першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на размяшчэнне зверху, над чым-н. (напр., супервокладка); вышэйшую ступень якасці чаго-н., узмацненне дзеяння і пашырэнне магчымасцей (напр., суперартыкон, супермаркет, суперэліта); старшынство каго-н., узначальванне (напр., суперарбітр, суперпрэфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНС... (ад лац. trans скрозь, цераз, за), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: рух цераз якую-н. прастору, перасячэнне яе (напр., трансаўстралійская магістраль); абазначэнне ці перадача пры дапамозе чаго-н. (напр., транспірацыя, транслітарацыя); размяшчэнне па-за межамі чаго-н. (напр., транснацыянальны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІ́ЧНЫЯ ВЫМЯРЭ́ННІ,
вымярэннімех. велічынь (напр., перамяшчэння, масы, сілы, ціску) з дапамогай адпаведных вымяральных прылад. Бываюць прамыя (напр., вымярэнне масы на рычажных вагах) і ўскосныя (напр., змены даўжыні ўзору пры вымярэнні на дылатометры з дапамогай механатрона пераўтвараюцца ў эл. сігнал). Гл. таксама Вымяральная тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́СКУСНЫЯ ЗАЛО́ЗЫ,
відазмененыя скурныя залозы некаторых паўзуноў і млекакормячых, якія выпрацоўваюць мускус. Пах М.з. служыць для прываблівання асобін інш. полу і маркіроўкі занятай жывёлай тэрыторыі. Размяшчаюцца ў вобласці ніжняй сківіцы, клаакі (напр., кракадзіл, гатэрыя), у пахвіннай вобласці (напр., аўцабык, бабёр, кабарга), на хвасце (напр., хахуля).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАМЕ́РЫ (ад мана... + грэч. meros частка),
нізкамалекулярныя рэчывы, малекулы якіх здольныя ўзаемадзейнічаць паміж сабой ці з малекуламі інш. рэчыва з утварэннем палімера. Адрозніваюць М. полімерызацыйныя і полікандэнсацыйныя. Пераважную большасць М. полімерызацыйнага тыпу складаюць злучэнні з кратнымі сувязямі (напр., алефіны, дыенавыя вуглевадароды, альдэгіды, нітрылы) ці з цыклічнымі групоўкамі (напр., аксіды алефінаў, лактамы, лактоны). Полікандэнсацыйныя М. — злучэнні, малекулы якіх маюць аднолькавыя (напр., дыаміны, дыкарбонавыя к-ты) ці розныя (напр., аксікіслоты, амінакіслоты) функцыян. групы. Гл. таксама Полімерызацыя, Полікандэнсацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Арэ́ннік, оре́нник ’аер’ (Бейл.). Магчыма, фанетычна-словаўтваральны варыянт слова аер, ернік (Выгонная, Тэз. малад. вуч., 27), арэй, ірны корань (Кіс.), напр., з аернік у выніку метатэзы. Гл. аер. Параўн. літ.дыял.arìlas, arìlis ’аер’ пры літар.ãjeras.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стру́чны ‘дзе шмат струкоў’ (Варл.; ашм., Стан.), ‘з мноствам ягад’ (бяроз., Шатал.; Сл. Брэс.), ‘кусцісты, шматклубневы (напр., цыбуля)’ (пух., З нар. сл.), струча́ны ‘з мноствам струкоў’ (талач., Шатал.), стручы́сты ‘тс’ (мядз., Нар. сл.). Да струк1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
СТРУЧО́ЧАК,
пакарочаны стручок, які раскрываецца (напр., луннік, торбачнік) або не раскрываецца. Звычайна аднанасенны (напр., фарбоўнік).