БЕ́РАСТАЎ Аляксандр Віктаравіч (н. 19.5.1957, Масква),
бел. фізік. Канд.фіз.-матэм.н. (1990). Скончыў БДУ (1979). З 1979 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нізкафонавай ядз. спектраскапіі, выкарыстанні метаду супадзенняў пры рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў. Адзін з аўтараў і стваральнікаў унікальнага спектрометра гама-супадзенняў АРГУС, спектрометра «ПРЫПЯЦЬ» і яго мадыфікацый. Адкрыў новую фіз. з’яву — часавыя асцыляцыі вуглавога размеркавання гама-квантаў пры распадах атамаў ортапазітронію ў слабым магн. полі, распрацаваў метад адбору анігіляцыйных падзей пры такіх распадах. Прэмія СМСССР 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Observation of time oscilation in 3 γ-annigilation of positronium in a magnetic field (у сааўт.) // Physics Letters A. 1989. Vol. 136, № 7, 8;
Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн., 1995;
Спектрометр для изучения угловых корреляций при распаде поляризованного позитрония (разам з Н.М.Антовіч, С.К.Андруховічам) // Приборы и техника эксперимента. 2000. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХВА́Л Віктар Васілевіч (н. 2.10.1942, в. Заполле Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Д-рхім.н. (2001). Скончыў БДУ (1964), дзе і працуе (у 1973—85 нам. дэкана ф-та, у 1991—2003 нач. упраўлення навуч. і навук.-метадычнай работы, з 2004 прарэктар). Навук. працы па фіз. хіміі цвёрдага цела. Распрацаваў эл.-хім. метад даследавання тэрмадынамікі ўтварэння сплаваў алюмінію з пераходиымі элементамі, а таксама новыя катыённыя цвёрдыя электраліты для стварэння эл.-хім. датчыкаў вільготнасці. Даследаваў эл.-хім. ўласцівасці шэрагу кіслародправодных цвёрдых электралітаў і праваднікоў са змешанай іоннай і электроннай праводнасцю.
Тв.:
Термодинамические свойства твердых сплавов Al-Mn (разам з А.А.Вечарам) // Изв. АНСССР. Сер. Металлы. 1971. № 2. Методы исследования переноса заряженных частиц в оксидных материалах. Мн., 1994 (у сааўт.);
Свойства фторида кальция как твердого электролита гальванического элемента // Вестн. БГУ. Сер. 2. 2000. № 3.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЕРЦ,
адзінка частаты ў СІ. Пазначаецца Гц. 1 Гц — частата перыядычнага працэсу, пры якой за 1 с адбываецца адзін цыкл змены адпаведнай фіз. велічыні. Названа імем Г.Р.Герца. Выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі ад герца — кілагерц (1 кГц = 103Гц) і мегагерц (1 МГц = 106Гц) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НІ,
гон, старажытная нар. мера (адзінка) даўжыні. Лічыліся роўнымі адлегласці, пройдзенай запрэжаным у саху канём, або даўжыні поля, апрацаванага (узаранага ці скошанага) за адзін прыём. Мелі ўмоўнае, не заўсёды аднолькавае лікавае значэнне, залежнае ад фіз. магчымасцей чалавека і жывёлы. Раўняліся прыблізна 80—100 м і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭПАНЕ́НТ [ад лац. deponens (deponentis) той, хто адкладвае],
фізічная або юрыд. асоба, якая ўнесла каштоўнасці ў дэпазіт крэдытнай установы. Д. з’яўляюцца таксама фіз. асобы, якія не атрымалі своечасова зарплату, ганарар, і асобныя арг-цыі і асобы, на карысць якіх зроблены ўтрыманні з зарплаты (аліменты і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВІ́НСКАЯ (Белашапка) Таццяна Міхайлаўна
(н. 27.3.1958, г. Віцебск),
бел. спартсменка (баскетбол). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1982). Чэмпіёнка Алімп. гульняў (1980, Масква), чэмпіёнка свету (1983), Еўропы (1973, 1985). З 1992 — трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГЕ́ЗІЯ (ад лац. cohaesus звязаны, счэплены),
счапленне (прыцягненне) часцей аднаго і таго ж аднароднага фіз. цела. Абумоўлена хімічнай сувяззю паміж часціцамі (атамамі, іонамі), што састаўляюць цела, і міжмалекулярным узаемадзеяннем. Сілы К. рэзка памяншаюцца з адлегласцю, яны найб. значныя ў цвёрдых целах і вадкасцях. Гл. таксама Адгезія.