Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
восць, ‑і, ж., зб.
Доўгія і больш рэдкія валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем валасоў, шэрсці, шчаціны і пад. Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́мерці, ‑мра; зак.
1. Перамерці, не пакінуўшы патомства. Многія віды жывёл вымерлі яшчэ ў дагістарычную пару.// Загінуць ад недагляду. Вымер вулей пчол.// Перавесціся, знікнуць (пра расліны).
2. Абязлюдзець, апусцець у выніку смерці жыхароў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куні́цавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да куніцы. // Зроблены з футра куніцы. Куніцавая шапка.
2.узнач.наз.куні́цавыя, ‑ых. Сямейства млекакормячых драпежных жывёл, да якога адносяцца барсук, гарнастай, куніца і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаўні́к, ‑а, м.
Орган руху ў рыб і водных жывёл. Недзе ўнізе санліва варочаецца рака ў сваіх берагах ды размінаюць плаўнікі тлустыя самы...Гаўрылкін.Напяўшы тугія плаўнікі, Хвастамі ад прагнасці б’юць шчупакі.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ачо́мацца ’апрытомнець (пасля цяжкай хваробы, ап’янення)’; ’апомніцца, апрытомнець’ (КТС, Цыхун, вусн. паведамл.), ачомкацца ’тс’ (Ян., Казкі пра жывёл, 128). Няясна. Параўн. драг.рошчовматыся (Клімчук, вусн. паведамл.) і ўкр.очуматися ’тс’; серб.-харв.ча̏мати ’жыць, заставацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саланцы,
прыродныя месцы з выхадам на паверхню пластоў, багатых салямі натрыю; прыстасаванні для мінеральнай падкормкі дзікіх жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЎНА́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
навука пра заканамернасці, паходжанне, развіццё псіхікіжывёл і чалавека, пра падабенства і адрозненне ў іх псіхічнай дзейнасці. Фарміраванне П.п. звязана з працамі Ж.Б.Ламарка, Ч.Дарвіна, У.А.Вагнера. Параўнальна-псіхал. аналіз будуецца на звестках зоапсіхалогіі, псіхалогіі чалавека і накіраваны на выяўленне ў анта- і філагенезе зыходных псіхічных працэсаў жывёл і чалавека і якасных адрозненняў чалавечай псіхікі ад псіхікі жывёл. Асаблівае значэнне мае ўлік сац.-гіст фактараў, якія вызначылі ўзнікненне і развіццё чалавечай свядомасці (прац. дзейнасць, грамадскае жыццё, членараздзельная мова). Даныя П.п. маюць вял. значэнне для вырашэння розных праблем псіхалогіі, філасофіі, антрапалогіі, медыцыны, педагогікі (генет. аснова развіцця дзіцячай псіхікі) і інш. Параўнанне паводзін і псіхікі як неад’емная частка праблематыкі розных дысцыплін, у т. л. эталогіі, сацыябіялогіі, кагнітыўнай эталогіі і антрапалогіі, ператварылася ў міждысцыплінарную галіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНКІЛАСТАМО́З,
гельмінтозная хвароба чалавека і жывёл, пры якой пашкоджваецца тонкі кішэчнік. Узбуджальнік — нематоды з роду анкіластом (Ancylostoma). Сустракаецца пераважна ў раёнах з цёплым і вільготным кліматам, на Беларусі адзначаецца ўсюды. Прыкметы: ірвота, паносы з прымешкамі крыві ў фекаліях, схудненне. Яйцы паразіта з калам інвазіраваных чалавека і жывёл трапляюць у вонкавае асяроддзе, з іх развіваюцца рухомыя лічынкі, якія праз рот ці скуру пранікаюць у арганізм гаспадара і ператвараюцца ў кішэчніку ў палаваспелых анкіластом. Лячэнне тэрапеўтычнае.