Расахаві́лы ’драўляныя вілы, акаваныя жалезам’ (валож., ЛА, 2), рассахаві́лы ’драўляныя вілы на два зубы’ (Жд. 3). Відаць, кантамінацыя расо́ха (гл.) і ві́лы, параўн. сахаві́лы ’тс’ (гл.). Цікавы выпадак спалучэння ў адным слове праславянскіх сінонімаў рознага паходжання, параўн. Мартынаў, Балто-слав.-итал. изогл., 35.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свяржывы ‘?’: (бульба) падобная па скараспелку, але дужа свяржывая (Полымя, 1999, № 12, 131). Няясна; магчыма, звязана з рус.сверёжий, свярёжий ‘бойкі; моцны’, адносна паходжання якога выказваюцца розныя думкі, гл. Фасмер, 3, 574 (кантамінацыя свежий и тверёзый); Этим. иссл., 1978 (вытворнае ад *verti ці *verzti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Субы́чыцца ’сабрацца’ (Юрч.), субы́тчыцца ’тс’ (Юрч. СНС), ’выдаткавацца, пацярпець выдаткі’ (Нас.). Паводле Насовіча “войти, ввестись в убытки” (там жа), у тым ліку ’сабраць сродкі на выдаткі’, звязана з убыць, гл. Параўн. прыбытак, прыбыць, гл. Іншага паходжаннясубы́чыцца ’насупіцца, нахмурыцца, як бык’ (Гіл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Тыле́віць, тыле́выты ‘кеміць, разумець’ (пін.ЖНС), тылэ́выты ‘разбірацца’ (стол., Бел. дыял. 1, Клундук), тэле́выты ‘тс’ (стол., Бел. дыял. 1), тэлэ́выты, тэлэ́мыты ‘цяміць, разумець’ (Арх. Вяр.). Відаць, звязанае з арго янаўскіх лабараў, гл. тэлэбыты ‘разумець’ (Бел. дыял. 1). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне гукапераймальнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буб-. Аснова праславянскага паходжання (*bǫb‑). Попавіч (ЈФ, 19, 159–171) лічыць, што для абазначэння розных круглых прадметаў у прасл. мове існавалі тры паралельныя асновы: *bǫb‑|*bob‑|*bab‑ (гл. яшчэ баб-). Прасл. аснова *bǫb‑ для абазначэння круглых прадметаў выстаўляецца і іншымі. Бернекер, 78–79 (пад bǫbъlъ і bǫbьnъ), думае, што яна ўзыходзіць да і.-е.*b(h)axmb(h)‑ гукапераймальнага паходжання. Гл. яшчэ Траўтман, 26, 39; Махэк₂, 74 (пад bublina); Балецкі, SSlav., 5, 185–186. Але, як сведчаць балг. формы тыпу буба, у некаторых выпадках трэба лічыцца з зыходным і.-е.*b(h)oub(h)‑ без назалізацыі (гл. БЕР, 1, 85). Выпадкі з прасл.*bǫb‑ і з прасл.*bub‑ нялёгка адмежаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́ртус ‘гул, шум; жах’ (Касп.), ‘клопат’ (Сцяшк. Сл.), tertes ‘спрэчка, блытаніна, непаразуменне’: u ich byŭ tertes za lon (Арх. Федар.). Параўн. укр.тарта́с ‘шум, галас’, турту́с ‘стук, грукат’, польск.tertas, tartas ‘шум, галас, мітусня, неразбярыха’, чэш.tartas ‘тс’, славац.tartas ‘тс’. Лічыцца словам гукапераймальнага паходжання, гл. Брукнер, 566 (параўноўвае з славен.tertranje ‘галас’), Махэк₂, 636 (аналагічна да чэш. экспр. varvas, tarvas, harvas з канцавым ‑s, як у halas), ЕСУМ, 5, 525 (пранікненне з польскай мовы). Паводле Чэкмана (Гісторыя, 115), па фанетычных прычынах паходзіць з мовы ідыш як мэтлух, вэрхал і пад. Да апошняга параўн. ід.tertl‑mertl ‘від гульні ў карты’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), відаць, імітатыўнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛЫ́НСКІ КАРО́ТКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік усходнеслав. летапісання позняга сярэднявечча. Збярогся ў Супрасльскім гіст. зборніку пач. 16 ст. (гл.Супрасльскі рукапіс). Яго першую (большую) частку складае скарочаны агульнарус. летапісны звод, блізкі да Аўрамкі летапісу, але даведзены толькі да 1382. Другая частка зборніка, названая М.М.Улашчыкам «Валынскі кароткі летапіс», змяшчае кароткую выбарку пагадовых звестак кіеўскага, наўгародскага, маскоўскага і мясц.паходжання па гісторыі Русі (з 862), ВКЛ (14 — пач. 16 ст.) і Смаленска. Храналагічна ахоплівае падзеі да 1514 уключна. Асабліва падрабязна апісаны напады крымскіх татар на Валынь. Летапіс завяршаецца ўзнёслай «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму». Зборнік узнік у асяроддзі праваслаўнага, патрыятычна настроенага бел.-ўкр. духавенства. Асноўная, агульнарус. частка летапіснага зводу, верагодна, была ўкладзена ў Смаленску, пасля чаго перавезена ў Супрасль, дзе дапоўнена арыгінальнымі звесткамі па гісторыі ВКЛ, у т. л. Валыні, і «Пахвалой». Пазней у зборніку рабіліся розныя запісы прыватнага і гіст. характару. Да канца 18 ст. захоўваўся ў Супрасльскім манастыры, цяпер у Рас.дзярж. архіве стараж. актаў (Масква). Апублікаваны асобна ў 1836 і ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІ́ЛАЎ (Мікалай Іванавіч) (25.11.1887, Масква — 26.1.1943),
савецкі біёлаг, генетык, заснавальнік вучэнняў пра біял. асновы селекцыі і цэнтры паходжання культурных раслін. Акад.АНСССР (1929; чл.-кар. 1923). Акад. УАСГНІЛ (1929). Акад.АН Украіны (1929). Брат С.І.Вавілава. Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1911). Працаваў пад кіраўніцтвам Дз.М.Пранішнікава. З 1929 прэзідэнт, у 1935—40 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. З 1930 адначасова дырэктар Ін-та генетыкі АНСССР. Абгрунтаваў вучэнне пра імунітэт раслін (1919), адкрыў закон гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў (1920). Арганізатар і кіраўнік экспедыцый па вывучэнні сусв. раслінных рэсурсаў (1920—40). Вызначыў ачагі формаўтварэння культ. раслін. Сабраў найб. ў свеце калекцыю насення культ. раслін, заклаў асновы дзяржсортавыпрабавання палявых культур. Прэмія імя У.І.Леніна (1926), залаты медаль імя М.М.Пржавальскага АНСССР (1925). У 1968 АНСССР устаноўлены залаты медаль яго імя ў галіне сельскай гаспадаркі. У 1940 рэпрэсіраваны, памёр у турме (Саратаў), рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯРЫТМАЛО́ГІЯ (ад бія... + рытм + ...логія),
хранабіялогія, раздзел біялогіі, які вывучае цыклічныя працэсы ў біял. сістэмах. Як навука ўзнікла ў 2-й пал. 20 ст. У 1950—60-я г. сфарміраваліся ўяўленні аб фізіял. рытмах — высокачастотных перыядычных працэсах эндагеннага паходжання, што рэалізуюцца пераважна на біяхім., клетачным і тканкавым узроўнях арганізацыі (метабалічныя цыклы, рытмы сардэчны, дыхання, электрапатэнцыялаў мозга), і біялагічных рытмах, перыядычнасць якіх задаецца рытмам вонкавых сінхранізавальных фактараў, але з рэалізацыяй на ўсіх узроўнях (ад малекул да біясферы). Спалучэнне «эндагеннасці» і «экзагеннасці» фарміравання біярытмаў — адна з асн. праблем біярытмалогіі. Існуе агульная тэндэнцыя да павелічэння даўжыні перыядаў біярытмаў па меры таго, як ускладняліся біял. сістэмы. З біярытмалогіі вылучыліся хранамарфалагічны кірунак у вывучэнні структурнай арганізацыі біял. сістэм, касм. хранабіялогія; на стыку біярытмалогіі і клінічнай медыцыны — хранамедыцына, якая вывучае ўзаемасувязі біярытмаў з цячэннем розных хвароб і інш.мед. аспекты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РВЕЙ, Харві (Harvey) Уільям (1.4.1578, г. Фолкстан, Вялікабрытанія — 3.6.1657), англійскі ўрач, заснавальнік сучаснай фізіялогіі і эмбрыялогіі. Д-р медыцыны (1602), праф. (1616). Чл. Каралеўскай калегіі ўрачоў (1607). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1597). Працаваў у Падуі (Італія). З 1609 гал. ўрач і хірург у Бальніцы св. Варфаламея, праф. анатоміі, фізіялогіі і хірургіі ў Каралеўскім ун-це ў Лондане. Навук. працы па эксперым. фізіялогіі, стварыў вучэнне пра кровазварот (1628), вызначыў функцыян. значэнне розных аддзелаў сэрца і буйных сасудаў, апісаў малы (лёгачны) і вял. кругі кровазвароту, выявіў памылковасць поглядаў Галена, што ў артэрыях знаходзіцца асаблівая «жыццёвая моц», якая забяспечвае пульсацыю сасудаў, за што трапіў пад жорсткія нападкі вучоных-схаластаў і царквы. Выявіў матэрыяльную аснову паходжання жывёльнага свету ў процівагу вучэнню Арыстоцеля аб самазараджэнні; сфармуляваў асновы тэорыі эпігенезу (аўтар формулы: «ўсё жывое — з яйца»), прадугадаў ідэю біягенетычнага закону.
Тв.:
Рус.пер. — Анатомическое исследование о движении сердца и крови у животных.
нац.Л., 1948.
Літ.:
Быков К.М. Уильям Гарвей и открытие кровообращения. М., 1957;
История биологии с древнейших времен до начала XX в. М., 1972.