часткова гатовая прадукцыя, якая не прайшла поўны тэхнал. цыкл вытв-сці, неабходны, каб прадукцыю можна было накіраваць на склад гатовай прадукцыі, заказчыку, на рынак для продажу. Н.в. у буд-ве — буд. аб’ект, не ўведзены ў эксплуатацыю, не здадзены заказчыку. Н.в. у сельскай гаспадарцы — частка абаротных фондаў с.-г.прадпрыемства, якая забяспечвае бесперапыннасць вытв. працэсаў. У яе ўключаюць аб’ёмы працы і прадукцыю, якая знаходзіцца на прамежкавых стадыях вытв. працэсу: зяблівае ворыва, сяўбу азімых культур і шматгадовых траў, маладняк жывёлагадоўлі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВЫЯ МАСТЫ́,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Нёман, на скрыжаванні аўтадарог на Шчучын, Ваўкавыск, Масты. Цэнтр Мастоўскага с/с і саўгаса. За 6 км на У ад горада і чыг. ст. Масты, 66 км ад г. Гродна. 1195 ж., 414 двароў (2000). Мастоўскае райсельэнерга, пчалярскае прадпрыемства. Сярэдняя школа, спецшкола-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэчны пункт, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл св. Іаана Хрысціцеля. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мікрамарке́тынг
(ад мікра + маркетынг)
арганізацыя дзейнасці прадпрыемства, накіраваная на стварэнне арыентаванай на рынак вытворчасці і збыту тавараў, якія задавальняюць патрэбы пакупнікоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мікраэкано́міка
(ад мікра + эканоміка)
эканамічная навука, якая вывучае ўзаемасувязі і прапорцыі ў межах асобнай галіны вытворчасці або асобнага прадпрыемства (параўн.макраэканоміка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гандлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.
1.кім-чым, з кім-чым і без дап. Весці гандаль.
Г. таварамі шырокага ўжытку.
Г. з замежнымі краінамі.
2.перан., кім-чым. Рабіць што-н. прадметам гандлю дзеля матэрыяльнай выгады.
Г. сваім сумленнем.
3. Займацца гандлем як прафесіяй.
Гандлюе ў магазіне.
Вучыцца г.
4. Пра гандлёвае прадпрыемства: прадаваць, адпускаць тавар.
Магазін гандлюе да 22 гадзін.
|| наз.гандлява́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ба́за, -ы, мн. -ы, баз, ж.
1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спец.).
Б. калоны.
2. Аснова, тое, на чым грунтуецца што-н.
Тэарэтычная б.
3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на пэўнай тэрыторыі.
Ваенна-марская б.
4. Установа, прадпрыемстваі пад. па забеспячэнні або абслугоўванні каго-, чаго-н.
Турысцкая б.
5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў.
Прадуктовая б.
|| прым.ба́завы, -ая, -ае (да 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАШТАРЫ́С,
1) К. бюджэтных устаноў — асн. фінансава-планавы акт, які вызначае аб’ём, мэтавае накіраванне і паквартальнае размеркаванне асігнаванняў, прадугледжаных на ўтрыманне ўстаноў і арг-цый. З’яўляецца планам фінансавання ўстаноў і расходавання бюджэтных сродкаў. Прававое значэнне К. — вызначэнне правоў і абавязкаў кіраўніка бюджэтнай установы па мэтавым выкарыстанні сродкаў, што адпускаюцца з адпаведнага бюджэту, а фін. органаў — абавязкі па забеспячэнні гэтых сродкаў і ажыццяўленні кантролю за мэтавым іх выкарыстаннем. К. падзяляюцца на індывідуальныя, цэнтралізаваных мерапрыемстваў і зводныя. Індывід. К. адлюстроўваюць асаблівасці асобнай установы. Для аднатыпных бюджэтных арг-цый устанаўліваюцца тыпавыя формы расходаў, што ўключаюць 3 асн. раздзелы: агульныя звесткі пра ўстанову, агульную суму расходаў з размеркаваннем па кварталах і накіраваннем расходаў; аператыўна-вытв. паказчыкі, неабходныя для вызначэння расходаў (колькасць штатных адзінак, абслугоўваемы кантынгент і г.д.); разлікі па асобных расходных артыкулах. К. складаецца з артыкулаў, кожны з іх мае аднародную групу расходаў і строга абавязковы характар. К. на цэнтралізаваныя мерапрыемствы складаецца мін-вамі, ведамствамі, упраўленнямі і аддзеламі органаў мясц. самакіравання. К. зводныя аб’ядноўваюць усе індывід. К. падведамасных устаноў і К. расходаў на цэнтралізаваныя мерапрыемствы.
2) К. выдаткаў на вытв-сць — вылічэнне планавай сумы затрат прадпрыемства, аб’яднання або галіны нар. гаспадаркі на вытворчасць усёй прадукцыі і аказанне паслуг. Складаецца на пэўны каляндарны перыяд (год, квартал).
3) К. выдаткаў на буд-ва — сукупнасць нарматыўных разлікаў, якія вызначаюць памер усіх затрат, звязаных з буд-вам (рэканструкцыяй) прадпрыемства, асобнага памяшкання, збудавання або іх комплексаў.