марша́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (гіст.).
1. Вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
2. У Беларусі ў 19 ст: выбраны з ліку шляхты кіраўнік губерні або павета.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маршру́т, -у, М -ру́це, мн. -ы, -аў, м.
Шлях руху, звычайна вызначаны загадзя.
Турысцкі м.
|| прым. маршру́тны, -ая, -ае.
Маршрутнае таксі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маршча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Тое, што і маршчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маршчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.
Складка, згіб на скуры твару, цела, а таксама няроўнасць на паверхні чаго-н.
|| памянш. маршчы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маршчы́ністы, -ая, -ае.
Пакрыты маршчынамі.
М. лоб.
|| наз. маршчы́ністасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маршчы́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; незак.
Тое, што і моршчыцца (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маршчы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што.
Утвараць маршчыны, моршчыць.
М. лоб.
Хвалі маршчыняць ваду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маршырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.
Крочыць, ісці маршам¹ (у 1 знач.), мерным шагам, па-ваеннаму.
|| зак. прамаршырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.
|| наз. маршыро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. і маршырава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́рыва, -а, н.
Трымцячы слой цёплага паветра каля паверхні зямлі; смуга.
|| прым. ма́рыўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мары́йцы, -аў, адз. -ры́ец, -ры́йца, м.
Народ угра-фінскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Марый Эл, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.
|| ж. мары́йка, -і, ДМ -ры́йцы, мн. -і, -ры́ек.
|| прым. мары́йскі, -ая, -ае.