персеі́ды

(ад гр. Perseus = імя старажытнагрэчаскага міфалагічнага героя, сына Зеўса і Данаі)

вялікі паток метэораў, якія ляцяць штогод каля 12 жніўня з боку сузор’я Персея.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

полістыро́л

(ад полі- + стырол)

высокамалекулярнае злучэнне, прадукт полімерызацыі стыролу; служыць для атрымання пластмас, якія выкарыстоўваюцца ў электратэхніцы, будаўніцтве, для вырабу лінз, лакаў, плёнак і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдатуберкулёз

(ад псеўда- + туберкулёз)

інфекцыйная хвароба свойскіх жывёл, якая характарызуецца ўтварэннем ва ўнутраных органах і лімфатычных вузлах гнойных бугаркоў, якія знешне нагадваюць туберкулёзныя вузялкі вузельчыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

скалекадо́нты

(н.-лац. scolecodonten, ад гр. skoleks = чарвяк + odus, odontos = зуб)

выкапнёвыя рэшткі сківіц драпежных многашчацінкавых чарвей, якія выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, дэвону, карбону.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спецыфіка́цыя

(с.-лац. specificatio)

1) вызначэнне і пералік спецыфічных асаблівасцей, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу;

2) тэхнічны дакумент з пералікам частак якога-н. вырабу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стылалі́ты

ад гр. stylos = слуп + -літ)

зубчастыя, слупкаватыя ці бугрыстыя выступы паверхні адной часткі пласта асадачных горных парод, якія пранікаюць у выемкі другой яго часткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэнатэ́рмны

(ад стэна- + -тэрмны)

прыстасаваны да пэўнай тэмпературы;

с-ыя арганізмы — жывёлы і расліны, якія не могуць пераносіць значных змен тэмпературы навакольнага асяроддзя (параўн. эўрытэрмны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тахігене́з

(ад гр. tachys = хуткі + -генез)

з’ява скарачэння і спрашчэння ранняга этапу развіцця арганізма, калі зародак не праходзіць усіх стадый, якія ўласцівы былі продкам арганізма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэлерго́ны

(ад гр. tele = далёка + ergon + уздзеянне)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў навакольнае асяроддзе і ўздзейнічаюць на асобін таго ж або іншага віду.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэнзо́метр

(ад лац. tensus = напружаны + -метр)

прыбор для вымярэння дэфармацый, якія выклікаюцца механічным напружаннем у цвёрдых целах (напр. у дэталях машын, канструкцыях, збудаваннях і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)