ампліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак.

Спец. Накапіць (накопліваць) аднародныя. элементы мовы (сінонімы, параўнанні і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампліфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Стылістычны прыём, накапленне аднародных элементаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці.

[Лац, amplificatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрапаге́навы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да антрапагену, звязаны з антрапагенам. Антрапагенавы перыяд працягваецца і зараз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсарбі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.

Спец.

1. Паглынуцца (паглынацца), усмактацца (усмоктвацца).

2. толькі незак. Зал. да абсарбіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агнастыцы́зм, ‑у, м.

Спец. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць пазнання аб’ектыўнага свету як крыніцы нашых адчуванняў.

[Ад грэч. agnōstos — невядомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абагрэ́ў, ‑грэву, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаграваць — абагрэць і стан паводле знач. дзеясл. абагравацца — абагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́тнасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць абаротаў (кола, вала і пад.) за пэўны прамежак часу. Высокая абаротнасць матора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе і інтэрпалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Спец. Зрабіць (рабіць) інтэрпаляцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кайнэ́, нескл., н.

Спец. Агульнанародная мова, што ўзнікла на аснове якога‑н. пашыранага дыялекту або некалькіх дыялектаў.

[Ад грэч. koinē — агульнае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́р, ‑у, м.

Спец. Масавая гібель рыбы ў выніку недахопу кіслароду або з’яўлення ў вадзе атрутных рэчываў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)