формай падобна на блін (пра шапку, берэт). І нельга не падзівіцца, як толькі трымаецца гэты блінец, ссунуты на адно вуха.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зве́сіць, звешу, звесіш, звесіць; зак., каго-што.
Апусціць адным канцом; даць павіснуць. [Антон] сеў на печ, звесіў ногі і курыў.Чорны.// Схіліць уніз; апусціць. [Талаш] спыніўся над трупам свайго вернага таварыша і панура звесіў над ім пасівелую галаву.Колас.Дуб галлё пабялелае звесіў.Лявонны.
•••
Звесіць галаву — тое, што і павесіць галаву (гл. павесіць).
Звесіць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1.Тое, што і завіток (у 1 знач.). Пані Авяліна ледзь прыкметна ўсміхнулася і пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі, якія заўсёды спадаюць на плечы.Бажко.
2.Тое, што і завіток (у 2 знач.). Па вечарах татка ўсё сядзіць над нейкімі паперамі, — кружочкі, завітушкі малюе.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навако́л,
1.прысл.Тое, што і навокал (у 1, 2 знач.). Толя пачаў азірацца навакол. За садкамі, у дальнім кутку агародаў, ён раптам разгледзеў нешта падобнае на будку.Якімовіч.На маленькай плошчы гарадка салдаты ўкопваюць слупы, трамбуюць зямлю навакол.Лынькоў.
2.прыназ.зР. Тое, што і навокал (у 3 знач.). Жняярка стаяла пасярод калгаснага двара, а навакол яе пасталі людзі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)