1. Прыстасаванне, устаноўка для сушкі чаго‑н. Барабанная сушылка.
2.Памяшканне, дзе адбываецца сушка, прасушванне чаго‑н. Суконнае прадпрыемства ў Хомску Кобрынскага павета размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках: самы вялікі двухпавярховы дом — два цэхі.., яшчэ адзін мураваны дом. .. Астатнія, драўляныя памяшканні — [фарбавальня], сушылка, сталярная, слясарная і іншыя майстэрні.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́бельны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўключаны ў табель, устаноўлены табелем. Табельныя дні.
2. Які вядзецца пры дапамозе табеля (у 2 знач.); прызначаны для табеля. Табельны ўлік.//узнач.наз.та́бельная, ‑ай, ж.Памяшканне, дзе вядзецца ўлік яўкі і адыходу з работы. — Магнат, і калі ты ўжо будзеш, пропуск лажыць у табельную? — раптам перабівае нас Анця.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фае́, нескл., н.
Памяшканне ў тэатры, кіно, канцэртным зале і пад., прызначанае для адпачынку гледачоў ці слухачоў у час перапынку або да пачатку канцэрта, спектакля. Тэатр гарадскі да здачы быў гатоў. Усё ў будынку прыгажосцю захапляла: І сцэна, і фае, і зала.Корбан.Сеанс пачынаўся праз мінуту, і .. [Сярдзюк] амаль подбегам, з адчуваннем палёгкі падаўся ў фае.Карпаў.
[Фр. foyer — ачаг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фурма́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фурмана, належыць яму. — Но-о-о! Ка-аб цябе... — чуўся.. няшчыры фурманскі голас.Бядуля.Спераду ўпоперак саней ставілася лавачка-козлы, і хутчэй як пэўная даніна фурманскай традыцыі, бо практычнага сэнсу яна не мела.«Помнікі».
2.узнач.наз.фурма́нская, ‑ай, ж.Уст.Памяшканне для фурманоў у доме памешчыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цір1, ‑а, м.
Закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі. Вася колькі разоў страляў да гэтага з дробнакалібернай у ціры.Пальчэўскі.Страляць навучаецца ў ціры Суворавец, юны салдат.Аўрамчык.
[Фр. tir.]
цір2, ‑у, м.
Спец. Састаў з смалы, каніфолі і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.
[Гал. teer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
użytkowy
użytkow|y
спажывецкі; утылітарны; ужытковы;
rośliny ~e — сельскагаспадарчыя расліны;
powierzchnia ~a — карысная плошча;
program ~y — камп. прыкладная (ужытковая, дастасоўная) праграма;
lokal ~y — нежылое памяшканне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пту́шніккніжн.м.
1. (памяшканне) Geflügelhof m -(e)s, -höfe,Geflügelstall m -(e)s, -ställe, Vógelhaus n -es, -häuser; Héckbauer n, m -s, - (садок);
2. (прачалавека) Geflǘgelwärter m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гардэро́б
(фр. garderobe)
1) памяшканне ў грамадскім будынку для захоўвання верхняга адзення наведвальнікаў;
2) шафа для адзення;
3) увесь набор адзення аднаго чалавека (напр. г. артысткі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ды́лінг
(англ. dealing)
памяшканне, у якім супpaцоўнікі банка або кампаніі (дылеры) ажыццяўляюць здзелкі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі, золатам з дапамогай тэлефонаў, факсаў і іншай тэхнікі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
трапе́за
(гр. trapeza = стол)
1) агульны стол для яды ў манастыры, а таксама прыём яды (абед, вячэра) за такім сталом;
2) памяшканне ў манастыры, дзе адбываецца прыём яды; трапезная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)