марнатра́вец, -ра́ўца, мн.а́ўцы, -ра́ўцаў, м.

1. Той, хто неразумна, марна траціць што-н.

2. Пра дрэннага чалавека.

|| ж. марнатра́ўка, -і, ДМа́ўцы, мн. -і, -ра́вак.

|| прым. марнатра́ўны, -ая, -ае.

Марнатраўнае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марнатра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; незак., што.

Тое, што і марнаваць (у 1 знач.).

М. набытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марнатра́ўства, -а, н.

Неразумная, марная трата чаго-н.

Выкараняць м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць.

Сад марнее без дажджу.

2. Гібець, чахнуць (пра чалавека).

М. ад нуды.

3. Занепадаць, марна прападаць.

Марнее зямля.

|| зак. змарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́рны, -ая, -ае.

1. Дарэмны, бескарысны.

Марныя намаганні.

2. Змарнелы, чэзлы, худасочны.

М. конік той ледзь цягне.

|| наз. ма́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́жанае, -ага, н.

Замарожаная салодкая ежа са смятанкі, пладова-ягаднага соку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́жаніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прыстасаванне для прыгатавання марожанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́жаншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадавец марожанага.

|| ж. маро́жаншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́жаны, -ая, -ае.

1. Які замарозілі.

Марожаная рыба.

2. Папсаваны марозам, мёрзлы.

Марожаная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́з, -у, мн. маразы́, маразо́ў, м.

1. Моцны холад, сцюжа.

М. бярэцца на нач.

Дваццаць градусаў марозу.

2. Вельмі халоднае надвор’е.

Трашчаць маразы.

|| памянш. маро́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. маро́зны, -ая, -ае.