зая́дласць, ‑і, ж.

Уласцівасць заядлага; заўзятасць, упартасць. [Віктар і Валынец] з заядласцю пачалі пілаваць, аж за пілку горача было трымацца. Лобан. Чалавек хапц з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі і з большай яшчэ заядласцю кінуліся зноў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Рысаваны. Бажкам не веру маляваным, Што мажуць фарбай маляры. Купала.

2. Пафарбаваны. Дзверы былі толькі прычынены. За імі быў калідорчык з маляванай падлогай. Чорны. Алоўкі з маляванымі кантамі былі вялікім Лаўрыкавым багаццем. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медзяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і медны. Пажарнік скінуў з галавы медзяную шапку і перадаў яе таварышу. Чорны. За акном мільгалі вузенькія сялянскія палоскі, асветленыя вялым вераснёўскім сонцам, праплывалі бары з гонкімі медзянымі стваламі сосен. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Атрыманы ў падарунак, падараваны. Дароўны сервіз.

2. Які пацвярджае падарунак, дар. Дароўны надпіс. Дароўны запіс. // у знач. наз. даро́ўная, ‑ай, ж. Спец. Дакумент, які замацоўвае падараваную маёмасць за тым, хто атрымаў яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасвіста́цца, ‑свішчуся, ‑свішчашся, ‑свішчацца; зак.

Разм.

1. Свістам прымусіць каго‑н. адазвацца, адгукнуцца.

2. Свішчучы доўгі час, дайсці да непрыемных вынікаў. — Ну што, дасвістаўся? — здзекліва спытаў Толік, калі ўсе выйшлі. — За цябе чуць штрафу не заплацілі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́блесны, ‑ая, ‑ае.

Высок. Які славіцца подзвігамі; адважны, мужны, геройскі. Доблесная армія. □ Навекі слава доблесным салдатам, Што пераможна йшлі за свой народ. Панчанка. // Поўны доблесці. Доблесны подзвіг. // Самаадданы, накіраваны на дасягненне якой‑н. высокай мэты. Доблесная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантраба́ндны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца кантрабандай. Кантрабандны тавар. // перан. Тайны, забаронены. У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капшу́к, ‑а, м.

Мяшочак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнурком; кісет. — Закурвайце, мужчыны! — адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём. Чарот. Дзядзька Антось спыніўся, дастаў капшук з самасадам, скруціў папяросу, выкрасаў агонь. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каржа́к, ‑а, м.

Разм. Каржакаватае дрэва; корч. Стылі, кракталі на сцюжы старыя сосны-каржакі, лускалася ад марозу кара на маладым сасонніку. Пташнікаў. Вялікія вочы жмурыліся ад пільнасці, калі гасіў..[хлапчук] з-за вуха сякераю па ўпартых каржаках. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. карміць (у 1 знач.). Кармленне дзіцяці. □ Ішло вячэрняе кармленне, вішчалі парасяты, рохкалі свінні. Дуброўскі.

2. Гіст. Спосаб утрымання службовых асоб за кошт мясцовага насельніцтва на Русі да сярэдзіны 16 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)