Льні́шча, льня́нішча, льня́нішчо, льля́нішча ’поле, на якім рос лён’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк.; стаўбц., Жыв. сл., ст.-дар., Сл. ПЗБ), льні́ска, льні́ско ’льнянішча’ (івац., Жыв. сл.; ваўкав., пруж., беласт., Сл. ПЗБ), ’сцелішча’, ’сена з рэшткамі льну, скошанае на полі пасля ўборкі льну’ (ваўкав., карэліц.), віл., ігн., даўг. льня́ніско ’льнянішча’ (Сл. ПЗБ). Да прасл. lьn‑išče, больш позняе зах.-слав. і lьn‑isko ’тс’. Да лён (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палоўня ’месца, адгароджанае ў гумне для збожжа’ (Сцяшк. Сл.), ’адрына’ (Нар. сл., пінск.), половня ’хлеў, дзе зімой захоўваюць сена’ (Сл. Брэс.), палбу́нік ’адрына’ (ДАБМ, 789), полбу́ньік ’месца для захавання паловы’ (Шушк.), ’адрына’ (Тарнацкі, Studia). Рус. половень, половня ’маленькая сушня на таку’, укр. половень ’імшанік’, чэш. дыял. plevna ’маленькі хлеў, прыбудова для захавання паловы’, серб.-харв. пле̏вница ’тс’. Да палова 2 (гл.) (Фасмер, 3, 312; Махэк₂, 459). Сюды ж палувенка, палу́нька, палу́ня, палу́нік (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераба́віць 1 ’пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго-небудзь, што-небудзь у іншае месца; перавезці (сена праз раку)’ (ТСБМ, Янк. 3.; навагр., Шн.), сюды ж пераба́ўка ’пераправа, перавоз’ (Гарэц., Яруш.). Да пера- і ба́віць — ба́віцца 1 (гл.). Семантыка лексемы найбліжэй да чэш. мар. baviti se ’дарэмна затрымлівацца з-за нейкай перашкоды’ і рус. разан. бавиться ’з цяжкасцю абыходзіцца’ і, магчыма, ст.-слав. бавити ’выратаваць’.
Пераба́віць 2 ’прыклікаць, паклікаць’ (навагр., Дзмітр.). Відаць, з прывабіць < ва́ба (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́зла 1 ’чараўніцтва’ (полацк., Суднік, вусн. паведамл.). Параўн. чэш. kouzle, славац. kuzio, в.-луж. kuzio ’тс’. Да *kuzlo ’коўка’ (< zkovali) (Фасмер, 2, 402). Суфіксацыя на ‑slo (SP, 1, 103–104). Параўн., аднак, кузла 2.
Ку́зла 2 ’закрутка з каласоў на ніве жыта, зробленая з мэтай чараўніцтва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.« кузло ’ніжні канец снапа’. Параўн. літ. kužulas ’сноп з рэштак сена’ (Фрэнкель, 324). Далейшыя сувязі праблематычныя. Значэнне бел. слова, магчыма, узнікла пад уплывам кузла 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
загрэ́бці сов.
1. (сгребая, подобрать) загрести́;
з. се́на — загрести́ се́но;
2. (во что-л. сыпучее) зары́ть;
з. ў пясо́к — зары́ть в песо́к;
3. перен., разг. (захватить) загрести́, заграба́стать;
~ро́б усё ў свае́ ру́кі — загрёб (заграба́стал) всё в свои́ ру́ки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абві́цца, абаўюся, абаўешся, абаўецца; абаўяцеся; пр. абвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.
1. Абкруціцца вакол чаго‑н.; абвіць сабой што‑н. Пуга абвілася вакол задняй нагі ваўка, і я не змог яе ўтрымаць у руцэ. Ляўданскі. // Абняць, абхапіць (пра рукі). Дзіцячыя ручкі абвіліся вакол матчынай шыі.
2. Пакрыцца, абвіць сябе чым‑н. Абаўецца навокал зямля Да бляскату ў яркую зелень. Астрэйка. // Ахутацца, абвалачыся чым‑н. (дымам, туманам і пад.). Сена палыхнула агнём, і стажок абвіўся жаўтавата-сінім дымам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кармавы́ 1, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да корму. Кармавая база. Кармавая вартасць сена. // Які служыць кормам, прыгодны для корму. Кармавыя буракі. Кармавыя травы. // у знач. наз. кармавы́я, ‑ых. Кармавыя культуры. Мяркуецца пачаць асушку балота пад пасевы кармавых. Дуброўскі.
•••
Кармавыя дрожджы гл. дрожджы.
кармавы́ 2, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да кармы, знаходзіцца на карме. Кармавая частка судна. Кармавое вясло. Кармавы флаг.
2. у знач. наз. кармавы́, ‑ога, м. Матрос, які працуе на карме; рулявы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Памянш. да ноша.
2. Ахапак, вязка (сена, саломы, дроў і пад.). Майскім вечарам Ірына несла на сабе з бліжняга алешніку ношку дроў. Даніленка. Пад’ёмны кран плаўна і лёгка апісаў дугу, быццам у яго клыках быў не дзевяцітонны груз, а ношка саломы. Гроднеў.
3. Здабыча пчалы за адзін вылет. Ліпавы цвет каштоўны не толькі тым, што ён дае мёд высокай якасці. З яго пчолы бяруць вельмі добрыя ношкі. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвярну́ць, ‑вярну, ‑вернеш, ‑верне; зак.
1. Верчучы, падлажыць пад сябе; падгарнуць. Піліп Андрэевіч узяў у мяне папяроску, закурыў, ямчэй падвярнуў пад галаву падушку. Краўчанка.
2. Няёмка падагнуўшы, пашкодзіць; вывіхнуць. Пасля дажджу раз пакаўзнулася [Маня] на роўнай дарозе, упала і падвярнула нагу. Васілевіч.
3. Крута звярнуўшы, пад’ехаць куды‑н.; накіраваць. Падвярнуць падводу да крайняй хаты. Падвярнуць лодку да берага.
4. Падварушыць, крыху павярнуць. Падвярнуць сена.
5. безас. Аб раптоўным адчуванні млоснасці, болю і пад. Стала душна, падвярнула пад грудзі. Блажыла. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што і чаго.
1. Загнуць, падагнуць край чаго‑н. Падгарнуць прасціну. Падгарнуць посцілку пад сяннік. // Засунуць, схаваць пад што‑н. [Дзяўчына] паправіла хустку, падгарнуўшы пад яе пасмачкі [валасоў]. Пестрак.
2. Падграбці граблямі. Падгарнуць сена. // Падсунуць куды‑н., пад каго‑, што‑н. Падгарнуць пад сябе саломы. □ Пацейчык падгарнуў пад сябе торбу з хлебам і заснуў. Чорны. // Разм. Падагнуць, падсунуць, падкурчыць пад сябе. На падлозе, падгарнуўшы пад галаву голыя рукі, стагнаў збіты, акрываўлены чалавек. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)