сі́таваты, ‑ая, ‑ае.

1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).

2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.

3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ствары́цца, створыцца; зак.

1. Утварыцца, узнікнуць. Ну, вядома, і пра чароты, з якіх праз многія стагоддзі стварыўся торф — залёг урадлівымі пластамі на шырокай і, як-ніяк, яшчэ таямнічай палескай нізіне. Пестрак.

2. Арганізавацца, пачаць дзейнічаць (пра якую‑н. грамадскую арганізацыю, установу і пад.). Кожную раніцу маці з цёткай ішлі на поле (толькі што стварыўся калгас, работы хоць адбаўляй). Парахневіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнёслы, ‑ая, ‑ае.

1. Прыўзняты, урачысты. Узнёслы настрой. Узнёслая прамова. □ [Кудрынскі] меў талент прамоўцы, і нашы адказы больш падабаліся яму, калі былі трохі ўзнёслыя. Лужанін. — Таварышы! Дарагія землякі! — Голас Марыі пявучы, узнёслы. Гроднеў.

2. Поўны вялікага значэння, глыбокага зместу, высакародных пачуццяў. Узнёслыя ідэалы. Узнёслыя мары. □ Кранулі не раз мяне тэмы ўзнёслыя Пра нашыя справы, пра нашых людзей. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́рны

1. (бескарысны) vergéblich, únnütz;

ма́рная пра́ца vergébliches Bemühen;

гэ́та ма́рная пра́ца da ist Hópfen und Malz verlóren (разм.);

2. (змарнелы) (пра чалавека і г. д.) siech, kränklich, ábgezehrt; (пра расліны) verkümmert; spärlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тачы́ць

1. (на такарным станку) dréhen vt (метал); dréchseln (дрэва);

2. (прагрызаць, пашкоджваць што-н.) nágen vt (пра грызуноў); zerfréssen* vt (пра чарвяка і г. д.);

◊

по́мста яго́ то́чыць die Ráche verzéhrt ihn [zehrt an ihm, frisst an ihm]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

узмацні́цца, узмацня́цца sich verstärken; sich stéigern; (an Kraft, an Stärke, an Gewált) zúnehmen* vi, héftiger wérden; sich verschärfen, sich zúspitzen (абвастрыцца); ánwachsen* vi (s) (пра вецер, буру); um sich gréifen* (пра эпідэмію, пажар)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ця́жкасць ж.

1. (пра вагу) Last f -, -en;

2. мн.:

ця́жкасці Schwíerigkeit f -, -en;

ця́жкасці ро́сту Wáchstumsschwierigkeiten pl;

пераадо́лець ця́жкасці die Schwíerigkeiten überwínden*;

2. (пра непрыемнае адчуванне, настрой) Lästigkeit f -, Péinlichkeit f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разарва́цца

1. (zer)réißen* vi (s); (áuf)spríngen* vi (s); (áuf)plátzen vi (s) (пра шво);

2. (пра снарад і г. д.) explodíeren vi (s);

◊

хоць разарві́ся man kann sich doch nicht zerréißen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падвярну́цца

1. (пра што-н. у вопратцы і пад.) sich úmschlagen*;

2. (пра нагу) éinknicken vi (s), sich verrénken;

3. разм. (здарыцца) sich bíeten*;

падвярну́ўся зру́чны вы́падак es bot sich éine günstige Gelégenheit

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дажджы́ць, ‑джыць; безас. незак.

Разм. Ісці, імжыць (пра дождж). [Дождж] быў такі мяккі і ціхі, што Ніна не адразу пачула, як стала дажджыць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)