ПЕТРАШКЕ́ВІЧ Алесь (Аляксандр Лявонавіч; н. 1.5.1930, в. Пярэвалачня Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік, драматург.Канд.гіст.н. (1967). Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1955). Працаваў уЦК ЛКСМБ, ЦККПБ. У 1967—75, 1979—91 адказны сакратар, нам.гал. рэдактара ў выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1975—76 рэктар Мінскага ін-та культуры. У 1991—98 кіраўнік арганізац.-метадычнага цэнтра па выданні гіст.-дакумент. хронік «Памяць». Друкуецца з 1954. Першая камедыя — «Адкуль грэх?» (паст.Бел. т-рам імя Я.Купалы, 1969). Камедыі «Укралі кодэкс» (паст. Гомельскім абл. т-рам, 1976), «Злыдзень» (паст. 1973), «Ка-тастро-фа» («Куды ноч, туды сон», паст. 1987, абедзве Магілёўскім абл. т-рам драмы і камедыі), драмы «Трывога» (паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1974), «Соль» (паст.Дзярж.рус.драм. т-рам, 1981), «У спадчыну — жыццё» (паст.Бел.рэсп. т-рам юнага гледача, 1985), «Дагарэла свечачка...» (паст. 1997), гіст. п’есы «Напісанае застаецца» (паст. 1979, абедзве т-рам імя Я.Купалы), «Русь Кіеўская» (паст. Гомельскім абл. т-рам, 1983), «Прарок для Айчыны» (тэлеспектакль, 1995) і інш. адлюстроўваюць розныя перыяды з жыцця краіны, надзённыя маральныя праблемы. Значнае месца ў творчасці займае распрацоўка гіст. тэматыкі. П’есам уласцівы канцэптуальнасць, сцэнічнасць, дынамізм, вострая інтрыга, публіцыстычная страснасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі вобразаў. Аўтар п’ес «Мост упоперак ракі» (1986), «Дзівак чалавек» (1996), «Інтэлігент» (1999), «Прагноз на паслязаўтра», «Воля на крыжы», «Меч Рагвалода» (усе 2000), апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, памфлетаў, сцэнарыяў маст. фільмаў «Уваскрэсная ноч» (1977), «Нас выбраў час» (з У.Халіпам, 5 серый, 1976—78), дакумент. фільмаў «Францыск, сын Скарынін» (1990), «Гетман найвышэйшы» (1992), радыёспектакляў «Злавеснае рэха» (1984), «Надзвычай цяжкая пасада» (1986), лібрэта оперы «Новая зямля» паводле аднайм. паэмы Я.Коласа (муз. Ю.Семянякі, паст.Дзярж. т-рам оперы і балета Беларусі, 1982) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
П’есы. Мн., 1976;
Соль: П’есы. Мн., 1988;
Воля на крыжы: Гіст. п’есы. Мн., 2000;
Рус.пер. — Избранное. М., 1986.
Літ.:
Сабалеўскі А. Сучаснасць і гісторыя. Мн., 1985;
Смольскі Р. Тэатр у прасторы часу. Мн., 1998;
Баравік Р. Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛОДААГАРО́ДНІННАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая перапрацоўвае агародніну, садавіну, ягады. Вырабляе плодаагароднінныя кансервы (у т. л. для дзіцячага і дыетычнага харчавання), сушаную гародніну і садавіну, замарожаныя прадукты, сокі, пладова-ягадныя экстракты, мочаную і засоленую гародніну, пладова-ягаднае віно; перапрацоўвае дзікарослую сыравіну (чарніцы, журавіны, грыбы). На Беларусі П.п. сфарміравалася ў сав.час.У 1940 дзейнічалі асобныя цэхі, выраблена 3 млн. ўмоўных слоікаў плодаагароднінных кансерваў і 700 т сушанай гародніны і бульбы. У 2000 працуюць 262 прадпрыемствы і вытворчасці, большасць з якіх аб’ядноўваюцца ў канцэрны «Белгасхарчпрам» і «Белкаапсаюз». Найб. з прадпрыемстваў: Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, Клецкі кансервавы завод, Кобрынскі кансервавы завод, Мінскі харчовы камбінат, Пінскі кансервавы завод, Слуцкі кансервавы завод, а таксама кансервавыя з-ды ў Глыбокім, Хойніках, Ляхавічах, Гродне, Гарыні (Столінскі р-н), Красным (Маладзечанскі р-н), гароднінасушыльны з-ду Солах (Смаргонскі р-н) і інш., вырабляюць прадукцыю больш за 300 найменняў. У многіх саўгасах і калгасах працуюць з-ды ці цэхі (больш за 40) невял. магутнасці. Выкарыстоўваецца сыравіна мясц. і прывазная (памідоры, вострыя прыправы), вытворчасць мае сезонны характар. На долю П.п. прыпадае 3,8% агульнай прадукцыі харч. прам-сці, ч. прадукцыі экспартуецца (асабліва з дзікарослай сыравіны). Перспектыўная для Беларусі галіна, але развіта недастаткова з-за нізкай тэхн. аснашчанасці прадпрыемстваў, адсутнасці сфарміраваных сыравінных зон, недахопу сховішчаў (страты сыравіны дасягаюць 30—40%).
Найб. развіта П.п. у ЗША, Канадзе, краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы (асабліва ў Італіі), сярод краін Усх. Еўропы — у Польшчы (буйнейшы ў свеце пастаўшчык канцэнтраванага яблычнага соку, замарожанай клубніцы).
Т.Л.Казакова.
Вытворчасць плодаагародніннай прадукцыі на Беларусі
Віды прадукцыі
1985
1990
1995
1999
I. Кансервы плодаагароднінныя, млн. умоўных слоікаў, з іх
432,6
482,5
163,0
272,7
1. Агароднінныя
164,8
143,9
67,6
86,1
2. Памідорныя
36,6
37,4
23,0
36,5
3. Пладовыя, у т. л.
231,2
301,2
72,4
101,9
а. Павідла, варэнне, джэмы
34,7
44,4
7,4
22,2
б. Сокі
98,7
180,2
43,0
63,5
II. Сушаная садавіна, т
117
7
19
112
III. Пладова-ягаднае віно, млн. дэкалітраў
9,9
0,1
5,1
22,2
Да арт.Плодаагароднінная прамысловасць. Харчовы камбінат Белкаапсаюза: 1 — цэх канцэнтраваных сокаў; 2 — прадукцыя камбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОП-МУ́ЗЫКА (англ. pop music ад popular music папулярная агульнадаступная музыка),
паняцце, якое ахоплівае розныя стылі і жанры масавай муз. культуры 20 ст.; сучасная музыка, якая не адносіцца да катэгорый джаза, класічнай музыкі. Часам яе атаясамліваюць з лёгкай музыкай, эстраднай музыкай. Тэрмін «П.-м.» з’явіўся ў 1950-я г., першапачаткова ўжываўся для абазначэння рок-музыкі. Зараз да П.-м. адносяць усе з’явы камерцыйнай муз.-забаўляльнай «індустрыі», у т. л.шлягер (пашыраны з 1910-х г.). Уключае музыку стыляў рознага паходжання: «кантры» і «вестэрн», дыска, шансон, мяшаныя стылі (джаз-рок і інш.), элементы мюзік-хола, камерцыйны джаз, аўтарскую песню, а таксама рок-музыку (лічыцца і самастойным муз. кірункам) і інш. Тэматыка П.-м. шматпланавая: ад перадачы ідэалізаваных пачуццяў, адчування эмацыянальна-псіхал. камфорту (шлягер) да пратэстных тэндэнцый, сац. крытыкі (рок-музыка).
Складанасць вызначэння П.-м. як з’явы культуры звязана з яе сац. роляй, якая перавышае эстэт. каштоўнасць. Яе асн. прынцып — стварэнне стылявых стэрэатыпаў (у т. л. з элементамі фальклору, класічнай музыкі, джаза), якія аблягчаюць успрыняцце і забяспечваюць камерцыйны поспех. П.-м. звязана з разгалінаванай сістэмай музычна-забаўляльных паслуг, з шоу-бізнесам. Распаўсюджваецца таксама праз грамзапіс, аудыёкасеты і дыскі. Некат. кампазіцыі існуюць толькі ў выглядзе гуказапісаў.
Убел. П.-м. доўгі час панаваў жанр эстраднай песні, шлягера. Сярод кампазітараў у гэтай галіне працавалі і працуюць: У.Буднік, А.Елісеенкаў, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, В.Іваноў, І.Лучанок, У.Мулявін, У.Прохараў, В.Раінчык, Ю.Семяняка, Э.Ханок і інш., сярод выканаўцаў В.Вуячыч, Т.Раеўская, Н.Багуслаўская, Э.Міцуль, А.Падгайскі, В.Кучынскі, Я.Еўдакімаў, Я.Паплаўская і А.Ціхановіч, І.Афанасьева, М.Скорыкаў, І.Дарафеева, В.Дайнэка, Л.Ялінская, І.Абалян і інш. Папулярызацыі П.-м. садзейнічае Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга. Праводзяцца міжнар.муз. фестывалі «Славянскі кірмаш», «Залаты шлягер». У галіне сучаснай аўтарскай песні вылучаюцца А.Шадзько, а таксама Э.Акулін, З.Бартосік, Б. і Г. Вайханскія, Данчык, А.Казанцава, А.Камоцкі, А.Мельнікаў, В.Цярэшчанка, В.Шалкевіч і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Анатоль Вікенцьевіч (н. 27.5.1932, в. Андрыеўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. тэатразнавец, крытык, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1974), праф. (1975). Ганаровы д-р навук Ташкенцкага ін-та мастацтваў імя М.Уйгура (1998). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (у 1990—93 заг. аддзела міжнар.культ. працэсаў). З 1961 выкладае ў Бел.АМ (у 1972—90 заг. кафедры, у 1984—89 рэктар), з 1993 уБел. ун-це культуры (у 1993—2000 заг. кафедры), адначасова ў 1992—98 гал. рэдактар час. «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»), Даследуе пытанні гісторыі тэорыі і сучаснай практыкі бел. тэатра, драматургіі, узаемасувязей бел.тэатр. мастацтва з культурамі інш. народаў, творчасць дзеячаў сцэны. Укладальнік, рэдактар тэкстаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў да кн. «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (т. 1—2, 1975; 2-е выд.т. 1—3, 1997—2000), аўтар раздзелаў да кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983); складальнік, рэдактар і аўтар артыкулаў да кн. «Культура беларускага замежжа» (кн. 1—3, 1993—98), рэдактар і аўтар уступных артыкулаў укн. «Беларуская драматургія» (кн. 1—4, 1994—97), аўтар раздзела «Беларускі тэатр» укн. «Савецкае акцёрскае мастацтва, 50—70-я гг.» (1982), аповесці «Жылі-былі хлопцы...» (1961), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗБРО́ЕНЫЯ СІ́ЛЫ ААН, сілы ААН па падтрыманні міру, міратворчыя сілы,
міжнародныя вайсковыя фарміраванні, якія ствараюцца ААНу адпаведнасці з яе Статутам (гл.Статут ААН). Складаюцца з кантынгентаў армій краін-членаў арганізацыі. Прызначаны для прадухілення ці ліквідацыі пагрозы міру ў рамках калектыўнай бяспекі. Выкарыстанне У.с. ААН ажыццяўляецца паводле рашэння Савета Бяспекі ААН шляхам сумесных дзеянняў (ваен. дэманстрацыя, блакада, назіранне і інш.), калі меры эканам. і паліт. характару аказваюцца недастатковымі. У.с. ААН вылучаюцца па патрабаванні Савета Бяспекі паводле спец. пагадненняў з урадамі краін-членаў ААН. Міратворцы носяць ваен. форму сваіх дзяржаў, прыналежнасць да сіл ААН вызначаецца па блакітнай касцы або берэце і значку. Кадравыя ваенныя і цывільныя паліцэйскія служаць пад аператыўным кантролем ААН, але застаюцца служачымі нац.узбр. сіл. Аперацыямі па падтрыманні міру кіруе Ген. сакратар ААН звычайна цераз свайго спец. прадстаўніка. Для спец. падрыхтоўкі вайск. персаналу ААНу розных краінах існуюць міжнар. трэніровачныя цэнтры (Польшча, Фінляндыя, Швецыя і інш.).
З моманту разгортвання ў 1948 першай міратворчай місіі ААН 123 краіны добраахвотна вылучылі ў распараджэнне арганізацыі больш за 750 тыс.чал. ваеннаслужачых і цывільнага паліцэйскага персаналу. У якасці міжнар. назіральнікаў вайскоўцы ААН дзейнічалі ў Палесціне (1948; прадстаўлялі 20 краін, у т. л.СССР), на Кіпры (1964) і інш. У.с. ААН удзельнічалі ў Карэйскай вайне 1950—53, у аперацыях у Конга (1960—63), Югаславіі (1992), у раз’яднанні егіпецкіх і ізраільскіх войск на Сінайскім п-ве пасля кастр. вайны 197.3 (гл.Ізраільска-арабскія войны) і інш.УчасКувейцкага крызісу 1990—91 паводле рэзалюцыі ААН былі створаны Шматнац. сілы для вызвалення Кувейта і інш. Нобелеўская прэмія міру (1988).
Літ.:
Кривчикова Э.С. Вооруженные силы ООН. М., 1965;
ООН как инструмент по поддержанию и укреплению мира. М., 1980;
Михеев Ю.Я. Применение принудительных мер по Уставу ООН. М., 1967;
Организация Объединенных Наций: Основные факты: Справ. М., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕХТАВА́ННЕ (ад ням. fechten фехтаваць, змагацца),
від спорту, які аб’ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаннем халоднай спарт. зброі (рапіра, шабля, шпага). Мэта паядынку — нанясенне саперніку найб. колькасці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спец. дарожцы 14 × 1,5—2 м. Праграмы афіц. спаборніцтваў уключаюць асабістыя і камандныя турніры мужчын і жанчын.
Як від адзінаборстваў узнікла ў Стараж. Егіпце (каля 3000 да н.э.). Утылітарнае Ф. вядома ў Стараж. Грэцыі і Рыме. З пач. 15 ст.найб. пашырылася ў Іспаніі, з 16 ст. ў Італіі і з 17 ст. ў Францыі. Унац. відах Ф., напр., нанайскім, у якасці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш.Спарт. Ф. сфарміравалася да канца 17 ст.У 2-й пал. 19 ст. вызначаны асн. правілы і праграмы афіц. спаборніцтваў, стандарты спарт. зброі і ахоўнага рыштунку. У праграме Алімп. гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Еўропы адбываюцца з 1906, свету — з 1937. Ф. на шпагах уваходзіць у склад пяцібор’я. Міжнар. федэрацыя Ф. засн. ў 1913 (Парыж). Найб. пашырана Ф. ў Венгрыі, Германіі, Італіі, Расіі, Францыі.
На Беларусі гурткі Ф. з’явіліся ў канцы 1920-х г.У 1928 бел. фехтавальшчыкі ўдзельнічалі ў I Усесаюзнай спартакіядзе. Афіц. спаборніцтвы з 1938 (першынство Мінска). I чэмпіянат Беларусі адбыўся вясной 1941. Федэрацыя Ф. Беларусі створана ў 1960. Сярод бел. фехтавальшчыкаў — чэмпіёны Алімп. гульняў: Ш.Алёхін, А.Бялова, Б.Карэцкі, А.Раманькоў, Т.Самусенка, В.Сідзяк; прызёры Алімп. гульняў: У.Лапіцкі, А.Ніканчыкаў, А.Паўлоўскі, Ю.Смалякоў, А.Чарнушэвіч, І.Валетаў, А.Коцешаў; чэмпіёны свету і прызёры: Дз.Ніканчыкава, С.Прыходзька, С.Баранава, В.Захараў, У.Паўленка і інш. Мужчынская каманда шпажыстаў заняла 6-е месца на XXVII Алімп. гульнях (2000, г. Сідней, Аўстралія), 4-е — на чэмпіянаце свету (1998, г. Ла-Шо-дэ-Фон, Швейцарыя), каманда шаблістаў была сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы (2000, г. Фуншал, Партугалія); жаночая каманда шпажыстак — 5-й на чэмпіянаце свету (2001, г. Нім, Францыя). Бел. трэнеры — засл. трэнеры СССР і Беларусі: Э.У.Асіеўскі, Г.М.Бокун, Л.П.Бокун, Я.Ц.Андрэеў, А.А.Аўсянкін, С.А.Васільеў, А.М.Казлоўскі, М.Н.Няпраўскі, В.С.Хрэнаў; засл. трэнер Украіны А.Л.Фель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЎШЭ́СКУ (Ceaușescu) Нікалае (26.1.1918, с. Скарнічэшці, пав. Олт, Румынія — 25.12.1989),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Румыніі. Чл.Рум.камуніст. партыі (РКП) з 1933. З 1939 сакратар Бухарэсцкага гаркома рум. камсамола ў падполлі, у 1939—40 — чл.Цэнтр. камісіі па рабоце сярод моладзі пры ЦК РКП і сакратар ЦК камсамола. У 1940 арыштаваны ваен.-фаш. рэжымам і да 1944 знаходзіўся ў турмах і канцлагеры. З 1944 на кіруючых камсамольскіх, парт. і дзярж. пасадах, канд.у члены (з 1945), чл. (з 1948) ЦК РКП, чл. Палітбюро ЦК РКП (з 1955); карыстаўся падтрымкай і апекай ген. сакратара ЦК РКП Г.Геаргіў-Дэжа, ад якога пераняў многія метады кіраўніцтва і апаратнай барацьбы. З 1954 сакратар, з сак. 1965 1-ы сакратар, з ліп. 1965 ген. сакратар ЦК РКП, са жн. 1969 ген. сакратар РКП, Са жн. 1967 Старшыня Дзярж. савета, з 1968 старшыня Фронту дэмакратыі і сацыяліст. адзінства, з 1969 старшыня Савета абароны і вярх. галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі, з 1973 старшыня Вышэйшага савета эканам. і сац. развіцця, з сак. 1974 прэзідэнт Румыніі. Працягваў «асобы курс» Геаргіў-Дэжа [фарсіраваная індустрыялізацыя, незалежная ад СССР знешнепаліт. лінія (добрыя адносіны з Кітаем, няўдзел ва ўводзе войск Арг-цыі Варшаўскага дагавора ў ЧССР у 1968, захаванне дыпламат. адносін з Ізраілем пасля 1967 і Чылі пасля 1973 і інш.), інтэнсіўныя эканам. сувязі з капіталіст. краінамі]. З дапамогай апаратных інтрыг і рэпрэсій да пач. 1970-х г. засяродзіў у сваіх руках усю паўнату улады, прыцягваў да кіравання сваіх родных і сваякоў, паступова складваўся культ яго асобы. Нягледзячы на поспехі ў пачатковы перыяд дзейнасці Ч. на пасадзе кіраўніка партыі і дзяржавы, да пач. 1980-х г. пачалі нарастаць негатыўныя тэндэнцыі ў забеспячэнні грамадзян харч. і прамысл. таварамі. Упач. 1989 поўнасцю ліквідаваў знешнюю запазычанасць Румыніі за кошт рэзкага зніжэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва, што выклікала масавую незадаволенасць у краіне. Учас снежаньскіх падзей 1989 арыштаваны і разам з жонкай Аленай расстраляны па прыгаворы ваен. трыбунала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ад, адапредлог срод.
1.в разн. знач. от, ото; (при указании причины, основания или при обозначении пространственных и временных пределов — ещё) с, со;
адысці́ ад го́рада — отойти́ от го́рода;
вы́зваліцца ад прыгнёту — освободи́ться от гнёта;
ад сасны́ адлама́лася галі́нка — от сосны́ отломи́лась ве́тка;
адмо́віцца ад выкана́ння зага́ду — отказа́ться от выполне́ния прика́за;
схава́цца ад дажджу́ — спря́таться от дождя́;
ве́сткі ад бацько́ў — ве́сти от роди́телей;
піса́ць ад рукі́ — писа́ть от руки́;
ад імя́ дэлега́цыі — от и́мени делега́ции;
ключы́ ад до́ма — ключи́ от до́ма;
шрам ад ране́ння — шрам от ране́ния;
адле́гласць ад го́рада да вёскі — расстоя́ние от го́рода до дере́вни;
ачы́сціць жы́та ад мякі́ны — очи́стить рожь от мяки́ны;
ляка́рства ад ка́шлю — лека́рство от ка́шля;
рашэ́нне ад во́сьмага красавіка́ — реше́ние от восьмо́го апре́ля;
ад усяго́ сэ́рца — от всего́ се́рдца;
дрыжа́ць ад стра́ху — дрожа́ть от стра́ха (со стра́ху);
ад вясны́ да во́сені — от (с) весны́ до о́сени;
2.разг. во́зле; у;
адны́ жнуць ад ле́су, другі́я ад ракі́ — одни́ жнут во́зле (у) ле́са, други́е во́зле (у) реки́;
3.обл. (при сравнит. и превосх. ст.) чаще всего переводится конструкциями без предлогов или сравнительными оборотами с союзом чем, а также предлогами из, изо;
вышэ́й ад гор — вы́ше гор;
мацне́й ад гро́му — сильне́е гро́ма; сильне́е, чем гром;
ле́пшы ад усі́х — лу́чше всех, са́мый лу́чший, лу́чший из всех;
◊ ад сі́лы — от си́лы;
час ад ча́су — времена́ми, вре́мя от вре́мени
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ ПРАЛЕТА́РСКІХ ПІСЬМЕ́ННІКАЎ (БелАПП). Існавала з ліст. 1928 да мая 1932. Створана ў выніку рэарганізацыі літ. аб’яднання «Маладняк», усебеларускі з’езд якога (25—28.11.1928) абвясціў сябе 1-м з’ездам БелАПП. Статут прыняты 10.3.1929. Орган кіравання — праўленне і яго сакратарыят. Друкаваны орган — час. «Маладняк» (з № 12, 1928). Члены: А.Александровіч, З.Астапенка, А.Астрэйка, С.Баранавых, П.Броўка, П.Галавач, Ю.Гаўрук, А.Звонак, А.Куляшоў, М.Лынькоў, Б.Мікуліч, Р.Мурашка, А.Салагуб, Я.Скрыган, В.Таўлай, П.Трус, М.Чарот, С.Шушкевіч, Х.Шынклер і інш. Асацыяцыя мела рус., літоўскую, польск. і яўр. секцыі. Існавалі Бабруйская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская, Полацкая і інш. філіі, якія выдавалі свае зборнікі, альманахі, асобныя творы. 22.9.1930 філіі ліквідаваны, былі створаны літ. гурткі, студыі пры буйных прадпрыемствах і калгасах. Мінская філія пераўтворана ў Мінскую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (МінАПП), Віцебская — у Віцебскую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў. У дзейнасці БелАПП вылучаюцца два этапы: 1928—30 і 1930—32. Да 1930-х г. асацыяцыя праводзіла значную работу па стварэнні пралетарскай л-ры, садзейнічала аб’яднанню літ. сіл, наладжванню сувязяў з л-рамі народаў СССР. На дзейнасці БелАПП адмоўна адбівалася тое, што яе кіраўніцтва дапускала адміністраванне ў дачыненні да членаў арг-цыі. Белапаўская крытыка механічна пераносіла метадалогію філасофіі на маст. творчасць, прапагандуючы своеасаблівы дыялектыка-матэрыялістычны метад л-ры. З пач. 30-х г. асацыяцыя стала правадніком ідэй РАПП з яе памылковымі тэорыямі і метадамі кіравання, дапускала праявы групаўшчыны, пагардлівых адносін да інш. арг-цый, прэтэндавала на кіруючую ролю ў бел. л-ры. Значную шкоду прычыніла вульгарна-сацыялаг. крытыка (Л.Бэндэ, А.Кучар, М.Аляхновіч і інш.). Спыніла дзейнасць у адпаведнасці з пастановай ЦККП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР» (27.5.1932).
Літ.:
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30-я гады. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЕ ВЯЛІКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе, якая ў канцы 15 ст. стала ядром Рускай цэнтралізаванай дзяржавы. Цэнтр — г.Масква. Утварылася каля сярэдзіны 14 ст. ў выніку росту Маскоўскага княства, якое ў 2-й пал. 13 ст. вылучылася як удзел Уладзіміра-Суздальскага княства. Учас княжання Данілы Аляксандравіча [1276—1303] Маскоўскае княства стала незалежным, да яго былі далучаны Каломна (1301), Пераяслаўль-Залескі (1302) і Мажайск (1303). Асновы паліт. і эканам. магутнасці Масквы заклаў кн.Іван I Данілавіч Каліта [1325—40], які дамогся ад хана Залатой Арды права збору тат. даніны з зямель паўн.-ўсх. Русі. Па яго ініцыятыве цэнтр агульнарус. правасл. мітраполіі ў 1326 перанесены ў Маскву. Паслядоўная палітыка Івана Каліты і яго пераемнікаў па пашырэнні тэр. М.в.к. шляхам скупкі і захопу зямель, дынастычных шлюбаў і г.д. абумовіла ператварэнне Масквы ў гал.паліт., эканам. і рэліг. цэнтр паўн.-ўсх. Русі. Вял.кн.Дзмітрый Іванавіч Данскі [1359—89] замацаваў за Масквой вял. Уладзімірскае княжанне, за якое яна з пач. 14 ст. вяла барацьбу з Цвярскім, а ў 1350—60-я г. і з Суздальска-Ніжагародскім княствамі. Яго перамога над войскам Залатой Арды ў Кулікоўскай бітве 1380 спрыяла замацаванню вядучай ролі М.в.к. паўн.-ўсх. Русі. З 14 ст. М.в.к. вяло барацьбу за ўплыў на сумежныя рус. землі з ВКЛ, якое да сярэдзіны 15 ст. мела перавагу. Пры вял.кн.Васілю II Васілевічу Цёмным [1425—62] у выніку працяглай феад. вайны была падаўлена апазіцыя ўдзельных князёў. Вял.кн. Іван III [1462—1505], які скінуў манг.-тат. няволю (1480), далучыў да М.в.к. Наўгародскую феадальную рэспубліку (1478), уасн. завяршыў аб’яднанне вакол Масквы інш.рус. зямель і адваяваў значныя тэрыторыі ў ВКЛ, першы пачаў называць сябе вял. князем і «государём всяе Руси».
Літ.:
Черепнин Л.В. Образование Русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960;
Алексеев Ю.Г. Под знаменем Москвы: Борьба за единство Руси, М., 1992.