антырэспубліканская паліт. групоўка французаў перыяду Французскай рэвалюцыі 1789—99. Знаходзілася пераважна ў г. Кобленц (Германія, адсюль назва). Гуртавалася вакол братоў Людовіка XVI — графа Праванскага і графа д’Артуа. На сродкі манархаў Вялікабрытаніі, Расіі і Швецыі ў Кобленцы фарміраваліся атрады дваран-эмігрантаў, якія склалі т.зв. «армію прынцаў» (на чале з прынцам Кандэ), што ў 1792 удзельнічала ў аўстра-прускім узбр. уварванні ў Францыю. У 1794 франц.рэсп. войскі занялі Кобленц, што паклала канец К.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭС-ФО́РМА (ад ням. Pressform),
прыстасаванне для атрымання аб’ёмных загатовак (вырабаў) рознай канфігурацыі з розных матэрыялаў (металу, пластмас, гумы, керамічных і інш.) пад дзеяннем ціску, што ствараецца на ліцейных машынах ці прэсах. Мае адну ці некалькі афармляльных (фармавальных) поласцей, якія з’яўляюцца адваротным адбіткам вонкавай паверхні загатоўкі. Пры прасаванні полых вырабаў унутраныя поласці фармуюць пуансонамі (стрыжнямі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЖНЁВАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
геаметрычна нязменная апорная канструкцыя (рама, ферма і інш.), што складаецца з жорстка або шарнірна злучаных паміж сабой у вузлах стрыжняў. Адрозніваюць С.с.: плоскія (гл.Плоская сістэма) і прасторавыя (гл.Прасторавая сістэма); статычна вызначальныя (для іх разліку дастаткова ўраўн. статыкі) і статычна невызначальныя (разлік патрабуе дадатковых ураўн., што характарызуюць дэфармацыі сістэмы). Для стварэння эфектыўных С.с. удасканальваюць метады іх разліку, якія ўлічваюць асаблівасці матэрыялу канструкцый па-за мяжой пругкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНО́МЕН (грэч. phainomenon тое, што з’яўляецца),
1) паняцце, якое азначае з’яву, што спасцігаецца ў вопыце з дапамогай пачуццяў. Прынцыпова адрозніваецца ад наўмена, які застаецца за межамі вопыту і з’яўляецца прадметам інтэлектуальнага сузірання. І.Кант імкнуўся з дапамогай паняцця Ф. рэзка адмежаваць з’яву ад сутнасці, якую лічыў непазнавальнай (гл.Агнастыцызм). З пункту гледжання дыялект. матэрыялізму непераадольнай мяжы паміж сутнасцю і з’явай няма; сутнасць пазнаецца праз з’яву.
2) Незвычайная, рэдкая з’ява, выключны факт, чалавек.
функцыя размеркавання па ўзроўнях энергіі тоесных часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў) пры ўмове, што ўзаемадзеянне паміж імі можна не ўлічваць. Вызначае ўласцівасці ідэальнага квантавага газу (гл.Фермі-газ), які падпарадкоўваецца Фермі—Дзірака статыстыцы.
Паводле Ф.—Дз.р. сярэдняя колькасць ni = 1/(e(Ei−μ)/kT + 1), дзе i — набор квантавых лікаў, што характарызуюць стан часціцы, k — Больцмана пастаянная, T — абс.т-ра газу, μ — хімічны патэнцыял. Гл. таксама Бозе—Эйнштэйна размеркаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛЕВЫ ПАКЕ́Т,
1) суперпазіцыя плоскіх монахраматычных хваль з блізкімі значэннямі частот і хвалевых вектараў. Займае абмежаваную вобласць прасторы. Можа ўзнікнуць у хвалях адвольнай прыроды (гукавых, эл.-магн. і інш.). Гл. таксама Салітон. 2) У квантавай механіцы — хвалевая функцыя, што апісвае свабодную рухомую часціцу, магчымая лакалізацыя якой у кожны зададзены момант часу абмежавана пэўнай вобласцю каардынат. Скорасць цэнтра Х.п. супадае з мех. скорасцю такой часціцы. Паступова Х.п. расплываецца, што адпавядае павелічэнню вобласці лакалізацыі дадзенай часціцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧХА́ННЕ,
ахоўны безумоўна-рэфлекторны выдых. Выклікаецца раздражненнем адчувальных нерв. канцоў слізістай абалонкі носа, здзяйсняецца пасля кароткага ўдыху з хуткім кароткачасовым скарачэннем дыхальнай мускулатуры і мышцаў глоткі. Паслядоўнасць рэакцый пры Ч. строга запраграміравана і запускаецца імпульсамі, што ідуць з дыхальнага цэнтра ствала мозга. З выдыхам з поласці носа выдаляецца пыл, слізь і інш. раздражняльныя рэчывы. Учашчанае Ч. з’яўляецца сімптомам захворванняў, што пашкоджваюць рэфлексагенную зону дадзенага рэфлексу (грып, катар, алергічныя захворванні верхніх дыхальных шляхоў).