vor die ~e géhen*разм. прапа́сці, загі́нуць, збанкрутава́ць;
◊
da liegt der ~ begrábenразм.вось дзе саба́ка закапа́ны;
mit állen ~en gehétzt sein≅ прайсці́ аго́нь і ваду́;
j-n auf den ~ bríngen*разм. разары́ць [даве́сці да гале́чы] каго́-н.;
getróffener ~ bellt≅ на зло́дзеі ша́пка гары́ць; хто парася́ ўкра́ў, таму́і ў вуша́х пішчы́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
по́ўнасцю, прысл.
1. У поўным складзе, у поўным аб’ёме. Перад жывёлаводамі стаіць задача так правесці зімоўку жывёлы, каб поўнасцю захаваць наяўнае пагалоўе, ні ў якім разе не дапусціць зніжэння прадуктыўнасці жывёлы.«Звязда».
2. Ва ўсіх адносінах, зусім, цалкам. Вось яна [машына] і вялізная, і хітрая,.. а ўсё ж такі яна поўнасцю падначалена .. [Міхасю].Брыль.Гэтыя думкі і гэтае адчуванне апошнімі звеннямі ўзварухнуліся ў Сцёпкавым сэрцы і заступілі поўнасцю месца другім думкам і другому пачуццю.Колас.
•••
Цалкам і поўнасцюгл. цалкам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ЛАў тэхніцы,
прыстасаванне ў выглядзе дыска ці вобада са спіцамі, насаджанага на вось; адзін з асн. элементаў наземных трансп. сродкаў (аўтамабіляў, вагонаў, матацыклаў, веласіпедаў іінш.), многіх тэхн. механізмаў і машын. Паводле роду дзеяння ў машынах і прыладах К. падзяляюцца на перадатачныя, прызначаныя для перадачы намаганняў (зубчастыя колы), антыфрыкцыйныя — памяншаюць трэнне паміж целамі, што рухаюцца (блокі, накіравальныя ролікі), транспартныя — ператвараюць вярчальны рух, што ствараецца рухавіком, у паступальны рух машыны. К. сучаснага аўтамабіля маюць складаную будову; К. чыг. вагонаў — стальныя, звычайна суцэльныя, нерухома замацаваныя на восі, разам з якою рухаюцца ў буксах. Набываюць пашырэнне (пераважна ў вагонах метрапалітэна) пругкія метал. К.
К. разам з вінтомірычагом — адна з найвялікшых вынаходак чалавецтва. Для трансп. мэт выкарыстоўваецца з 4-га тыс. да н.э. (Месапатамія). Папярэднік К. — каток, які падкладваўся пад груз пры яго перамяшчэнні. Каб палепшыць качэнне, сярэднюю ч. катка рабілі больш тонкаю, чым крайнія часткі. Такі каток быў заменены воссю з насаджанымі на яе К. Каб аблегчыць К., яго пачалі рабіць састаўным — з калодкі, што насаджваецца на вал, вобада і злучальных спіц. Павелічэнне трываласці вобада дасягалася метал. шынаю, якая пазней заменена гумавай і больш дасканалай пнеўматычнай. З старажытнасці К. — найважнейшы элемент большасці рабочых машын (калёсы, ганчарны круг, жорны, млыны, калаўрот). Вял. ролю яно адыграла як вадзяны (гл.Вадзяное кола) і паветраны рухавік (гл.Ветрарухавік). Спец. канструкцыі К. выкарыстоўваюцца ў сучасных турбінах (гідраўлічных, газавых, паравых) як асн. рабочая частка. К. стала асн. тыпам рухача ў трансп., с.-г. (колавых трактарах, камбайнах, прычэпах іінш.) іваен. машынах (колавых цягачах, бронетранспарцёрах і да т.п.). Прынцып перамяшчэння з дапамогай К. выбраны для першых трансп. машын, прызначаных для выкарыстання на інш. планетах (напр., у «Месяцаходзе»).
Літ.:
Добронравов Н.И. Беседа о колесе. М.; Л., 1951.
У.М.Сацута.
Будова аўтамабільнага кола: 1 — унутраны слой шыны; 2 — дрот, які прыціскае борт шыны да калодкі; 3 — корпус шыны; 4 — узмацняльныя пракладкі; 5 — пратэктар; 6 — калодка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЬМА́ШНАЕ РАМЯСТВО́,
выраб транспартных гужавых сродкаў. Аб’ядноўвае шэраг функцыянальна блізкіх промыслаў: выраб колаў, калёс, мажар, брычак, саней, вазкоў іінш. Выраб колавых (летніх трансп. сродкаў) больш складаны за выраб палазных (зімовых).
На Беларусі карпусы рабочых вазоў для сваіх патрэб рабілі многія сяляне, а колы для іх часцей куплялі ў майстроў-стальмахоў. Выраб колаў, які патрабаваў высокага майстэрства, спец. прыстасаванняў і інструментаў, часта вылучаўся самаст. промысел, цесна звязаны з рынкам. Вытв-сць колаў была дыферэнцыраванай (гнуццё абадоў, выраб калодак, акоўка колаў). Абады для колаў выраблялі з гнуткіх парод драўніны — дубу, вязу, клёну. Загатоўкі для абадоў папярэдне распарвалі ў парні ці лазні і нулі на гбале (бабе). Тым жа спосабам нулі дугі і санныя палазы на гбалах адпаведнай формы. Сагнутыя абады звязвалі па канцах і сушылі каля 2 тыдняў.
Калодкі для колаў выраблялі з бярозы-чачоткі, радзей — з дубу ці вольхі. У іх выразалі лапаценем адтуліны пад вось, і вонкавую паверхню апрацоўвалі на такарным станку. Па акружнасці ў сярэдзіне калодкі выдзёўбвалі 4-вугольныя гнёзды для спіц. Спіцы выраблялі з дубу ці ясеню, сушылі і забівалі ў гнёзды сырых калодак. Насаджвалі спіцы звычайна не перпендыкулярна да калодкі, а з некат. нахілам, каб прадухіліць калыванне колаў у час руху. Пасля замацавання спіц на колесні насаджвалі абады. Пярэднія колы рабілі крыху меншымі за заднія. На Беларусі найб. пашыраныя былі абодныя колы. Яны вядомы з часоў Стараж. Русі (раней сустракаліся ў скіфскіх і сармацкіх павозках). Былі і колы неабодныя: архаічныя суцэльнакругавыя (без спіц) і т.зв. звенчаковыя з дубу ці бярозы дугападобныя часткі. Да пач. 20 ст. сялянскія вазы рабілі амаль цалкам з дрэва. Для павелічэння тэрміну службы ў адтуліну кола з двух бакоў забівалі выкаваныя ў кузні жалезныя ўтулкі (буксы), а паверх калодкі надзявалі абручыкі (рэхвы). Выкарыстанне жалезных шын рабіла неабавязковым ужыванне цэласных абадоў. З канца 20 ст. ў рабочых вазах часцей выкарыстоўваюць гумавыя колы. Выцясненне гужавых трансп. сродкаў аўтамабілем прывяло да скарачэння С.р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
catch1[kætʃ]n.
1. злаўле́нне; лаўле́нне; злоў
2. уло́ў (рыбы)
3. па́стка; падма́н; падэ́сць, хі́трасць;
that’s the catch у тым восьі ўся хі́трасць;
there must be a catch somewhere тут што́сьці не так; тут ёсць не́йкая падэ́сць
4. вы́гадная здабы́ча;
no catch/not much of a catch незайздро́сны набы́так; грош цана́
5. за́саўка; зава́ла; кля́мка; шпінгале́т
6. : with a catch in her voice перары́вістым го́ласам
7.sport кэч
♦
(а) catch 22 «па́стка-22» (парадаксальная сітуацыя, з якой няма выйсця); «зачарава́нае ко́ла»
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
скараці́цца, ‑роціцца; зак.
1. Стаць кароткім або больш кароткім. Пасля рэдагавання артыкул скараціўся. □ Але вось ланцужок самазвалаў прыкметна скараціўся, вось ужо загружана апошняя машына.Дадзіёмаў.// Стаць менш працяглым у часе. Рабочы цыкл экскаватара скараціўся на 15 секунд.Лукша.
2. Зменшыцца колькасна або па велічыні, у аб’ёме. Колькасць [белых мядзведзяў] за апошнія гады рэзка скарацілася.Матрунёнак.Па даных Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, у часе «рэйкавай вайны» перавозкі праціўніка скараціліся на 40 працэнтаў.Дзенісевіч.// Звузіцца, зменшыцца (пра вытворчасці выраб чаго‑н. і пад.). Вытворчасць асобных тавараў скарацілася.
3. Сціснуўшыся, зменшыцца па даўжыні, у аб’ёме (пра тканкі, органы, клеткі). Мышцы скараціліся.
4. У матэматыцы — выразіцца ў меншых ліках пасля дзялення на які‑н. лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sure1[ʃʊə, ʃɔ:]adj.
1. упэ́ўнены, перакана́ны;
be/feel sure быць упэ́ўненым;
Are you sure about it? Ты ў гэтым упэўнены?
2. цвёрды, перакана́ны;
a sure hand цвёрдая рука́;
a sure faith цвёрдая ве́ра
3. бясспрэ́чны, несумне́нны, непазбе́жны;
a sure disaster непазбе́жная катастро́фа
4. ве́рны, надзе́йны;
a su re remedy надзе́йны сро́дак;
a sure friend ве́рны ся́бар
5. абавязко́вы;
He is sure to come. Ён абавязкова прыедзе;
Be sure to close the door! Не забудзь зачыніць дзверы!;
Well, I’m sure! Ну і ну! Вось табе і на!
♦
for sureinfml вядо́ма, кане́шне;
make sure of (that) перакана́цца;
to be sure вядо́ма;
To be sure, she is beautiful. Яна, вядома, прыгожая.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ай, выкл.
Часта вымаўляецца з паўтарэннем: ай-ай і ай-ай-ай.
3. Выказвае жаль, засмучэнне і пад. Дайшла да.. [Журавінкі] ўчора падвечар чутка, што начальнік палітаддзела можа ў калгас наведацца. І ай жа позна дайшла! Што цяпер можна зрабіць?Лобан.
4.узнач.выкл. ах. Ай, як хораша ў лесе!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Папароць, пакалоць. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка.Колас.
2.ібез дап. Тыкаць некаторы час; тыкнуць некалькі разоў. — Вось ты паглядзі, — Лапцін патыкаў рукой на талеркі: — Нам гэта за што далі?Савіцкі.
патыка́ць1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да паткнуць.
патыка́ць2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да паткаць (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераблы́тацца, ‑аецца; зак.
1. Пераплесціся паміж сабою.
2.перан. Бязладна перамяшацца. Сваяцкія ніці паміж імі даўно пераблыталіся, а то і зніклі зусім, але тым не менш кожны з Гараўцоў лічыў сябе выхадцам з адной сям’і.Хадкевіч.Як усё добра складвалася, меркавалася — івось на табе, з’явіўся нейкі палонны француз, нейкі Мішэль, і ўсё пераблыталася, ускладнілася...Сачанка.// Страціць выразнасць, паслядоўнасць, стаць бязладным, хаатычным (аб думках, успамінах і пад.). Пераблыталіся думкі. □ Усё перакруцілася, пераблыталася ў галаве.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)