адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркая зорка δ К. 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 50 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у канцы лета — пач. восені. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСХЕ́ТЫ, Месхетыя,
гісторыка-геаграфічная вобласць у Паўд. Грузіі (Ахалцыхскі край). Цэнтр — Ахалцыхе. З 2-йпал. 13 ст. ў складзе княства Самцхе-Саатабага. У 16 ст. заваявана Турцыяй. Паводле Адрыянопальскага міру 1829 паўн.ч. далучана да Рас. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМІ́СМА, намізма (грэч. nomisma манета ад nomos закон),
у познарымскай і ранневізантыйскай імперыях назва любой залатой манеты, у 8—13 ст. у Візантыйскай імперыі назва соліда. На Беларусі Н. зрэдку абарачалася ў канцы 10—2-й трэці 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ РЫ́БА (лац. Piscis Austrinus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка — Фамальгаўт. 25 зорак ярчэй 5-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у сярэдзіне верасня (на вышыні менш 5° над гарызонтам) на Пд. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕАНА́Ж (ад ісп. péon падзёншчык, батрак),
адна з форм даўжніковай (кабальнай) залежнасці непасрэдных вытворцаў (пераважна сялян) ад памешчыка або прадпрымальніка. Зарадзілася ў 2-йпал. 16 ст., захавалася як перажытак у асобных краінах Лац. Амерыкі, Азіі, Афрыкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́ЖЫК Пётр, бел. злотнік 2-йпал. 18 ст. Працаваў у тэхніцы чаканкі. Выканаў абклады абразоў «Маці Божая Адзігітрыя» (1774, 1775), якія захоўваліся ў Іосіфаўскім саборы ў Магілёве і ў царкве ў г. Дзісна (Міёрскі р-н Віцебскай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЧЭ́ЦКІ Б.Л., бел. архітэктар канца 18—1-йпал. 19 ст. У 1827 пабудаваў Сноўскі палацава-паркавы ансамбль. Стварыў шэраг праектаў пабудоў для сядзібы ў в. Беніца Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. і ў г. Пружаны Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВАБ Аляксей, бел. дойлід 1-йпал. 17 ст. Жыў у былой в. Задорнае (Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.). Будаваў сядзібы і палацы ў мяст. Койданава (цяпер г. Дзяржынск) і ў в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАРКА (лац. Lacerta),
сузор’еПаўн. паўшар’я неба. Знаходзіцца ў Млечным Шляху. Найб. яркая зорка 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 35 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
сав. ваенны дзеяч, палкаводзец. Камандарм 1-га рангу (1935). Скончыў Канстанцінаўскае артыл. вучылішча (1916). З 1915 у арміі, удзельнік 1-йсусв. вайны. У кастр. 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Бесарабіі. У студз.—лют. 1918 камандаваў рэв. палком у баях супраць рум. і аўстра-герм. войск; паранены, трапіў у палон, адкуль у жн. уцёк Накіраваны на Паўн. фронт. З кастр. 1919 каманд. 14-й арміяй на Паўн. Каўказе, з ліп. 1920—13-й арміяй на Паўд.-Зах. фронце, кіраваў баявымі дзеяннямі супраць войск Польшчы і ген.Урангеля. Са студз. 1921 пам.каманд. войскамі Украіны і Крыма, нам.каманд. войскамі Тамбоўскай губ. У 1921 у БССР, чл.Рэв.ваен. савета Мінскага раёна і каманд. войскамі Мінскай губ.; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Булак-Балаховіча. Са жн. 1921 каманд. 5-й арміяй і войскамі Усх.-Сіб.ваен. акругі; у жн.—кастр. 1922 ваен. міністр Далёкаўсх. рэспублікі і галоўнакамандуючы Нар.-рэв. арміяй. З ліст. 1924 нам.каманд. войскамі і нач. штаба Укр.ваен. акругі. З лют. 1925 каманд. войскамі Паўн.-Каўказскай, з ліст. 1928 — Маск. ваен. акруг. З чэрв. 1930 нач. узбраення РСЧА і нам. наркома абароны СССР. У 1931—37 каманд. войскамі Беларускай ваеннай акругі. У гэты час ён на манеўрах войск акругі распрацаваў тэорыю глыбокай аперацыі, звярнуў увагу на ўзаемадзеянне рэгулярных войск з партызанамі. Чл.РВССССР з 1926, у 1930—31 нам. старшыні РВССССР. Чл.Ваен. савета НКА СССР з 1934. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1930. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б з 1931. Чл.ЦВКСССР з 1922, чл.ЦВКБССР і яго Прэзідыума з лют. 1934. 29.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арганізацыі». 11.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Подготовка комсостава РККА. М.; Л., 1928;
Оперативно-тактическая и авиационная военные игры. М.; Л., 1929.
Літ.:
Алдан-Семенов А.И. Слово о командарме. М., 1981;
Командарм Уборевич. Владивосток, 1978;
Реабилитация: Полит. процессы 30—50-х гг.М., 1991.