Віту́шка ’матавіла’ (БРС, Сцяшк.); ’вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з 2–3 верацён для прасушкі’ (Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ); ’вясельны пірог’ (КТС); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус. виту́шка ’матавіла; калач, крэндзель’. Да віць, віты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́шніна ’вішнёвае дрэва’ (Касп.). Рус. пск. ви́шина, ви́шенина, укр. вишни́на ’тс’. Ад вішня пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑іна, па ўжыванню якога ў гэтай словаўтваральнай мадэлі бел. цесна звязана з заходнеславянскімі мовамі (параўн. Талстой, ВЯ, 1966, 5, 16 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарыжня́ ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). З гаражня́; утварэнне суфіксам ‑ня ад асновы гара(д)ж‑ ’загароджаны’. Параўн. гараджа́нка ’загарадка’ (Сл. паўн.-зах.). Дакладная адпаведнасць у рус. дыял. горожня́ (СРНГ, 7, 64) і, магчыма, укр. горі́жний ’агароджаны’ (?) (гл. у Грынч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глаго́ліца ’глаголіца, назва адной са ст.-слав. азбук’. Рус. глаго́лица, укр. глаго́лиця. Утварэнне ад ст.-слав. глаголъ ’слова’. Гл. Фасмер, 1, 409; Шанскі, 1, Г, 85 (там і агляд праблематыкі). Як назва азбукі з’явілася прыблізна ў сярэдзіне XIX ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́нус ’знак аднімання ад лічбы’, ’недахоп, адмоўны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. минусъ ’мінус’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. minus, якое з лац. minus ’менш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 154). Магчыма і другое запазычанне праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нача́так ’пачатак’ (Сл. ПЗБ), нача́ткі мн. (ТСБМ): нача́ткі робі́ць ’пачынаць якую-небудзь справу’ (ТС), рус. нача́ток ’пачатак’, польск. naczątek ’тс’, славен. načetek ’тс’, серб.-харв. наче́так ’пачатак; скібка’, ст.-слав. начѧтъкъ ’пачатак’. Прасл. načętъkъ, да načęti ’пачаць’, гл. нача́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́ці: нецямі не адбудзеш («ссылка на неимение», Гарэц.), параўн. рус. нети ’дваране, якія не нясуць дзяржаўнай службы’: пробыл в нетех. Да нет ’няма’, гл. Фасмер, 3, 68; сюды ж, паводле Карскага (2–3, 77), адносіцца і мін. пець ’невядома’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ністо́жыць ’знішчаць’ (ТС). Відаць, з Зніштожыць з распадабненнем зычных, што ў сваю чаргу з нішто (гл.), г. зн. ’ператвараць у нішто’, аднак больш верагодна, што зыходнай формай было ст.-слав. ннчьтоѫе ’нічога’, адкуль і рус. дыял. нинтожить (КЭСРЯ, 465).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лю́дства ’чалавецтва, народ’ (Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яруш.). Укр. людство, рус. людство, польск. ludztwo, в.-луж. ludstwo, чэш. lidstvo, славац. ľudstvo, славен. ljȗdstvo, серб.-харв. љу̀дство. Прасл. lʼudьstvo. Да люд, лю́дзі (гл.). Аб суфіксе ‑ьstvo гл. Мее (Общеслав., 296).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)