падабе́нства, ‑а, н.
1. Наяўнасць агульных або падобных рыс; падобнасць у чым‑н. Знешняе падабенства. Падабенства біяграфій. Падабенства характараў. □ Ніякага падабенства не было ў гэтым мізэрным, страшэнна худым чалавеку да Элія Бакучава, якім памятаў яго Вісарыён. Самуйлёнак. Тацянка ў кожнай кветцы знаходзіла падабенства з кім-небудзь. Юрэвіч.
2. Нешта падобнае на што‑н., да чаго‑н., з чым‑н. Падабенства да невясёлай усмешкі схавалася ў яго [Сегеня] вусах. Чорны. Зрабіўшы з круглячкоў падабенства бінокля,.. [сувязны] уважліва аглядае ўяўныя пазіцыі ворага. Гарбук.
3. У геаметрыі — падобнасць фігур па форме пры розніцы ў велічыні. Падабенства трохвугольнікаў.
4. Падобнасць па асноўных адзнаках; блізкасць, абумоўленая агульнасцю паходжання. Відавочнае падабенства і несумненная блізкасць беларускай і ўкраінскай моў не ліквідуе.. цяжкасцей паэтычнага перакладу. Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
trafić
trafi|ć
незак.
1. трапіць;
~ć w dziesiątkę — трапіць у дзесятку;
2. na kogo/co натрапіць на каго/што; сустрэцца з кім/чым;
~ć na kogo — сустрэцца з кім;
~ł jak kulą w płot — трапіў пальцам у неба;
~ła kosa na kamień — найшла каса на камень;
na chibił ~ł — наўдалую; наўдачу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
увіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Хутка і спрытна рабіць што‑н., займацца чым‑н.; клапаціцца аб кім‑, чым‑н. Увіхацца каля печы. Увіхацца па гаспадарцы. □ [Раёк] усё каля дому ўвіхаўся — пчол глядзеў, у лесе сеяў, дом і сядзібу высокім парканам абносіў... Сіўцоў. Спрытна арудуючы іголкай і нажніцамі, дзяўчына ўвіхалася каля .. шыняля. Васілевіч. Над бледнай, скрыўленай ад болю маці ўвіхалася медсястра ў белым халаце. Карпаў.
2. Разм. Круціцца каля каго‑, чаго‑н.; неадступна хадзіць за кім‑н. Усцін Маркавіч .. абчышчаў рыбу. Каля яго .. увіхаўся кот. Кулакоўскі. // Увівацца, круціцца каля каго‑н., стараючыся дагадзіць чым‑н. Камар увіхаўся каля гасцей, перастаўляючы з месца на месца крэслы. Гартны. // Заляцацца, увівацца. [Наталля:] — [Ніна] расказала мне, як каля цябе ўвіхалася: у кіно вадзіла, у госці да сябе запрашала. Было гэта? Скрыган. Міровіч параіў Чароту .. увесці [у п’есу] два камічныя персанажы: бабыля Данілу і немаладую, адзінокую, але зухаватую Параску, за якой увіхаецца Даніла з надзеяй ажаніцца з ёю. Рамановіч.
3. Хутка рухацца; круціцца. Трос [мядзведзь] галавой, круціўся ва ўсе бакі, увіхаўся, а сабака грыз яго не на жарт. Бядуля. На сухой верхавінцы таполі па-ранейшаму ўвіхалася неўтаймоўная стракатая мухалоўка. Гарбук. Увіхаюцца рукі, не ведаючы стомы. [Максімка] не для Радзівілаў .. працуе, а для сябе. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адда́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; зак.
1. каму-чаму і на што. Аддаць сябе ва ўладу пераможцы, здацца; пакарыцца не супраціўляючыся.
А. на чужую волю.
2. каму-чаму. Цалкам прысвяціць сябе каму-, чаму-н.; захапіцца чым-н, паглыбіцца ў што-н. (думкі, мары).
А. навуцы.
3. каму. Уступіць у палавую сувязь з кім-н.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адгукнуцца, адазвацца, адбіцца; выклікаць сабою якое-н. пачуццё.
У гарах аддалося рэха.
Боль аддаўся ў паясніцы.
5. безас. Будзе аддадзена, заплачана.
Некалі аддасца.
|| незак. аддава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Мець які‑н. выгляд; здавацца каму‑н. кім‑, чым‑н. Выглядаць героем. □ Каця хадзіла заўсёды ў камбінезоне, у простых чаравіках, і выглядала звычайнай трактарысткай. Чарнышэвіч. Усе [сяляне] выглядалі так, як бы неўзабаве павінна было штось зрабіцца. Колас.
2. Віднецца, быць відным. Сонца зайшло.. за.. таполі, верхавіны якіх ледзь выглядалі з-за ўзгорка. Шамякін.
3. Разм. Незак. да выглянуць (у 1 знач.).
4. Разм. Незак. да выглядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невядо́масць, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Уласцівасць і стан невядомага (у 1 знач.). З горкай трывогай .. [Ракуцька] падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай. Чорны.
2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім‑, чым‑н. Невядомасць цягнулася трое сутак. Краўчанка. Многа было розных чутак, сумных і радасных, але ўпэўнена ніхто нічога не ведаў, і гэтая невядомасць была найвялікшай пакутай. Шамякін.
3. Сціплае, непрыкметнае існаванне. Жыць у невядомасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкіда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыкінуцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Сям-там прыкідаліся белыя гімнасцёркі і казённыя раменныя папругі. Колас. Бярэзінка была жоўтая, але сям-там прыкідаліся яшчэ і зялёныя лісточкі. С. Александровіч. Між.. вазоў таўклося процьма дзяўчат і хлопцаў, між якімі рэдкімі адзінкамі прыкідаліся чыноўнікі з блішчастымі цэшкамі. Гартны.
3. Зал. да прыгадаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемаадно́сіны, ‑еш; адз. няма.
1. Адносіны, якія склаліся ў выніку ўзаемадзеяння тых ці іншых сіл, з’яў і пад. Узаемаадносіны філасофіі і прыродазнаўства. □ Папаўненне лексічнага саставу беларускай мовы ў XIX — пачатку ХХ стст. адбывалася ва ўмовах своеасаблівых узаемаадносін з іншымі мовамі. Гіст. лекс. бел. мовы.
2. Узаемныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Паміж выхаванцамі і настаўнікамі існавалі таварыскія ўзаемаадносіны. Сяргейчык. Праблема ўзаемаадносін народа і інтэлігенцыі заўсёды хвалявала Змітрака Бядулю. Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плява́ць, плюю́, плюе́ш, плюе́; плюём, плюяце́, плюю́ць; плюй; незак.
1. Выкідваць з рота сліну.
П. на падлогу.
2. перан., на каго-што. Зусім не лічачыся з кім-, чым-н., паказваць пагардлівую абыякавасць (разм.).
П. ён хацеў на ваша папярэджанне.
3. у знач. вык. Выражае абыякавыя або пагардлівыя адносіны да чаго-н. (разм.).
Суседзі злуюцца, а мне п.!
|| зак. наплява́ць, -люю́, -люе́ш, -люе́; -люём, -люяце́, -люю́ць; -лю́й.
|| аднакр. плю́нуць, -ну, -неш, -не; плюнь (да 1 і 2 знач.).
П. няма куды (таксама перан.: вельмі цесна; разм.).
◊
Раз плюнуць (разм.) — нічога не значыць, вельмі лёгка зрабіць што-н.
Яму гэта раз п.
|| наз. плява́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
саступі́ць, -ступлю́, -сту́піш, -сту́піць; -сту́плены; зак.
1. Пакінуўшы якое-н. месца, перайсці на іншае.
С. на тратуар.
С. з ганка (спусціцца).
2. што і чаго. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы каму-н. іншаму (разм.).
С. сваю чаргу.
С. месца ў аўтобусе (вызваліць для іншага). Не саступім ворагу зямлі роднай (не здадзім).
3. Перастаць супраціўляцца, пярэчыць; пайсці на ўступкі (разм.).
Ён жа малы, трэба яму с.
4. Аказацца горшым у якіх-н. адносінах пры параўнанні з кім-, чым-н.
У ведах па геаграфіі ён не саступіць нікому.
5. што. Пры продажы аддаць танней вызначанай цаны.
Каб саступіла трохі, то можна купіць і больш яблыкаў.
|| незак. саступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)