савецкі вучоны ў галіне гідратэхнікі; адзін з заснавальнікаў школы сав. гідратэхнікаў. Акад.АНСССР (1953), ген.-маёр інж.-тэхн. службы (1943), Герой Сац. Працы (1952). Скончыў Петраградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1917). З 1942 дырэктар ін-та «Гідрапраект» (з 1957 імя Ж.). Кіраваў вышукальнымі і н.-д. работамі, праектаваннем і буд-вам Беламорска-Балтыйскага канала, канала імя Масквы, Волга-Данскога комплексу, Волга-Балтыйскага воднага шляху, Угліцкай, Рыбінскай, Волжскай імя У.І.Леніна і інш.ГЭС на Волзе. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКРА́САЎ Мікалай Мікалаевіч (н. 30.6.1932, Масква),
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Муз.-пед.ін-тімя Гнесіных (1960). З 1957 гал. дырыжор аркестра Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1960 — Ансамбля нар. танца СССР. З 1973 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Аркестра рус.нар. інструментаў. З 1985 адначасова выкладае ў Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1991 праф.). Першы выканаўца пералажэнняў для аркестра рус.нар. інструментаў многіх твораў муз. класікі, сучасных рас. і замежных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХЛО́Ў Васіль Сідаравіч (26.1.1900, г. Даўгаўпілс, Латвія — 22.8.1956),
генерал-палкоўнік артылерыі (1944), правадз.чл. Акадэміі артыл.н. (1946), прафесар. Беларус. Скончыў ваен. акадэміі імя Дзяржынскага (1933) і імя Фрунзе (1938). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, баёў на Зах. фронце, падаўлення антыбальшавіцкіх яраслаўскага і кранштацкага паўстанняў. З 1935 на ваен. выкладчыцкай і н.-д. рабоце. У Вял.Айч. вайну арганізатар і кіраўнік канструктарскіх бюро. З 1945 нач. акадэміі імя Дзяржынскага, да 1952 у Сав. Арміі.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ІСТА́НУС,
у хецкай міфалогіі бог сонца. Імя І. запазычана ў эпоху Старажытнахецкага царства з міфалогіі хаці (Эстан) і выцесніла індаеўрап. імя бога Тыват ці Тыят. І. ўяўлялі ў выглядзе чалавека з блакітнай барадой, які на калясніцы, запрэжанай чацвёркай коней, аб’язджае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБШЫ́Н Станіслаў Андрэевіч (н. 6.4.1933, Масква),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1981). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчэпкіна (1959). Працаваў у маскоўскіх т-рах «Сучаснік», на Таганцы, на Малой Броннай, імя М.Ярмолавай, з 1980 у МХАТ імя М.Горкага, з 1989 у МХАТ імя А.Чэхава. Выканальніцкае майстэрства адметнае псіхалагізмам і вострым драматызмам, імпульсіўнасцю, канцэнтраваным выражэннем сутнасці вобраза: Шаманаў («Мінулым летам у Чулімску» А.Вампілава, 1974), Тарцюф («Тарцюф» Мальера, 1981), Князь Тэймураз Хевіставі («Абвал» паводле М.Джавахішвілі, 1984), Вяршынін («Тры сястры» Чэхава», 1985), Міша («Мішаў юбілей» А.Гельмана і Р.Нельсана, 1993) і інш. З 1959 здымаецца ў кіно: «Мне дваццаць гадоў» (1965), «Альпійская балада» (1966), «Печкі-лавачкі» (1972), «Ксенія, любімая жонка Фёдара» (1974), «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1980), «Кін-дза-дза» (1986), «Дзіцячыя гульні» (1987), «Чорны манах» (1988), «Вечны муж», «Князь Сярэбраны» (абодва 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МА́ЙСКАЯ НАВАЛЬНІ́ЦА»
(«Maigewitter»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Віцебскім, Гарадоцкім, Суражскім і Лёзненскім р-нах Віцебскай вобл. (у трохвугольніку Віцебск—Гарадок—Сураж) у Вял.Айч. вайну. Праводзілася 17—22.5.1943 сіламі 87-й пяхотнай, 4-й авіяпалявой дывізій, 8-й танк. брыгады, 9 ахоўных батальёнаў, батальёна СС «Мёртвая галава», паліцыі Лёзненскага і Панізоўскага (Смаленскай вобл.) р-наў. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала больш за 20 тыс. карнікаў. Захопнікам процістаялі партыз. брыгады 1-я і 2-я Бел.імя Панамарэнкі, дыверсійная Бел.імя Леніна, 1-я Віцебская, імя А.Ф.Данукалава, імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола агульнай колькасцю 2,5 тыс.чал. Праціўніку ўдалося выцесніць партызан з раёнаў іх дыслакацыі. Карнікі расстралялі больш за 2400 чал., захапілі 350 кароў і коней, 150 ц збожжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙФЕЦ Леанід Яфімавіч (н. 4.5.1934, Мінск),
расійскі рэжысёр, педагог. Нар.арт. Расіі (1993). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1956), студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1961, кіраўнік Л.Рахленка), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1963, курс А.Папова і М.Кнебель). Працаваў у тэатрах Масквы: Сав. Арміі (з 1963), Малым (з 1971), Маст.акад. т-ры імя А.Чэхава (з 1986). У 1988—94 узначальваў Цэнтр.т-рРас. Арміі. У 1971—80 выкладаў у Тэатр. вучылішчы імя М.Шчэпкіна, з 1980 у Рас. акадэміі тэатр. мастацтва (з 1991 праф.), адначасова з 1995 у Вышэйшым тэатр. вучылішчы імя Б.Шчукіна (заг. кафедры рэжысуры). Яго пастаноўкі адметныя яснасцю рэжысёрскай думкі, фантазіяй, філас. і сац. абагульненнямі, спалучэннем тонкага псіхалагізму з вастрынёй сцэн. формы: «Мой бедны Марат» А.Арбузава (1965), «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (1969), «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна (1971), «Кароль Лір» У.Шэкспіра (1979), «Зыкавы» М.Горкага (1985), «Павел I» Дз.Меражкоўскага (1989), «Маскарад» М.Лермантава (1992), «Вішнёвы сад» Чэхава (2001) і інш. На бел. сцэне паставіў «Навальніцу» А.Астроўскага (1975, т-рімя Я.Купалы). Працуе ў т-рах Францыі, Польшчы, Балгарыі, Венгрыі, Турцыі. Дзярж. прэмія Расіі 1991.