КРЫВІЧЫ́,
гарадскі пасёлак у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на р. Сэрвач. За 39 км ад Мядзела, 139 км ад Мінска, 3 км ад чыг. ст. Крывічы на лініі Маладзечна—Полацк. 1,6 тыс. ж. (1998).
Пад 1493 К. ўпамінаюцца як шляхецкая ўласнасць. У 1552 вёска, мела 8 дымоў. Пазней уласнасць Кішкаў. Каля 1640 пабудавана Свята-Троіцкая царква. З 1684 належала Укольскім, Ходзькам, Любанскім, Швыкоўскім. У 1770 цівун і падкаморы трокскі А.Укольскі дазволіў пасяліцца тут трынітарыям і выдаў грамату кляштару на крывіцкія землі. У 1777 пабудаваны мураваны касцёл. З 1776 мястэчка Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., з 1793 у Рас. імперыі. цэнтр воласці Вілейскага пав. У 1860—485 ж., 55 двароў. У 1886 у К. школа, нар. вучылішча, валасная ўправа, царква, касцёл, капліца, багадзельня, 3 крамы, 3 заезныя дамы, карчма; 2 разы на год праводзіліся кірмашы. У 1897—719 ж. З 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага пав. У 1921 у мястэчку 623 ж., у фальварку 13 ж., управа, касцёл, 4 млыны, бальніца, пошта, аптэка; штотыднёвы кірмаш. З 1939 у БССР, у 1940—62 цэнтр Крывіцкага раёна. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 4.7.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. якія загубілі ў К. і раёне 2189 чал. З 28.6.1958 гар. пасёлак, з 1962 у Мядзельскім р-не.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя, дапаможная, муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Крывіцкі касцёл і кляштар трынітарыяў (18 ст.), царква (1887).
В.Н.Князева.
т. 8, с. 498
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РАЧ,
вёска ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., на р. Малінаўка, за 4 км ад воз. Нарач. Да 1964 наз. Кабыльнік. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад г. Мядзель, 160 км ад Мінска, 29 км ад чыг. ст. Паставы. 2,7 тыс. ж., 800 двароў (1999).
Вядома з 15 ст. пад назвай Кабыльнік (Кабыльнікі) у Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. ВКЛ. З 1527 уладанне А.М.Гаштольда, Збаражскіх, Абрамовічаў, М.Аскеркі, Свентаржыцкага і інш. У 1641—122 х, 19 дамоў. З 1793 у Рас. імперыі, у Завілейскім (Свянцянскім) пав. Віленскай губ. З 1847 мястэчка, 25 двароў, уваходзіла ў 2 маёнткі: Свентаржыцкага — 43 ж., вадзяны млын, вінакурня — і Шышкаў — 105 ж. З 1885 цэнтр воласці, 483 ж., 17 двароў, царква, касцёл (1463), багадзельня, сінагога, 4 крамы, карчма, штогод 5 кірмашоў, з 1892 нар. вучылішча. У 1897 у мястэчку 1054 ж. У 1-ю сусв. вайну з сак. 1916 тут размяшчаўся штаб герм. ўзмоцненага корпуса. З 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Пастаўскага пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Мядзельскага р-на. У Вял. Айч. вайну ў кастр. 1942 партызаны разграмілі ў вёсцы варожы гарнізон. У 1960—1116 х, 28.8.1964 перайменавана ў Н.
Масласырзавод, з-д безалкагольных напіткаў, каап. камбінат. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, 2 аптэкі, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — царква (2-я пал. 19 ст.), Нарачанскі Андрэеўскі касцёл, званіца, плябанія (пач. 20 ст.).
В.М.Князева.
т. 11, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЦЕ́РЫН,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., на паўд. беразе Цяцерынскага вадасховішча, каля аўтадарогі Бялынічы—Шклоў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 9 км на Пд ад г.п. Круглае, 65 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Талачын. 482 ж., 195 двароў (2003). ГЭС. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Упершыню ўпамінаецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» не раней 1387 і не пазней 1406 (паводле датавання М.М.Ціхамірава). У 1430 згадваецца ў акце ўзвядзення Свідрыгайлы на трон ВКЛ. У 1501 аддадзена вял. кн. ВКЛ і польскім каралём Аляксандрам у пажыццёвае ўладанне сваёй жонцы Алене Іванаўне. У сярэдзіне 16 ст. ў Аршанскім пав., прыватнаўладальніцкае мястэчка. З 1577 цэнтр маёнтка. З 1772 у Рас. імперыі, уладанне графа Салтыкова. У 1848 у Магілёўскім пав., 541 ж., 66 двароў, уласнасць памешчыка. У 1860—416 ж., 78 двароў, 3 царквы, яўр. малітоўны дом, бровар. У 1864 адкрыта школа, якая ў 1884 пераўтворана ў нар. вучылішча. У 1897—593 ж., 94 двары, пошта, крэдытнае т-ва, фельчарска-акушэрскі пункт, нар. і рамеснае вучылішчы, царк.-прыходская школа, царква, сінагога, крама. У 1926—658 ж., 148 двароў. З 1928 вёска. У 1924—31, 1935—59 і з 1966 у Круглянскім, у 1931—35 і ў 1959—66 у Бялыніцкім р-нах. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты спалілі 119 двароў, загубілі 188 жыхароў. У 1956 пабудавана гідраэлектрастанцыя Каля Ц. гарадзішча жал. веку.
А.Г.Шчарбатаў (гісторыя).
т. 17, с. 199
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
горад на ПнЗ ЗША, штат Вашынгтон; паўн. прыгарад Портленда (штат Арэгон). Засн. Ў 1824. 46,4 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс. ж. (1990). Порт на р. Калумбія (даступны для марскіх суднаў). Каляровая металургія (выплаўка алюмінію), дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, электронная, харч. (вытв-сць пладовых і рыбных кансерваў) прам-сць. Рыбалоўства. Вулканалагічная абсерваторыя. У 1937 у Ванкуверы завяршылі пералёт праз Паўн. полюс В.П.Чкалаў, Г.П.Байдукоў і А.В.Белякоў.
т. 3, с. 503
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАНВІЛ (Jacksonvüle),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1816. 673 тыс. ж., з прыгарадамі 906,7 тыс. ж. (1994). Порт на р. Сент-Джонс паблізу ўпадзення яе ў Атлантычны ак. Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёва-фін. цэнтр с.-г. і ляснога раёна. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. вытв-сць цыгарэт, піва), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., хім., паліграф., шкляная. Суднабудаванне, чорная металургія, металаапрацоўка. 2 ун-ты. Маст. галерэя. Ваенная база.
т. 6, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛУ́Т (Duluth),
горад на Пн ЗША, у штаце Мінесота, на беразе воз. Верхняе. Каля 100 тыс. ж., з прыгарадамі (у т. л. ў штаце Вісконсін) каля 300 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал. порт на Верхнім возеры. Вываз жал. руды, пшаніцы і лесаматэрыялаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд. (судны, буд. машыны, пад’ёмна-трансп. і прамысл. абсталяванне, інструменты і механізмы), харч., дрэваапр., паліграфічная. Ун-т. Музей, маст. галерэя.
т. 6, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАС-ВЕ́ГАС (Las Vegas),
горад на З ЗША, у штаце Невада. Горад з 1905. 258 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Развіта індустрыя адпачынку і забаў агульнанац. значэння, у т. л. ігральныя дамы. Большая частка насельніцтва занята ў гандлі і сферы абслугоўвання. Прам-сць: хім., паліграф., шкляная, эл.-тэхн., харчовая. Каляровая металургія. Ун-т. Буйны цэнтр турызму. Кліматычны курорт.
т. 9, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ШВІЛ (Nashville),
горад на ПдУ ЗША. Адм. ц. штата Тэнесі. Засн. ў 1779. 511,3 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1 млн. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Камберленд (бас. р. Місісіпі). Аэрапорт. Гандл.-фін. цэнтр. Прам-сць: харч., гарбарна-абутковая, хім., аўтамабільная, шынная, шкляная, эл.-тэхн., радыёэлектронная, у т. л. вытв-сць быт. прылад. Буйны цэнтр гуказапіснай вытв-сці (больш за 50% прадукцыі ЗША). 2 ун-ты.
т. 11, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РФАЛК (Norfolk),
горад на Пд ЗША, у штаце Віргінія. Засн. ў 1682. 233,4 тыс. ж., з суседнімі гарадамі Віргінія-Біч, Портсмут, Ньюпарт-Ньюс, Хэмптан і агульнымі прыгарадамі каля 1,5 млн. ж. (1998). Гандл. і ваен. порт у зал. Хэмптан-Родс (буйнейшы па вывазе каменнага вугалю). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднабуд., суднарамонтная, аўтазборачная, хім., цэм., харчовая. 2 ун-ты. Гал. ваенна-марская база ЗША на Атлантычным узбярэжжы.
т. 11, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ-ЛО́НДАН (New London),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Канектыкут. Засн. ў 1646. Каля 25 тыс. ж., з горадам Норуіч і агульнымі прыгарадамі каля 300 тыс. ж. (1996). Порт каля ўпадзення р. Тэмс у праліў Лонг-Айленд. Прам-сць: радыёэлектронная, прыладабуд., хім., фармацэўтычная, швейная, папяровая, чорная металургія; вытв-сць паліграф. машын. У прыгарадзе Гротан — буйнейшая ў ЗША верф па буд-ве атамных падводных лодак. Ваен.-марская база.
т. 11, с. 396
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)