рэлігійнае і філас. вучэнне, якое збліжае або атаясамлівае Бога з навакольным светам. Паняцце «П.» уведзена нідэрландскім тэолагам І.Фаем (1709). Пантэістычныя тэндэнцыі праяўляюцца ў ератычнай містыцы сярэдніх вякоў, характэрны для натурфіласофіі эпохі Адраджэння. У розных вучэннях П. выражае натуралістычныя, матэрыяліст. або ідэаліст. тэндэнцыі. Прыхільнікі адной плыні імкнуліся да ўзмацнення рэліг.-містычнага зместу тэалогіі шляхам растварэння прыроды ў Богу, сцвярджаючы, што Бог існуе ва ўсіх рэчах, з’явах, працэсах як звышнатуральны пачатак (Іаан Скот Эрыўгена, Н.Мальбранш, сучасныя філосафы-персаналісты). Прадстаўнікі другой лічылі, што менавіта Бог раствараецца ў прыродзе, што Сусвет нікім не створаны і кіруецца асабістымі законамі, што сама прырода і ёсць сапраўдны Бог (Дж.Бруна, Б.Спіноза, І.Гердэр). Гэта тэндэнцыя грунтуецца на гілазаістычных (гл.Гілазаізм) ідэях старажытнасці, на прынцыпах натуралізму сярэднявечча і з’яўляецца падставай для атэістычных поглядаў. Вядомы выпадкі і эклектычнага змяшэння элементаў гэтых плыняў. Аднак усе тыпы П. аб’ядноўвае прынцып адмаўлення асабістай персаніфікацыі Бога, які недасягальна ўзвышаецца над Сусветам і чалавекам паводле тэалагічных сістэм т.зв. аўраамічных рэлігій (хрысціянства, ісламу і іудаізму). На практыцы канцэптуальныя высновы П. прыводзяць да змены тэацэнтрычнай мадэлі Сусвету інш. парадыгмамі — космацэнтрычнай або антрапацэнтрычнай. На падставе ідэі П. аб стварэнні свету бесцялесным сусв. духам ці розумам, што знаходзіцца ў самой прыродзе, ням. філосафы Ф.Шэлінг і Г.Гегель спрабавалі прымірыць супярэчнасці паміж духоўным і матэрыяльным пачаткамі быцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУТА́РХ (Plutarchos) з Херанеі
(каля 45 — каля 127 н.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык, філосаф і пісьменнік. Вучыўся ў Афінах, жыў пераважна ў Беотыі. Быў архантам, вярх. жрацом Апалона Піфійскага ў Дэльфах. Як філосаф быў прыхільнікам вучэння Платона. Зведаў значны ўплыў піфагарэізму (вучэння аб манадзе, ліку і інш.) і акадэмічнага скептыцызму. Аднак не падзяляў матэрыяліст. і пантэістычных ідэй («Платонаўскія пытанні», «Аб псіхалогіі ў «Тымеі»); не прытрымліваўся адзінай, выразнай філас. лініі, схіляўся да пазіцый эклектыкі і дуалізму. Прызнаваў як нешта вечнае бясформенную, бяз’якасную матэрыю і божага Дэміурга, які ўпарадкоўвае «няўладжанасць» космасу, у выніку чаго матэрыя набывае гармонію і прыгажосць. Больш вядомы як гісторык. У гал. сваім творы «Параўнальныя жыццеапісанні» змясціў 50 біяграфій выдатных дзеячаў Стараж. Грэцыі і Рыма. Развіваў вучэнне аб нагляднасці, спецыфічнасці эстэт. сферы свядомасці і інш.; раскрыў сутнасць і ролю паэзіі і музыкі ў фарміраванні асобы («Аб тым як падабае юнаку чытаць паэтычныя творы», «Аб музыцы»). Разглядаў паэзію як сродак падрыхтоўкі да засваення філасофіі, музыку лічыў найважнейшым інструментам выхавання. У яго тэарэт. разважаннях філасофія, прыгажосць і мараль арганічна звязаны. Работы П. прасякнуты ідэямі гуманізму і чалавекалюбства.
Тв.:
Рус.пер. — Сравнительные жизнеописания. Т. 1—2. 2 изд. М., 1994;
Соч.М., 1983;
Застольные беседы. Л., 1990;
Избр. жизнеописания. Мн., 1998.
Літ.:
Аверинцев С.С. Плутарх и античная биография. М., 1973;
Лосев А.Ф. Эллинистически-римская эстетика I—II вв. н.э.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАЎЁЎ (Сяргей Міхайлавіч) (17.5.1820, Масква — 16.10.1879),
расійскі гісторык. Бацька У.С.Салаўёва. Чл. Пецярбургскай АН (1872). Д-р рускай гісторыі, праф. (1847). Скончыў Маскоўскі ун-т (1842), з 1847 выкладаў у ім, у 1871—77 рэктар. У апошнія гады жыцця старшыня Маскоўскага т-ва гісторыі і старажытнасцей расійскіх, дырэктар Аружэйнай палаты ў Крамлі. У гіст. і грамадска-паліт. поглядах эвалюцыяніраваў ад славянафільства да памяркоўна-ліберальнага заходніцтва. У гал. працы «Гісторыя Расіі з найстаражытнейшых часоў» (т. 1—29, 1851—79) проціпаставіў сваю гіст. канцэпцыю поглядам М.М.Карамзіна. Гіст. развіццё зводзіў да змен дзярж. форм, грамадска-паліт. жыццю адводзіў другарадную ролю. Адзначаў агульнасць рыс у развіцці Зах. Еўропы і Расіі, аднак своеасаблівасць апошняй бачыў у геапаліт. становішчы краіны, псіхалогіі народаў у яго ўзаемаадносінах з суседзямі. Гісторыю Беларусі разглядаў у кантэксце развіцця рас. дзяржаўнасці. Унутр. супярэчнасці ў Беларусі ў перыяд ВКЛ і Рэчы Паспалітай трактаваў найперш як рэліг. барацьбу насельніцтва супраць націску каталіцызму, станоўча ацэньваў ролю правасл. царквы ў гэтай барацьбе. У працы «Гісторыя падзення Польшчы» (1863) адлюстраваў гісторыю Беларусі канца 18 — пач. 19 ст. Факталагічны бок прац С. да нашага часу не страціў сваёй актуальнасці для вывучэння гісторыі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Вячэліна, вече́ліна ’дубец з вярбы’ (КСТ). Верагодна, ад *вецеліна (ветʼеліна), якое далей да *вецельны (< ветла). Цяжкасці выклікае тлумачэнне ч. Параўн., аднак, рус.дыял.вечина ’гнуткі дубец’ (СРНГ), дзе ч, магчыма, < тʼ (ветʼина). Параўн. яшчэ процілеглую з’яву: тураў.чэрэпок/цэрэпок (КСТ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Напразэ́нці ’наперадзе’: Мы напразэнцʼи удвох стайали, нас першых пазвалʼи (Сцяшк. Сл.). Відаць, запазычанне з польскай, аднак дакладвай крыніцы не выяўлена; параўн. prezentować się, адно са значэнняў якога ’выстаўляцца, вылучацца, дэманстраваць сябе’, што да prezencja, prezenta ’прадстаўленне, пастава’ (з лац.praesentia).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нягі́дны ’дрэнны, шкодны’ (Касп.), ’чорт, нячысцік’: «Нябожчыца Міхасіха бачыла нявіднага» (Гарэцкі), сюды ж нягоднік ’нягоднік’ (Касп.). Украінізм? Параўн. укр.негідний ’няварты, паганы, агідны, брыдкі’, негіднік ’нягоднік’, аднак геаграфія слова пярэчыць такому дапушчэнню. Відаць, кантамінацыя нягодны і агідны (гл. агіда, гідзіць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Маладажэня, молодожэня ’хлопец ці дзяўчына перад вяселлем’ (ТС). Відавочна, з польск.młodożeństwo ’тс’, młodożeniec ’малады’. На Палессі пашыраны назвы малады і маладая ’шлюбная пара ў час вяселля’. Параўн., аднак, серб.-харв.младо́жења ’жаніх’, ’малады (у час вяселля)’. Магчыма, гэта палескі архаізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дырван, дирван ’аблога’. У такой форме гэта слова (запазычанае з літ. мовы) сустракаецца ў ст.-бел. помніках з XVI ст. Няпэўным, аднак, здаецца вывядзенне яго непасрэдна з літ. Крыніцай можа быць і польск.dyrwan (< літ.).
Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус.смал.забор ’зборкі ў адзенні’, укр.забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прадонне ’бездань, бяздонне’, ’прорва’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прадо́нная ’тс’ (Нас.). Гл. бездань; аднак у дадзеным выпадку цяжкасці ўзнікаюць з семантыкай прыстаўкі. Не выключаны што гэта калька (прынамсі, частковая) літ.pragaras ’пекла, апраметная’ або pragarmė ’бездань, прорва’.