Адкрыты ў 1946 у Магілёве. З 1948 у Мінску. Імя Пушкіна прысвоена ў 1949. З 1.10.1961 пераведзены ў Магілёў. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): бібліятэказнаўства і бібліяграфія. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМА́РАЎ Чынгіз Габдурахманавіч (н. 18.8.1912, в. Троіцк Чэлябінскай вобл., Расія),
жывапісец-манументаліст. Нар. мастак Узбекістана (1964). Вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це (1935—42). Творча выкарыстаў традыцыі сярэдневяковага сярэднеазіяцкага жывапісу ў стварэнні тонкай па колеры і малюнку насценнай размалёўкі: у фае Вял.т-ра оперы і балета імя А.Наваі (1944—47; Дзярж. прэмія СССР 1948), у Ін-це ўсходазнаўства імя А.Біруні (1968—70) у Ташкенце, «Сагдыйскае вяселле» (1975—76) і інш. Аўтар станковых работ («Тамара Ханум», 1978, і інш.). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1968.
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1962), нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1985). Пасля заканчэння Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1949) у Маскоўскім акад. т-ры імя Я.Вахтантава. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Настасся Піліпаўна («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага, і ў кіно), Прынцэса Турандот (аднайм. п’еса К.Гоцы), Ліка Мізінава («Насмешлівае маё шчасце» Л.Малюгіна). За выкананне роляў Валі («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Паўліны Казанец («Кухарка замужам» А.Сафронава) і Маўры Пакрытчанка («Праўда і крыўда» М.Стэльмаха) Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛІСЕ́ЕЎ Аляксей Станіслававіч (н. 13.7.1934, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969), лётчык-касманаўт СССР (1969), д-ртэхн.н. (1973). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (МВТВ) імя М.Э.Баўмана (1957). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 15—16.1.1969 з Б.В.Валынавым і Я.В.Хруновым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-5» (як бортінжынер), 16.1.1969 з Хруновым перайшоў праз адкрыты космас (37 мін) у касм. карабель «Саюз-4» (пілатаваў У.А.Шаталаў), на якім 17.1.1969 вярнуўся на Зямлю. 13—18.10.1969 з Шаталавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-8» (як бортінжынер), 23—25.4.1971 з Шаталавым і М.М.Рукавішнікавым — палёт на касм. караблі «Саюз-10» (як бортінжынер). У ліпені 1975 — кіраўнік палёту па праграме «ЭПАС». З 1985 рэктар МВТВ імя Баўмана. Правёў у космасе 8,9 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР (1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКІЯ БАІ́ 1942, 1944,
баі партызан брыгады імя Варашылава Мінскай вобл. (адбыліся 9.8.1942) і 27-й імя Чапаева брыгады (29.6.1944) з ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Капыль у Вял.Айч. вайну. Да восені 1942 амаль уся тэр. Капыльскага р-на была ахоплена партыз. рухам. Частка гітлераўцаў схавалася ў добра ўмацаваным гарнізоне ў Капылі. Вечарам 9.8.1942 партызаны брыгады імя Варашылава атакавалі гарнізон, бой працягваўся 3 гадз. Партызаны занялі ўскраіны пасёлка, аднак пераадолець супраціўленне ворага, які засеў у мураваных будынках у цэнтры Капыля, партызанам не ўдалося, і яны адступілі, забраўшы з сабой захопленыя ў баі зброю, боепрыпасы, прадукты. 29.6.1944 партызаны 27-й імя Чапаева брыгады вялі бой за вызваленне Капыля. Камандаваў боем камбрыг М.А.Шастапалаў. Партызаны (каля 1500 чал.) разграмілі гарнізон праціўніка, які налічваў каля 700 салдат і афіцэраў, і ўтрымлівалі гар. пасёлак і ўчастак чыгункі Слуцк—Баранавічы да падыходу 1.7.1944 часцей Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБА́Н Яўген Пятровіч (29.12.1936, в. Калодзіна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 30.7.1982),
бел. паэт і драматург. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958). Працаваў акцёрам, пам.гал. рэжысёра па літ. частцы Бел.т-раімя Я.Коласа (1958—65), Бел.т-раімя Я Купалы (1976—80), у 1965—76 рэжысёр на Бел. тэлебачанні. Друкаваўся з 1960. Аўтар зб-каў вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977), п’ес «Сіні снег» (паст. 1975, Бел.рэсп.т-р юнага гледача), «Чахарда» (нап. 1976), «Шрамы» (паст. 1977), «Чалавек з легенды» (з І.Ражковым; паст. 1978; абедзве т-рімя Я.Купалы), «Востраў Алены» (паст. 1982, т-рімя Я.Коласа), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (паст. 1968), сцэнарыяў, шэрагу тэлеспектакляў і інш. П’есам уласцівы вострыя канфліктныя сітуацыі, акрэсленая праблемнасць, лірызм. На бел. мову пераклаў асобныя творы М.Шолахава, В.Шукшына, Н.Думбадзе, Ю.Тууліка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Морфій ’хлорыставадародная соль марфіна, якая ў медыцыне ўжываецца як наркатычны заспакаяльны, болесуцішальны і снатворны сродак’ (ТСБМ). З рус.морфий, якое з ням.Morphium < лац.Morpheus ’імя бога сну, сына Сну і Ночы’ < ст.-грэч.Μορφεύς ’які стварае форму’ (Фасмер, 2, 659; Сл. иностр. сл., 1988, 331).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пілі́паўка ’пост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр.пили́півка, рус.фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч.φίλ‑ιππος ’аматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ўза ’плакса, крыкун’ (Скарбы, ТС), ’неахайніца’ (Касп.). Экспрэсіўнае ўтварэнне з дапамогай суфікса ‑з‑a ад раўці ’плакаць’ (Сцяцко, Афікс. наз., 41), падобна як рабэйза (гл.) ад рабы. Сюды ж рэ́ўзаць ’плакаць, румзаць’ (ТС). Паводле Масковіча (Зб. Талстому, 364), ад яўрэйскага ўласнага імяRéize, чаму пярэчыць фанетыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРЭ́ХАЎ Вадзім Іванавіч (27.12.1902, Віцебск — 27.3.1957),
генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1948). У Чырвонай Арміі з 1924. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію РСЧАімя Жукоўскага (1938). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 начальнік упраўлення кадраў ВПССССР. У 1949—53 намеснік начальніка Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя Жукоўскага.