по́длетак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (спец.).

Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лба, -ы, ж.

Асобны від пшаніцы з ломкім коласам.

|| прым. по́лбенны, -ая, -ае.

Полбенная каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праму́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.

Правесці ў мучэннях які-н. час.

Ноч прамучыўся з зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

простанаро́ддзе, -я, н., зб. (уст.).

Простыя людзі, якія належаць да непрывілеяваных класаў.

Выхадзец з простанароддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыда́ча, -ы, ж.

Тое, што прыдадзена, прыбаўка.

Даць што-н. у прыдачу.

Абмен з прыдачай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

многаступе́ньчаты, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

Многаступеньчатая ракета.

|| наз. многаступе́ньчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мучны́, -а́я, -о́е.

1. гл. мука́.

2. Прыгатаваны з мукі.

Мучныя аладкі.

Любіць мучное (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўмы́сны, -ая, -ае.

Які робіцца з намерам, свядома.

Н. падман.

Ён зрабіў гэта наўмысна (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафтасхо́вішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Збудаванне з рэзервуарамі для захоўвання нафты, нафтапрадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памаёмасны, -ая, -ае (афіц.).

Які бярэцца з маёмасці.

П. падатак (на рухомую і нерухомую маёмасць).