БЕ́РАСТАЎ Аляксандр Віктаравіч (н. 19.5.1957, Масква),
бел. фізік. Канд. фіз.-матэм. н. (1990). Скончыў БДУ (1979). З 1979 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па нізкафонавай ядз. спектраскапіі, выкарыстанні метаду супадзенняў пры рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў. Адзін з аўтараў і стваральнікаў унікальнага спектрометра гама-супадзенняў АРГУС, спектрометра «ПРЫПЯЦЬ» і яго мадыфікацый. Адкрыў новую фіз. з’яву — часавыя асцыляцыі вуглавога размеркавання гама-квантаў пры распадах атамаў ортапазітронію ў слабым магн. полі, распрацаваў метад адбору анігіляцыйных падзей пры такіх распадах. Прэмія СМ СССР 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Observation of time oscilation in 3 γ-annigilation of positronium in a magnetic field (у сааўт.) // Physics Letters A. 1989. Vol. 136, № 7, 8;
Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн., 1995;
Спектрометр для изучения угловых корреляций при распаде поляризованного позитрония (разам з Н.М.Антовіч, С.К.Андруховічам) // Приборы и техника эксперимента. 2000. № 4.
т. 18, кн. 1, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)