Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́зваліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1.каго-што. Зрабіць свабодным.
В. арыштаваных.
2.што. Вярнуць назад (захопленае ворагам).
В. горад ад захопнікаў.
3.каго (што). Даць каму-н. магчымасць не рабіць чаго-н., пазбавіць ад чаго-н.; выратаваць ад чаго-н.
В. ад дзяжурства.
Вызвалены работнік (які выконвае грамадскія абавязкі з вызваленнем ад вытворчай работы). В. ад пакарання.
4.каго (што). Звольніць, зняць з работы.
В. ад займаемай пасады.
5.каго-што. Выслабаніць ад чаго-н. грувасткага, цяжкага і пад.
В. рукі.
6.што. Апаражніць, ачысціць.
В. месца для шафы.
В. кніжную паліцу.
В. нумар у гасцініцы (выехаць з яго).
|| незак.вызваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз.вызвале́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; зак.
1.каго-чаго. Даць доступ куды-н. вялікай колькасці каго-, чаго-н.
Н. людзей у залу.
Н. вады ў ванну.
Н. холаду ў хату.
2.што і чаго на каго (што). Надаць сабе, сваім паводзінам нейкі выгляд, характар (разм.).
Н. на сябе строгасць.
3.каго-што на каго-што. Накіраваць для нападу (разм.).
Н. сабак на звера.
4.што. У народных павер’ях: з дапамогай нейкай вышэйшай сілы наслаць на каго што-н.
Н. чары, хваробу.
5.што і чаго. Дадаць, павялічыць у памеры пры раскроі.
Н. на швы.
|| незак.напуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.на́пуск, -у, м. (да 1—3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
драбі́нкаж.
1. (найменшая частка) Körnchen n -s, - (чаго-н. von D ); ein bísschen; Kléinigkeit f -, -en; das kléinste Téilchen von etw. (D);
2. (шрот для стрэльбы) Schrótkorn n -(e)s, -körner
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Палірава́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд’ (ТСБМ). Ст.-бел.полеровати ’тс’ (XVI ст.) < польск.polerować < ням.polieren ’тс’ (Булыка, Запазыч., 251). Для сучаснага бел.паліраваць магчыма і рус. пасрэдніцтва. Рус.полирова́ть < ням.polieren з франц.polir, лац.polīre ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непрыго́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не мае неабходных якасцей, не падыходзіць длячаго‑н.; нягодны. — Ты не думай, што я да нічога непрыгодны, — некалькі з папрокам прамовіў Ян.Пестрак.Радавы стралковага палка Ігнат Семяніцкі быў прызнаны непрыгодным для вайсковай службы і адпушчаны дадому.Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыраві́на, ‑ы, ж.
Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі і атрымання гатовых вырабаў. Сельскагаспадарчая сыравіна. Сыравіна для тэкстыльнай прамысловасці. □ [Віктар Мікалаевіч:] — Калійная соль, што мы выдаём з шахты, — гэта сыравіна, якую яшчэ трэба перапрацоўваць.Чаркасаў.//перан.Разм. Пра што‑н., не апрацаванае як след, тое, што з’яўляецца накідам длячаго‑н. А блакнот .. [Гната] быў заўсёды гусцей, як у каго іншага, нашпігаваны сыравінай для карэспандэнцый, замалёвак, інфармацыі...Карамазаў.
•••
Стратэгічная сыравіна — матэрыялы, якія адпавядаюць мэтам стратэгіі, неабходныя для ваенных мэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умо́ва, -ы, мн. -ы, умо́ў, ж.
1. Акалічнасць, ад якой што-н. залежыць.
Гэта магчыма пры адной умове.
2. Патрабаванне, якое прад’яўляецца адным з дагаворных бакоў.
Назавіце вашу ўмову.
Умовы міру.
3. Пісьмовая або вусная дамоўленасць, згода.
Выканаць умову.
Парушыць умову.
4.мн. Правілы, устаноўленыя ў якой-н. галіне дзейнасці, жыцця.
Умовы карыстання электрычнымі прыборамі.
5.мн. Абставіны, у якіх працякае або пры якіх адбываецца што-н.
Кліматычныя ўмовы.
Жыллёвыя ўмовы.
Падрыхтоўка прадпрыемства да работы ў зімовых умовах.
Праца ў добрых умовах.
Для спецыялістаў — усе ўмовы (гэта значыць добрыя ўмовы для жыцця; разм.).
6. звычайна мн. Даныя, патрабаванні, з якіх неабходна зыходзіць.
Умовы доследу.
◊
Ва ўмовахчаго, у знач.прыназ. з Р — пры наяўнасці чаго-н. навакольнага, спадарожнага.
Працаваць ва ўмовах пастаяннага напружання.
Пры ўмовечаго, у знач.прыназ. з Р — пры залежнасці ад чаго-н., абумоўленасці чым-н.
Гэта можна выканаць пры ўмове добрага надвор’я.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кана́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Штучнае рэчышча, напоўненае вадой.
Асушальны к.
2. Вузкая поласць у выглядзе трубы, трубкі ўнутры чаго-н. (спец.).
К. ствала гарматы.
3. Лінія сувязі, камунікацыі.
Перадача вядзецца па трох каналах.
4. Тое, што і тэлеканал.
Пераключыць тэлевізар на больш цікавы к.
5. звычайна мн., перан. Шляхі, сродкі для дасягнення чаго-н.
Дыпламатычныя каналы.
|| прым.кана́льны, -ая, -ае (да 1, 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасі́цца, прашу́ся, про́сішся, про́сіцца; незак.
1. Прасіць аб дазволе зрабіць што-н., адправіцца куды-н.
П. на каток.
2. Пра дзяцей: прасіць дазволу адправіць натуральную патрэбу.
П. на гаршчок.
3. Прасіць прабачэння, спагады, дапамогі і пад. (разм.) —
Адпусціце мяне, не мучце! — просіцца хлопчык.
4.перан. Быць гатовым да чаго-н., вельмі прыдатным длячаго-н. (разм.).
Пейзаж так і просіцца на палатно.
|| наз.папрасі́цца, -рашу́ся, -ро́сішся, -ро́сіцца (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)