непажада́на,

1. Прысл. да непажаданы.

2. безас. у знач. вык., каму і без дап. Не трэба, не хацелася б. Жыць у адным доме ім непажадана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсо́бнік, ‑а, м.

Разм. Падсобны рабочы. [Янук:] — Спачатку ідзе адзін падсобнік. Ён раскладвае цэглу.. За ім іду я і раблю кладку .. За мною — другі падсобнік. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўспіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Усперціся — пра ўсіх, многіх. Паўспіраўшыся локцямі на маленькі столік, штосьці як бы разглядалі на ім чатыры дзяўчыны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распукну́ты, ‑ая, ‑ае.

Які ўжо распукнуўся, на якім распукнуліся пупышкі. Вынеслі на двор пад распукнутую яблыню стол, разаслалі на ім белы ў складках абрус. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́таватасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Хвароба драўніны, якая выклікаецца грыбам (драўніна, сапсаваная ім, напамінае сіта).

2. Уласцівасць сітаватага (у 2 знач.). Сітаватасць рэчыва. Сітаватасць грунту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэкі́нскі ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэкінцаў, які належыць, уласцівы ім.

тэкі́нскі ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны дэ тэкінца ​2. Тэкінскі конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хітрэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Вельмі хітры. [Драч:] А бабачка нішто сабе... гладкая... Нашым дзеўкам да цябе... Куды ім... Падабаешся... [Нінель:] І ты — мне. [Драч:] Ну і хітрэнная, халера! Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вечары́цца 1, мсцісл. вічарі́цца ’пазніцца’ (Бяльк.) утворана ад вечар (гл.) ’частка сутак, якая папярэднічае ночы’, па ўзору пазні́цца (той самы канчатак); перанос семантыкі грунтуецца на тым факце, што вечар — позняя пара сутак, бо перад ім (пасля дня) ёсць надвячорак са змрокам; параўн. рус. кастр. ве́чере ’вельмі позна’, калуж. вечере́е ’пазней вечарам’.

Вечары́цца 2 ’цямнець’ (Нас.). Да вечарэ́ць (< večerěti > večeriti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаханда́ ’легкадумная жанчына, якая многа і хутка гаворыць і ўсюды стараецца ўставіць свае слова’ (полац., Нар. лекс.) — відавочна, утворана ад лахаць і экспрэсіўнага суф. ‑(а)нда (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43 і 98–99). Параўн. таксама хала́йдра ’балбатун, хвалько’ (Юрч.), у якім маецца перастаноўка x/л (< *лахайдра) і лахтадры́на (гл.) < лахтадра пры наяўнасці лахаць і лахтаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператоч, ператоча, ператочча ’перагародка’ (гродз., Сл. ПЗБ), ператопка ’міжвузелле ў саломіне, у сцябліне расліны’ (ТС). Да прасл. *per‑(ък]ъ,. *per‑tbkja, *per‑tъkъje < *per‑tbkati > пера‑ткаць — перамыкаць < пера- і ткаць, тыкаць (гл.). Сюды ж, відаць, і польск. przetok ’перахват, перарэз, перагародка’ (Варш. сл., 5), паколькі ў ім магчыма варыянтнасць вакалізма. параўн. ściek/stok і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)